Топ-10 самых рэдкіх вераб’іных птушак Свету

На прыканцы мінулага году выйшла адно з самых амбіцыйных выданняў апошніх гадоў- другі том Ілюстраванага Спісу усіх птушак Свету Illustrated Checklist of the Birds of the World. Кніга падвяла рысу пад сучаснымі ведамі пра ўсе 10.965 відаў птушак. Многія з іх- самыя звычайныя ў сваіх краінах і кантынентах. Аднак многім, на жаль, пагражае знікненне з большай ці меншай імавернасцю. Умоўны Топ-10 самых пагражаемых вераб’іных птушак прапануем вашай увазе.

Таіцянская валасяніца-манарх Tahiti Monarch Pomarea Nigra

Многія з самых пагражаемых відаў птушак жывуць на невялікіх, аддаленых ад іншых астравах. Там яны залежаць ад стану далікатных экасістэм, якія часта не могуць справіцца з чужароднымі відамі, якія трапляюць на іх “дзякуючы” чалавеку. Гэты від жыве толькі ў некалькіх  нізінах на Таіці (Французская Палінэзія), дзе амаль знік з-за распаўсюду на востраве інвазійных чужародных відаў раслін, а таксама пацукоў. Дзякуючы інтэнсіўнай працы мясцовага таварыства Société d'Ornithologie de Polynésie (SOP MANU) па ачыстцы вострава ад іх, атрымалася павялічыць папуляцыю валасяніц з 27 да 50 птушак сёння. Але від і так застаецца адным з самых рэдкіх у Свеце.

 

Чорнакрылая майна Black-winged Myna Acridothereres melanopteus

птушкі

Гэты інданезійскі эндэмік раней быў вядомы пад іншай назвай- як чарнакрылы шпак. Аднак больш дэталёвы погляд на гэты від сістэматыкаў паказаў, што насамрэч гэта не адзін, а тры паўнапраўныя віды: шэра-надхвостая майна Grey-rumped Myna Acridotheres tertius (з Балі), шэрабокая майна Grey-backed Myna Acridotheres tricolor (з паўднёва-усходняй Явы) і ўласна чорнакрылая майна Black-winged Myna (таксама з Явы). Шкада, што ўсе тры віды сталі ахвярамі своеасаблівай любві мясцовых жыхароў да спеўных птушак, якіх яны трымаюць у клетках. На жаль, гэтая традыцыя працягваецца і пастаянны адлоў ў прыродзе і гандаль птушкамі можа прывесці да іх знікнення нават яшчэ пры нашым жыцці.

Зусім трагічна тое, што чорнакрылая майна была звычайным відам птушак яшчэ не так даўно. Аднак лаўцы птушак пачалі “замяняць” ёй падобна выглядаючых балійскіх майнаў Bali Myna Leucopsar rothschildi. Цяпер абодва гэтыя віды амаль зніклі ў прыродзе. 

 

Таітанскі апаліс  Taita Apalis Apalis fuscigularis

птушкі

Від займае толькі невялічкі кавалак фрагментаванага высечкамі лесу памерам у 1,5 га ў Кеніі. Знікненне віду адбывалася на нашых вачах, калі нелегальнае вынішчэнне горных лясоў прывяло да рэзкага змяншэння прыдатных месцапражыванняў. Апошнія ацэнкі колькасці кажуць пра не больш, чым 100 птушак! Цяпер таварыства Nature Kenya злучае пазасталыя каштоўныя кавалкі лесу паміж сабой спецыяльнымі пасадкамі маладых дрэўцаў замест высечаных, каб птушкі маглі больш бяспечна пералятаць паміж імі.

 

Мёдаед-рэгент  Regent Honeyeater Anthochaera phrygia

птушкі

Гэты від – аўстралійскі эндэмік, які падарожнічае на вялікія адлегласці ў невялікіх групах па ўсяму паўднёваму усходу Аўстраліі. Аднак у апошнія гады прыдатныя для яго гнездавання тэрыторыі скараціліся да вельмі абмежаваных месцаў. Адбылося гэта з-за маштабных разбудоў і знішчэння неапрацоўвамай зямлі з мясцовымі нектараноснымі раслінамі пад вядзенне сельскай гаспадаркі. Паводле апошніх ацэнак, засталося не больш, чым некалькі сотняў птушак.

 

Сангайхская райская валасяніца Cerulean Paradise-flycatcher Eutrichomyias rowleyi

птушкі

Негледзячы на ярка-блакітнае апярэнне, гэты вельмі скрытны від вядомы толькі як эндэмік з вострава Sangihe (Інданезія). Апісаны 120 гадоў таму, від пасля гэтага ніхто не бачыў і ён лічыўся зніклым пакуль у 1998 годзе не быў пераадкрыты. На сёння вядома пра існаванне не больш, чым 50 птушак. На востраве пачала развівацца невялікая турыстычная індустрыя для бёрдэраў, якія прыплываюць туды ўбачыць адну з самых рэдкіх птушак на Зямлі. Таму існуе надзея, што мясцовыя жыхары захаваюць на востраве горныя лясы, без якіх від знікне.

 

Лібенскі жаўрук Liben Lark Heteromirafra archeri

птушкі

Гэты эндэмік саванн Эфіопіі вядомы ў невялікай колькасці з некалькіх месцаў гэтай краіны і  таксама раней сустракаўся ў Самалі. Сучасныя ацэнкі- не больш 250 птушак. Аднак і гэтая сапраўды невялікая колькасць насамрэч яшчэ меншая, бо незбалансаваныя адносіны палоў робяць сапраўднае становішча нават гошым. Праца з мясцовай супольнасцю робіць магчымым устойлівае выкарыстанне  некаторых ўчасткаў саванны. Аднак калі спыніць знікненне віду не атрымаецца, ён можа атрымаць смутны гонар лічыцца першым кантынентальным Афрыканскім відам птушак, які знік у гістарычны час…

 

Бугунская ліочычла Bugun Liocichla Liocichla bugunorum

птушкі

Упершыню адзначаная толькі ў 1995 годзе, а апісаная фармальна яшчэ пазней- толькі ў 2006, гэта насамрэч даволі своесасблівы прадстаўнік баблераў і першы новы від, апісаны ў Індыі за апошнія 50 гадоў. На жаль, нідзе за невялікім кавалкам горнай тэрыторыі на пагорках Eaglenest Wildlife Sanctuary у штаце Arunachal Pradesh птушка невядомая. Названы адпаведна з назвай мясцовай народнасці- Bugun, від, магчыма, застаецца самым рэдкім на планеце- вядома толькі пра тры гняздуючыя пары і не больш, чым 14 птушак агулам!

 

Белабрухі вадзяны пячнік White-bellied Cinclodes Cinclodes palliatus

птушкі

Не больш за 250 птушак засталося ў забалочаных мясцінах Перуанскіх Андаў на вышыні 4400-5000 м. н. у. м., дзе ім працягвае пагражаць перавыпас альпак, ламаў і авечак, выкарыстанне торфу для хорцікультуры, здабыча карысных выкапняў і забор вады для ірыгацыі палеткаў. Вельмі спецыфічныя патрабаванні птушак да месцаў пражывання не дадаюць вялікай надзеі на тое, што яна захаваецца калі людзі не зменяць свае адносіны да мясцовай прыроды.

 

Паліла Palila Loxioides bailleui

птушкі

Адзін з найбольшых медалазаў з Гавайскіх астравоў, паліла – як яе называюць гавайцы- харчуецца амаль выключна насеннем іншага гавайскага эндэміка – расліны пад назвай māmane . Хаця гэтае насенне утрымлівае настолькі моцныя таксіны, што забіла б іншых жывёл за хвіліну, яны ніяк не шкодзяць гэтым каляровым птушкам. Аднак такая моцная залежнасць ад аднаго віду раслін ставіць пад пагрозу і так невялікую папуляцыю птушак.

 

Гавайская варона Hawaiian Crow Corvus hawaiiensis

птушкі

Ну і нарэшце мы дабраліся да самага рэдкага віду вераб’іных – гавайскай вароны. Справа ў тым, што ў прыродзе не засталося … ніводнай! З 2002 году на Гаваях мясцовыя вароны больш не сустракаюцца тут. Дакладныя прычыны гэтага не да канца зразумелыя, аднак дзякуючы паспяховаму размнажэнню віда ў няволі, цяпер існуюць амбіцыйныя планы вяртання аднаго з сымбаляў Гаваяў назад у прыроду аднаго з нацыянальных паркаў.

 

Паводле  www.birdlife.org (тэкст і малюнкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ ПТУШАК НА ЗЯМЛІ: ЦЯПЕР BIRDLIFE ПРЫЗНАЕ 11.167 ВІДАЎ, ШТО НА 742 БОЛЬШ, ЧЫМ У 2014

Зніклі назаўжды? Сумны спіс апошняга дзесяцігоддзя.

Зроблены першыя здымкі адной з самых загадкавых і рэдкіх птушак на Зямлі

Жаўрука, сфатаграфаванага ў Эфіопіі, не могуць вызначыць да віду

Тыбецкі горны ўюрок зноў адзначаны праз 80 год небыцця

Упершыню знойдзена гняздо адной з самых рэдкіх птушак на Зямлі

Дзе гняздуе птушка-прывід – тонкадзюбы кулён?

Больш за 80% пераадкрытых відаў жывёл знаходзяцца пад пагрозай канчатковага знікнення

Яшчэ адзін від птушак знік у дзікай прыродзе?