У мікрараёне Варшавы Біалолэнка (Białołęka) ўсталявалі першую ў Польшчы „вежу для свіргулей” („Wieża dla jerza”). Гэта спецыяльная канструкцыя, якая можа стаць зручным месцам гнездавання для чорных свіргулей (Apus apus). Ці спадабаецца яна птушкам, для якіх была створана, пакуль невядома, бо вярнуцца яны ў Еўропу не раней за канец красавіка наступнага году.
КАМЕНТАРЫ