Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

На першым гняздзе да абеду птушаняты стараліся самі разадраць і з'есці грызуноў, а пасля абеду самка ўсё ж вырашыла ім дапамагаць і карміць як і раней.

Тады птушаняты ізноў стараліся вырываць у яе здабычу ці яе рэшткі і праглынаць іх адразу, што не заўсёды атрымлівалася)

Самцы часам прыходзілася сілай адбіраць і дзяліць тое, што яна экспрапрыіравала ў экспрапрыятараў.

птушкі

птушкі

птушкі

Уначы замёрз самы маленькі, 5-ы малы на другім гняздзе. На працягу дня яго затапталі ў жвір.

птушкі

З самага ранку самка прынесла на гняздо хутчэй за ўсё маладога шпака без галавы. Птушаняты ўвесь дзень былі галодныя, а зранку нават 'ганялі' самку па нішы - так напіралі на яе, што яна была вымушаная перакладваць шпака некалькі разоў у новае месца. Самка нават прапнавала птушанятам ногі шпака і яны доўга дуўыліся каб іх праглынуць. У аднаго атрымалася, у другога не і самка забрала тую ногу і праглынула яе сама.

птушкі

птушкі

Усяго самка адлятала на паляванне 9 разоў на працягу дня і потым прыносіла палёвак ці іх недаедзеныя часткі. Птушаняты хутка растуць і добра заўважныя старэйшыя і малодшыя, старэйшым дастаецца больш ежы, але з-за таго, што самка вымушаная перакладваць ежу з-за напору птушанят, часам малодшыя апынаюцца ў больш выгаднай пазіцыі і атрымліваюць частку здабычы.

птушкі

Уначы, відаць, было халодна, бо на першым гняздзе самка шмат часу сядзела з птушанятамі. Але ж раз-пораз мяняла пазіцыю на больш звыклую "выглядаю з нішы". Аднаго разу змена пазіцыі імаверна суправаджалася раптоўным гукам, бо адно з птушанятаў усхапілася і прыняла позу "Я-Вялікае-і-Страшнае-Бойцеся-Мяне-Невядомыя-Паўночныя-Пачвары".

На першым гняздзе сёння таксама было холадна з-за ветру, таму птушаняты стараліся хутка абступаць бацькоў з ежай максімальна хутка і ўсе 5, а не як у мінулыя дні паступова па 1-2. Ну і крык, што яны галодныя, стаяў пастаянна як толькі бацькі былі ў нішы)

Птушаняты спрабуюць разрываць грызуноў і самастойна, але і самец, і самка стараюцца карміць іх (калі даюць рады адабраць здабычу ці яе рэшткі ад малых назад).

птушкі

птушкі

птушкі

 

Сёння холадна - асабліва з-за моцнага ветру і стала яўна бачная праблема забеспячэння ежай ўсіх птушанят на другім гняздзе.

Самка з ранку адлятала на паляваннее мін 11 разоў, часам яе не было больш гадзіны, а прыносіла яна часцей за ўсё маленькіх палёвак ці іх часткі -рэшту таго, што не з'ела сама (ёй таксама ж трэба есці).

Птушаняты яшчэ замалыя, каб самастойна падтрымліваць сваю тэмпературу калі холадна. Таму яўна мёрзлі і сядзелі ўсе разам, штораз былі галодныя і не толькі пастаянна стараліся быць бліжэй да самкі калі яна голасам паведамляла, што прыйшў час есці, але і перамяшчаліся за ёй па палове нішы і прыцягвалі яе ўвагу як маглі.

Самым малодшым гэта не вельмі дапамагло - самка карміла амаль толькі старэйшых. Таму малодшыя крычалі і калі самкі не было і старэйшыя дзюбалі іх, каб супакоіць.

Толькі ненадоўга ўвечары самка пасядзела з птушанятамі, прыкрываючы іх ад ветра, і зноў паляцела паляваць - за ежай для ўсіх.

птушкі

птушкі

птушкі

птушка

птушкі

Подскажите пожалуйста, теоритически, самец из 2 гнезда, где самка одна, может вернуться, совесть в нём проснётся и он вспомнит про 2 самку? Природа конечно интересная, но наблюдать, как циплёнок не кушает тяжело. Хотя когда корма много было им еа перепадала. Может всё таки они все 5 выживут и станут красивыми соколами.

 

Праблема ў тым, што мы не ведаем сапраўдную прычыну таго, чаму самец з другога гнязда кінуў самку і вывадак. З-за таго, што гэта адбывалася на нашых вачах і паступова, хутчэй за ўсё гэта была для яго бэта-самка і ён вырашыў увесь свой час і энергію выкарыстаць на альфа-самку і птушанят з ёй. Таму тэарэтычна - калі птушаняты  яго і альфа-самкі выляцяць з гнязда і праз нейкі ча карміць іх трэба будзе менш, ён можа вярнуцца да бэта-самкі, бо тут таксама яго птушаняты. Проста з пункту гледжання самца лепш максімальна займацца альфа-самкай і вывадкам там, чым траціць час і энергію і там, і тут і не атрымаць ніводнага патомка ці атрымаць менш, чым мог бы.

Але сумленне ў нашым разуменні тут не грае ніякай ролі, гэта хутчэй рацыянальныя паводзіны з мэтай максімальнага распаўсюджвання сваіх генаў.

Таму тэарэтычна вяртанне і дапамога магчымыя, але практычна, думаю, гэта малаімаверна.

2Alla Geurten

Думаю, што Вы няправільна разумееце сытуацыю. Для самкі з другога гнязда стаіць пытанне "карміць усіх патрошкі ці карміць максімальна старэйшых птушанят".

А гэта значыць наступнае: калі карміць усіх патрошкі, бо больш у самкі ў гэтых абставінах не атрымліваецца, то хутчэй за ўсё перастануць расці і развівацца ЎСЕ птушаняты і таму могуць загінуць УСЕ. Вось гэта і была бы для самкі трагедыя - патраціць увесь сезон і столькі энергіі і не атрымаць патомкаў.

З часу, калі яна пачала адкладваць яйкі, яна вырашала як іх наседжваць і вырашыла, што правільна з першага яйка, таму першы і вылупіўся сам, а потым другі і трэці. Гэта значыць, што магчымасць хуткай рэдукцыі вывадка (так гэта называецца) была закладзена з самага пачатку інкубацыі. І яна дае магчымасць выкарміць самых старэйшых (1, 2, 3 ці 4 залежыць ад абставін), але для гэтага калі ежы яўна не хапае для ўсіх, варта абмежаваць ці ўвогуле не кармціь 1, 2 ці 3 самых малодшых.

Самка - у адрозненне ад нас - найлепш разумее і адчувае сытуацыю і прымае адпаведныя ёй рашэнні. Будзе больш ежы - зможа карміць усіх, не будзе - малым прыдзецца загінуць, каб выляцелі з гнязда хаця б старэйшыя.

Падрабязней пра ўсё гэта тут:

Гнездаванне сокала-пустальгі: што, як і чаму адбываецца на нашых вачах LIVE

 

я-то розумею, товарищ   Harrier, но ситуация у самочки неординарная, и люди, организаторы стрима кругом.... может могли бы помочь птенцам выжить...всего -то-- мышек подбросить мамочке

Сытуацыя як раз ардынарная, бо інакш бы гэты механізм магчымасці хуткай рэдукцыі вывадка дзякуючы асінхроннаму вылупленню птушанят не ўзнік бы ў многіх відаў птушак, у тым ліку ў пустальгі, Або знік бы ў працэсе эвалюцыі, бо стаў бы бескарысным. Калі гэты механізім застаўся, то , хутчэй за ўсё, дае гэтым відам перавагі ці як мінімум нейтральны для іх выжывання.

Гэта адзіная магчымасць для відаў, якім цяжка прадказаць даступнасць ежы ў гнездавы сезон, больш ці менш паспяхова размнажацца.

В прошлом сезне, когда было свсем холодно и самку бросил самец, по просьбам людей, самке подкинули грызунов. Правда один птенчик все равно умер. 

Вяртацца бацькам са здабычай на першае гняздо ўсё больш небяспечна) - птушаняты стараюцца адразу выхапіць ежу.

І хаця самка працягвае старацца разараваць і падзяліць усё, самец часам разрывае, а часам аддае палёўку і адлятае.

птушкі

птушкі

птушкі

Птушаняты на другім гняздзе таксама хутка растуць, днём цёпла, таму самка іх, акармя як уначы і з самага ранку, не грэе і сёння адлятала 11 раз на паляванне. Кожна раз вярталася з палёўкай, акрамя аднаго разу, калі вярнулася мокрая і пустая.

птушкі

птушкі

птушкі

Птушаняты калі холадна прытуляюцца адзін да аднаго і грэюцца так, а калі цёпла -  ужо памалу распаўзаюцца на невялікую адлегласць і ляжаць асобна.

птушкі

Розніца ў памерах застаецца добра бачнай і самка, не гледзячы на актыўнасць усіх малых, пераважна корміць старэйшага і старэйшых, што яшчэ больш прыводзіць да фізічных адрозненняў паміж птушанятамі.

птушкі

На першым гняздзе самка стараецца застацца дэлікатнай, але калі птушаняты адразу ці пад час падзелу палёвак вырываюць іх - аддае, бо могуць так бараніцца, што што-небудзь пашкодзяць. А потым шукае хто забраў палёўку сабе і забірае яе назад або хітрасцю, або часам і сілай і потым корміць малых, разрываючы здабычу на кавалкі.

птушкі

птушкі

птушкі

Самец сёння таксама не адважыўся адразу забраць прынесеную палёўку ў птушанят, але праз некалькі хвілін вярнуўся, забраў і падзяліў.

птушкі

Сёння самка з другога гнязда паставіла рэкорд: мін 9 разоў лятала паляваць і штораз вярталася з палёўкамі рознага памеру.

Выдатна, што надвор'е стаіць гарачае і абаграваць птушанят ёй не трэба. Ды яны і самыя распаўзаюцца адзін ад аднаго каб не перагравацца.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Моя 7-летняя дочка очень интересуется, а как вы по колечку на лапке будете отслеживать потом птичек? И... спасибо вам огромное за вашу работу, за заботу о пернатых и за то, что мы имеем возможность подсмотреть за развитием соколят от начала и до вылета! Дочка смотрит не тик-ток, а ваших соколят. И даже разорванная мышь ее не пугает! )))

Вялікі дзякуй за добрыя словы! Нам вельмі прыемна, што ў нас ёсць пастаянныя дарослыя, і асабліва, юныя гледачы.

Але я б не супрацьпастаўляў бы нашы стрымы і тік-ток - гэта ўсё ж рознае і для рознага патрэбнае.

А наконт кальцавання - вось апошняя гісторыя пра нашу пустальгу:

Фейсбук помог обнаружить сокола-пустельгу из Беларуси … в Ливии!

Справа ў тым, што калі на птушцы толькі металічнае кальцо (яно абавязковае), то тады каб даведацца пра яе лёс птушку трэба пераадлавіць ці знайсці мёртвай і толькі тады атрымаецца прачытаць надпіс і зрабіць запыт праз адпаведны цэнтр кальцавання птушак, якія абменьваюцца запытамі і інфармацыяй фактычна па ўсяму свету. Калі ж ёсць дадатковае пластыкавае кальцо, то можна птушку сфатаграфаваць ці ўбачыць у падобным на нашым стрыме і даведацца адкуль яна толькі па камбінацыі колеру і надпісу на каляровым пластыкавым кальцы, якое лепш бачнае за надпіс на металічным - вось прыклад таксама з пустальгой:

У нашай трансляцыі LIVE з гнёздаў сокала-пустальгі з’явіўся “польскі акцэнт”

Здаецца, не, яго таксама акальцавалі.

Там двое былі разумныя, уціснуліся ў супрацьлеглы кут, і іх не схапілі злыя арнітолагі

З самага ранку першую невялічкую палёўку, якую прынесла на першае гняздо самка, адзін з птушанят хутка вырваў і стаў праглынаць. Самка не паверыла, што гэта магчыма і пакуль ён 3 хвіліны давіўся той палёўкай, усё шукала яе знізу паміж птушанят. Сіблінгі ж "стараліся дапамагчы" і вырваць здабычу з дзюбы, але ў рэшце рэшт яна была праглочана)

птушкі

Самец жа зранку прынёс вялікую палёўку і калі птушаняты вырвалі яе, не засумаваў і адляцеў. Тая палёўка потым доўга валялася. Час ад часу то адзін, то другі малы цікавіліся ёй і адзін нават спрабаваў адарваць ад яе кавалкі і нават пачало атрымлівацца. Але хутка замарыўся і кінуў гэта)

птушкі

Самка ж не рызыкуе і таксама аддае грызуноў калі птушаняты іх вырываюць, але потым стараецца адабраць і разарваць, каб накарміць іх нармальна.

птушкі

птушкі

Хаця ўдзень ужо вельмі цёпла, зранку яшчэ холадна і самка на другім гняздзе стараецца прыкрываць сабой і грэць птушанят, хаця ім гэта ўжо не падабаецца і яны часам стараюцца вылезьці з пад яе.

птушкі

птушкі

Сёння яна мін 8 разоў адлятала паляваць і ў выніку прыносіла палёвак. Аднымі адразу карміла малых, іншых прыхоўвала пад камерай.

птушкі

птушкі

Так, і адна, і другая нішы  проста апартаменты па велічыні і зручнасці.

У прыродзе, канешне, такіх вялікіх гнёзд наўрацці можна знайсці, а калі і можна, то не ўтрымаеш ад іншых жадаючых іх выкарыстаць. Таму гнёзды па варонах ці сароках гэта ўсё, пра што могуць марыць пустальгі.

Аднак і ў гарадах часта не лепш - у многіх выпадках сокалы займаюць замалыя (вентыляцыйныя) нішы і потым не толькі няма дзе пабегаць малым, але і не хапае месца для самкі каб разарваць ім здабычу каб накарміць іх (

Гісторыі гарадзенскіх сакалоў: шчаслівыя і не вельмі