Сёння зранку ў арніталагічнай Меццы Літвы – на мысе Ventė у аднайменнай арніталагічнай станцыі быў адзначаны новы для гэтай краіны від птушак - рыжапаяснічная ластаўка (Cecropis daurica)!
Птушку ўбачыў і сфатаграфаваў арнітолаг Вітаўтас Эйгірдас (Vytautas Eigirdas). Мыс Вентэ знаходзіцца ў дэльце Нёмана, адміністратыўна ў раёне Šilutė (Заходняя Літва). Менавіта там у 1929 годзе наш зямляк праф. Тадэвуш Іваноўскі (Tadas Ivanauskas) заснаваў арніталагічную станцыю, якая прычынілася да першых рэгістрацый для Літвы ўжо некалькіх відаў птушак.
Рыжапаяснічная ластаўка – шырокараспаўсюджаны, пераважна азіяцкі від птушак. У Еўропе гняздуе ў краінах Міжземнамор’я і ў Паўднёвай Еўропе.
Такім чынам, Спіс птушак Літвы памалу падбіраецца да мяжы ў 400 відаў. Нагадаем, што ў Беларусі за ўсю гісторыю арніталагічных даследаванняў адзначаны 329 відаў.
У Беларусі рыжапаяснічная ластаўка яшчэ не рэгістравалася.
Паводле Birding Lithuania (інфармацыя і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
НОВЫ ВІД ПТУШАК ДЛЯ ЛІТВЫ АДКРЫТЫ …ДВОЙЧЫ !
Жоўтаногі кулік (Tringa flavipes) - новы від у арнітафаўне Літвы
Новы для Латвіі від птушак адкрыў арнітолаг з Рыгі
ПОТЕНЦИАЛЬНЫЕ НОВЫЕ ВИДЫ ПТИЦ ДЛЯ БЕЛАРУСИ: КТО ОНИ?
В ОФИЦИАЛЬНОМ СПИСКЕ ПТИЦ БЕЛАРУСИ ТЕПЕРЬ 329 ВИДОВ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ