Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

Гнездавая ніша такая вялікая, што можна і ўначы спаць дзе хочаш, і ўдзень бегаць-лятаць.

У 10:30 самка прынесла першую палёўку, але птушаняты нават не далі ёй заляцець - адразу сустрэлі і вырвалі  здабычу.

 

А потым яшчэ некалькі хвілін яна 'пераходзіла' х лап у лапы, прычым ніша часам аказвалася замаленькая для разборак паміж галоднымі птушанятамі і ў некаторыя моманты пад час барацьбы за ежу асобныя маглі вываліцца з яе.

Птушаняты ўжо часам здаюцца большымі за самку. У двух старэйшых ужо не заўважна пуху і хвост параўнальна доўгі - хутчэй за ўсё выляцяць з нішы на гэтым тыдні. У малодшых пух яшчэ на 'плячах', аднак памеры таксама ўжо аптымальныя для вылета.

птушкі

Самка прынесла першую палёўку амаль у 11 гадзін, але птушаняты сустрэлі прынос амаль без галодных крыкаў і далі спакойна сябе накарміць:

птушкі

птушкі

птушкі

Аднак найцікавейшае адбылося адразу потым: самка падыйшла да ўзвышэння і адтуль дастала .. другую палёўку!  Як яна там аказалася - не ведаю. Але і яе атрымалася троху падзяліць.

птушкі

Шызыя галубы - адзіныя 'нашы' птушкі, якія спрабуюць гнездаваць круглы год. Толькі ўзімку гнездаванне звычайна непаспяховае.

Так што калі ніша сапраўды ім прыглянулася - а сакалам да наступнай вясны яна ўжо непатрэбная, то галубы могуць там гнездаваць раз за разам амаль пастаянна.

У абед і пасля яго самка прынесла яшчэ 3 палёўкі. Першую неяк адабрала і падзяліла, дзве другія - ужо не.

птушкі

Таму за іх адбылася сапраўдная бойка з 'перацягваннем' грызуна, якая адбывалася ў абодва бакі - спачатку яго адабраў адзін малы, а потым - другі. Ну і неяк падзялілі паміж сабой тое, што з іх засталося і іншыя птушаняты.

птушкі

птушкі

птушкі

Птушаняты спалі, час ад часу з перамяшчэннямі па нішы, ажно развіднела пад 5 раніцы. А ў палове на 6ю пачалі крычаць, патрабуючы ежу, пазней - таксама.

птушкі

птушкі

Самка прынесла першую палёўку на гняздо каля 10:30 (калі нічога не прапусціў) і нават не спрабавала яе адбіраць і дзяліць паміж уісмі - разбіраліся паміж сабой самі.

Але каля 12-ці ўжо раздражнёна крычала як звычайна і адабрала здабычу назад, каб падзяліць яе:

Сёння стуацыя на другім гняздзе і з тэмпературай паветра, і з прылётамі самкі са здабычай паўтарылася: прыносіла палёвак каля 9, 14 і 16 гадзін.

І, як і раней, прыйшлося адшукваць грызуноў сярод птушанят, адбіраць не адзін раз - бо пад час падзелу здабычы нярэдка яе выхоплівалі ізноў і ізноў. Але колькі вытрымлівала - дзяліла на ўсіх.

птушкі

птушкі

птушкі

У нішы вельмі горача, таму птушаняты актыўна ахлоджваюцца праз шырока адкрытую дзюбу выпарэннем з ротавай поласці - іншага механізму ў драпежных птушак няма.

птушкі

У спёку ва ўсіх актыўнасць падае - і ў палёвак, і ў сакалоў. Пэўна таму самка з другога гнязда прылятала за дзень з грызунамі за 12 гадзін (з 9.30 да 21.30) толькі двойчы: у 14 і 19 гадзін.

Не гледзячы на моцны юнацкі галодны напор на яе птушанят, абодва разы змагла адабраць і падзяліць здабычу.

Так што сёння атрымаўся 'разгрузачны дзень'.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Апошняга малога на першым гняздзе бацькі не забываюць: увечары адначасова прыляцеў самец з палёўкай і самка.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Дык малое вырашыла лепш закрыцца ад мамы, каб не адабрала здабычу, бо яна спачатку адляцела, а потым вярнулася і ўсё заглядвала- што там у яго? Ці то хацела дапамагчы і разарваць, ці то сапраўды - адабраць грызуна)

птушкі

Самка з другога гнязда трошкі змяніла татктыку паводзін на гняздзе: яна, як і раней, дазваляе вырваць у сябе здабычу птушанятам. Але цяпер часа стараецца адабраць яе да таго моманту, пакуль можа без праблем забраць у таго птушаня, якое выхапіць грызуна другім ці трэцім і тады ўжо корміць малых.

птушкі

птушкі

птушкі

Часам бачыць, што доўга вырываць і чакаць няма сэнсу і адлятае, дазваляючы малому праглынуць палёўку цалкам.

Пакуль не глядзеў апошнія дні стрым ўважліва, птушаняты на другім гняздзе добра падраслі. І карміць іх стала кожны раз сапраўдным выпрабаваннем.

Самка хоць і раздражнёна крычыць-квакае калі птушаняты выхопліваюць грызуноў, але ўтрымаць ужо не можа. І потым далёка не штораз атрымліваецца 'вярнуць' здабычу каб падзяліць паміж усімі. Адбярэ ў аднаго і пачне карміць усіх - другі выхапіць і так па колу пакуль ці то палёўка не скончыцца, ці то самцы гэта надакучыць.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Пасля абеду рабіла выгляд, што адляціць бо не магла адабраць палёўку ў малога і вярталася 5 разоў, бо іншыя крычалі, што галодныя. Адабрала і пачала карміць, а тут другі выхапіў і крыламі прыкрывае каб вярнуць маме было цяжэй. Адляцела- дзяліце самі)

У 22:28 нехта прыляцеў (вярнуўся?) ў першую нішу. Там яго не пазналі, і хвілін 10 выганялі, штопраўда, без асаблівага імпэту. Ня выгналі.

Не зразумела, хто там з іх "размаўляе", але, гук цікавы.

Дзякуй! Гэта другі ў гэтым сезоне і на гэтым гняздзе чорны свіргуль (Apus apus)!

Толькі першага злавіў і прынёс самец. А гэтага - сама самка!

птушкі