Праект “Спяваюць самкі птушак” просіць дапамогі

Большасць арнітолагаў і бёдуотчараў не сумняецца ў тым, што самцы многіх відаў птушак спяваюць. Аднак нямногія з нас ведаюць, што самкі птушак таксама могуць спяваць – часам не менш складаныя і прыгожыя песні.

Упершыню спяваючая самка назіралася навукоўцамі у 1932 годзе- папярэдне індывідуальна пазначаныя птушкі спяваючай зонатрыхіі (Zonotrichia melodia) не выклікалі сумневаў у правільным вызначэнні полу. Гэтыя – разам з іншымі – назіранні былі апублікаваныя амерыканскай даследчыцай Маргарэт Моўрс Найс (Margaret Morse Nice) ў 1943 г. ў яе публікацыі Studies in the Life History of the Song Sparrow. Аднак адна такая спяваючая самка магла б мець анамальныя для свайго полу паводзіны, калі б не атрымалася паказаць, што падобныя ж спевы дэманструюць і іншыя самкі таго ж віду. І падобныя самкі былі знойдзены яшчэ ў той самы гнездавы сезон!

Цяпер нам вядома, што самкі многіх відаў птушак рэгулярна спяваюць. Таму варта перастаць думаць, што калі птушка спявае, то гэта “заўсёды самец”. Замест гэтага трэба пры магчымасці заўсёды вызначаць – самец ці самка спявае?

У некаторых відаў самкі спяваюць рэгулярна, у іншых – толькі зрэдку. У адных песня самак падобная да песні самцоў, у меншасці – добра адрозніваецца. Больш таго, у апошнія гады з’явіліся падставы лічыць, што ва ўсіх продкаў сучасных птушак маглі спяваць самкі. Гэта можа азначаць, што самкі ў тых відаў, у якіх спяваюць выключна самцы, па нейкай прычыне перасталі гэта рабіць, а не таму, што так было адпачатку. Апошнія ацэнкі кажуць пра тое, што нават у дзвух трацін ўсіх відаў спяваючых вераб’іных птушак могуць спяваць і самцы, і самкі.

Таму для таго, каб зразумець чаму і як спевы з’явіліся ў (вераб’іных) птушак, нам трэба нашмат больш даведацца пра іх сучаснае распаўсюджанне паміж паламі і відамі. Для гэтага проста не хапае адпаведных дадзеных.

Для таго, каб вырашыць гэтую праблему, пры адной з найвялікшых лічбавых баз дадзеных пра птушак усяго Свету http://ebird.org/ быў распачаты праект The Female Bird Song Project.

Найперш, трэба не забываць, што і самкі могуць спяваць. Не варта аўтаматычна ўспрымаць оюбую песню птушак, як песню самца. Калі Вы ўпэўненыя, што бачыце таго, хто спявае, існуе імавернасць (якая можа быць рознай для розных відаў), што спявае і самка. Аднак гэта параўнальна лёгка зрабіць для тых відаў, у якіх ёсць выразны полавы дымарфізм. Аднак і ў тых відаў, у якіх самцы і самкі выглядаюць падобна пад час некаторых відаў паводзінаў (капуляцыя, пабудова гнязда) можна дакладна адрозніць самцоў ад самак.

Пасля гэтага трэба занатаваць, як Вы вызначылі пол птушкі. Калі пад час запісу спеваў Вы гэтага не рабілі, не варта пазначаць пол, а трэба заставіць яго нявызначаным. Чым больш зразумела Вы апішаце як вызначалі пол спяваючай птушкі, тым лепш.

Усе гука-, відэазапісы і фотаздымкі, занесеныя і запампаваныя на eBird з’явяцца ў доступе даследчыкаў у Macaulay Library лабараторыі арніталогіі Карнельскага ўніверсітэту.

 

На сённяшні дзень толькі для тэрыторыі Паўночнай Амерыкі ужо вядома як мінімум 120 вераб’іных відаў птушак, у якіх спяваюць і самкі. На поўнач ад Мексікі гэта амаль палова вераб’іных відаў, якія гняздуюць тут. Прычым сапраўдная лічба яўна большая, бо папярэднія даследчыкі ў большасці ўспрымалі спевы як выключна праяўленне тэрытарыяльных паводзін самцоў.

Сярод паўночнаамерыканскіх відаў няма сумневу ў тым, што ў многіх відаў самцы спяваюць значна больш, чым самкі. Падобным чынам, хутчэй за ўсё атрымліваецца і па ўсёй умеранай кліматычнай зоне. Аднак іншыя суадносіны і паводзіны адзначаны ў трапічнай зоне, дзе многія віды часта манагамныя і аселыя. Акрамя гэтага, тут самцы і самкі часта дэманструюць падобныя паводзіны і , адпаведна, часцей выкарыстоўваюць старажытную рысу сваіх продкаў – спяваюць прадстаўнікі абодвух палоў. Самцы і самкі такіх відаў і выкарыстоўваюць песні ў падобных сытуацыях: напрыклад, самцы і самкі аўстралійскага сарочага жаўрука Australian Magpie-Larks спяваюць пад час абароны тэрыторыі, прычым часта робяць гэта адначасова дуэтам. Прадстаўнікі абодвух палоў у многіх крапіўнікаў з Неатрапічнага рэгіёну таксама часта спяваюць дуэтам, але таксама выкарыстоўваюць песню каб абвесціць партнёру пра сваё месцазнаходжанне ці вяртанне на агульную тэрыторыю. Сярод тых відаў, у каторых самкі больш чым самцы ўдзельнічаюць у абароне тэрыторыі, яны ж спяваюць часцей і больш інтэнсіўна, чым самцы. Гэта, напрыклад, паласатагаловая стрынатка Stripe-headed Sparrow з Цэнтральнай Амерыкі, у якой самкі звычайна першымі вылятаюць насустрач парушальнікам мяжы і спяваюць больш агрэсіўна, чым самцы. У венесуальскіх трупіялаў Venezuelan Troupials самкі спяваюць ў сярэднім больш часу на працягу сутак, чым гэта робяць іх партнёры.

Аднак самае цікавае ў вывучэнні песняў самак яўна яшчэ чакае нас наперадзе.

 

Паводле www.ebird.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Спяваючая зонатрыхія з www.carolinabirds.org

 

 

На гэтую тэму:

eBird атрымала ўзнагароду ад American Bird Conservancy

Здольнасці папугаяў да імітацыі дапамагаюць ім усталёўваць індывідуальны кантакт

Палявыя жаўрукі адрозніваюць сваіх суседзяў ад іншых птушак

Джаз берасцянак

ЗНІКЛЫЯ БРЫТАНСКІЯ ПТУШЫНЫЯ ДЫЯЛЕКТЫ АДНОЙДЗЕНЫ … Ў НОВАЙ ЗЕЛАНДЫІ

ЧОРНЫЯ ДРАЗДЫ ПАДВЫШАЮЦЬ ГУК

ЛЕПШ НЕ ВЫЛУЧАЦЦА

НЕЗВЫЧАЙНАЕ АДКРЫЦЦЁ: ПТУШАНЯТЫ ВУЧАЦЬ ПАРОЛЬ, КАБ ІХ КАРМІЛІ БАЦЬКІ

 

Comments

аев (госць) - 07.07.2017 - 17:05

праблема ў тым, што па пер'ю не заўсёды можна сказаць ці то самка. Я думаю многія бачылі спяваючых "самак" чаромашніка) А ганады даследчыкі наўрадці глядзелі)