Сокал-Пустальга on-line 2016-2017: Брэст, Беларусь

Comments

Нарэшце ежы на гэтым гняздзе ажно з запасам стала:

малодшы пачаў каля сябе падымаць муміфікавныя рэшткі двух палёвак, тады старэйшы - ў адказ? - дастаў аднекуль з-за сябе свежую палёўку і пацягнуў у цэнтр гнязда - будзе кушаць:

малы з палёўкай

Жанна (госць) - 13.07.2016 - 11:57

Младший такая жадина! (Плохо, что видео вырезать не умею) . В 11-37 самец принес полевку, помчался к нему, выхватил и со скоростью звука понесся в противоположный угол. Как он увидел, что самец поднял остатки полевки  из гнезда!! Глазки на макушке! Тут же возврат к самцу, хвать и в противоположный угол! Зато старший полон достоинства! Только наблюдал за метаниями собрата.

Они такие милые!

6 страниц чрезвычайно драматично трансляции. Это было захватывающе. Надеюсь, именно эти птенцы попадут в 10-20% выживших. Росли они трудно, поэтому честно заслужили) Ждем стрима из их будущих гнезд)

Не хацелася б Вас расчароўваць, але звычайна лепш выжываюць тыя птушаняты, якія выляцелі раней (у іх больш часу адаптавацца да самастойнага жыцця перад міграцыяй і зімоўкай) і тыя, якія лепш харчаваліся.

Пра нашых з гэтага гнязда гэта ўсё цяжка сказаць. На жаль (

Але гэта не значыць, што ім не можа пашанцаваць. І я б таксама жадаў бы ім гэтага.

Harrier - 13.07.2016 - 01:39

In reply to by Мікалай (госць)

Дакладна невядома, але наўрацці. Там жа гнездавыя тэрыторыі ўжо занятыя. Таму звычайна моладзь рассяляецца і шукае новыя пасуючыя для гнездавання месцы.

Дзве акальцаваныя намі птушанятамі самкі апынуліся на адлегласці каля 300-350 км на ПдЗ у Польшчы праз 2-3 гады. 

Але тут насамрэч яшчэ (амаль) нічога невядома.

у меня вопрос. почему птицы не выпадают с гнезда  что на деревьях что тут. тут вообще нет бортов?! Это врожденное? Нет, я понимаю что некоторые падают, скорее невезучие и слабые, но  все же, они постоянно на краю тусуются и не толкаются кстати

Так, гэта здаровы страх вываліцца пакуль не ўмееш лятаць.

Бо птушкі вучацца лятаць таксама, як і людзі, напрыклад, вучацца хадзіць.

Адбываецца гэта хутчэй, канешне, але ўсё ж не адразу. Ды і крылы-хвост павінны вырасці перш чым зможаш паляцець.

А борцікі ў гнёздах хутчэй каб яйкі не вывальваліся калі самка з гнязда злятае. Ну і маленькія птушаняты першы час пасля вылуплення.

Шаноўныя нашы гледачы-карыстальнікі!

На жаль, наша сёлетняя, ўжо сёмая он-лайн трансляцыя падыходзіць да канца. Перш, чым птушаняты і з гэтага гнязда выляцяць, мы хацім падзякаваць усім вам за ваш час, які вы правялі разам з дзікімі птушкамі, вашы каментары, скрыншоты, пытанні і словы падтрымкі на іх адрас.

Мы маем магчымасць узнагародзіць самых актыўных гледачоў адмысловымі прызамі: прыгожымі кубкамі з лагатыпам нашага сайта + інфармацыйнымі матэрыяламі пра сокала-пустальгу. Для гэтага просім карыстальнікаў з нікамі Дарья, Жанна, Viachaslav Gruzdov даслаць свой звычайны паштовы адрас і імя з прозьвішчам на  е-мэйл Harrier@tut.by

Мікалай (госць) - 12.07.2016 - 22:46

In reply to by Harrier

Так адбылося , што я завітаў да вас толькі  у апошні дзень) І ўсю драматургію прачытаў...
А чаму больш не будзе весціся трансляцыя?

Harrier - 12.07.2016 - 23:01

In reply to by Мікалай (госць)

Лепш позна, чым ніколі)

Трансляцыя траціць сэнс пасля таго, як птушаняты выляцяць з гнязда. Бо вяртацца будуць на яго толькі першыя дні пасля вылету, а потым за бацькамі будуць перамяшчацца на ўскрайкі гораду дзе яшчэ каля месяца бацькі будуць іх вучыць паляваць і падкармліваць, асабліва першы час - пакуль маладыя яшчэ кепска спраўляюцца з паляваннем.

Аднак у 2017 годзе плануем новую, восьмую трансляцыю. Ды і так у нас адпаведна назве сайта штодня ёсць нешта новае пра дзікіх птушак Беларусі і не толькі - заходзьце! 

Мікалай (госць) - 12.07.2016 - 23:22

In reply to by Harrier

Буду заходзіць) мяне больш драпежныя птушкі цікавяць, асабліва совы.

А калі гэта ужо 7 сезон трансляцый- дзе паглядзець "вынікі" мінулых гадоў?

Harrier - 12.07.2016 - 23:31

In reply to by Мікалай (госць)

Набярыце ў пошукавіку (злевага боку ўверсе пад апошнімі каментарамі) Сокал-пустальга on-line і выбірайце адпаведныя сезоны па гадах.

Harrier - 12.07.2016 - 23:20

In reply to by Мікалай (госць)

Увогуле гняздо (ў нашым выпадку сокала-пустальгі лепш казаць пра гнездавую нішу) птушкам патрэбна 1) як месца, дзе знаходзяцца яйкі і першы часптушаняты + 2) для цеплаізаляцыі яек і першы час птушанят ад навакольнага асяроддзя + 3) як скрытае месца ад патэнцыйных ворагаў, дзе інкубуюцца яйкі і першы час птушаняты.

Для вывадковых птушак (курыных, гусіных-качыных) яно перстае быць патрэбным адарзу пасля вылуплення птушанят, бо тыя могуць самастойна рухацца за самкай і часта самастойна або з дапамогай бацькоў харчавацца. Ў гнездавых (вераб'іныя) і полувывадковых (драпежныя птушкі, совы, чайкі і многія іншыя) троху складаней.

Пасля таго, як у птушанят развіваецца ўласная хімічная тэрмарэгуляцыя, гняздо ў прынцыпе ім больш непатрэбнае, бо яны могуць вырастаць за гэты час да такіх памераў, што фізічна там усе не памяшчаюцца (часта ў вераб'іных птушак), самцы няма патрэбы іх абаграваць ці закрываць ад сонца, бо ім гэта ўжо непатрэбна = развіваецца ўласная тэрмарэгуляцыя і фізічна самка не ў стане больш гэтага рабіць + падрослыя птушаняты патрабуюць больш ежы і самец (там, дзе пгушанят выкармліваюць абодва бацькі) сам ужо не спраўляецца і самка дапамагае яму ў здабычы ежы для птушанят. У многіх відаў так складваецца, што ўсе гэтыя тры працэсы наступаюць (амаль) у адзін час і таму адбываюцца амаль адначасова.

Часта тыя птушаняты, якія першымі пакінуць гняздо (у вераб'іных і соваў, напрыклад, яшчэ не ўмеючы лятаць) могуць мець перавагу ў тым, што сустрэнуць бацькоў з ежай першымі яшчэ на падлёце да гнязда і перахапіць там. Зразумела, што калі ежы не хапае на ўсіх, такая перавага крытычна важная. Паступова такія птушаняты пасля вылету-выпаду перасоўваюцца ўсё далей ад гнязда ў той бок, адкуль часцей за ўсё прылятаюць бацькі з ежай каб апынуцца бліжэй да іх і першымі сустрэць.

Каб выманіць з гнязда тых, хто не хоча з яго вылятаць, бацькі папросту пачынаюць радзей залятаць на яго, седзячы недзе побач з ежай і такім чынам "прымушаюць" ці стымулююць вылятаць. 

Так што з дня на дзень у гэтых маладых сакалоў пачнецца новы этап у іх жыцці, не менш важны і адказны, чым усе іншыя.

Але менавіта ў першы год самастойнага жыцця гіне найбольш птушак любога віду, і драпежныя тут не выключэнне. Тыя, якія выжывуць, змогуць жыць параўнальна доўга, але такіх будзе няшмат, каля 10- 20% макісмум ад выляцелых.

 

Harrier - 12.07.2016 - 23:37

In reply to by Мікалай (госць)

Пра ўсе мы не ведаем. Але звычайна гэта недахоп ежы (не ўмеюць эфектыўна паляваць), іншыя драпежныя птушкі большага памеру і пугач; сутыкненні з аўтамабілямі і шыбамі (пад час пагоні за дробнымі птушкамі ці вялікімі насякомымі) і вельмі важныя ў нашых умовах - гібель на правадах ЛЭП. Яны на іх могуць адпачываць і выкарыстоўваць як зручную прысаду для палявання.

Адмысловых прыродных ворагаў у іх няма, але любая сустрэча з  драпежнікам большага памеру можа стаць апошняй. Калі птушанё выляціць у горадзе і прызямліцца дзе-небудзь на зямлі - так часта бывае - сабакі і каты.

Ну і міграцыя з зімоўкай - вельмі цяжкія часы, асабліва для маладых птушак, у якіх ніякага досведу ў гэтым няма. Хаця ў іх увогуле ні ў чым досведу няма(

Жанна (госць) - 12.07.2016 - 19:12

Мне все-таки интересно, где могла пропадать самка почти двое суток?? Или она была где-то рядом, но не появлялась на гнезде....почему? Столько вопросов!

Так, раз вярнулася - магла недзе і побач сядзець. Чаго пустой на гняздзе з'яўляцца?

Але праўду мы не даведаемся.