На востраве хобітаў знойдзены парэшткі вялізарнага марабу

Скамянелыя парэшткі былі знойдзены на інданезійскім востраве Флорэс (Flores), які стаў знакамітым з-за таго, што менавіта на ім былі знойдзеныя парэшткі чалавека 1м росту, які атрымаў навуковую назву Homo floresiensis, а папулярна называецца хобітам.


Цікава, што марабу мог паляваць і харчавацца дзеткамі і падлеткамі “хобітаў”, хаця прамых доказаў гэтага няма. Артыкул пра незвычайнае адкрыццё з’явіўся ў часопісе Zoological Journal of the Linnean Society, і дапамагае зразумець адаптацыі прэгістарычнай фауны да жыцця на астравах.
Новы від марабу атрымаў навуковую назву Leptoptilos robustus, быў вышынёй каля 180 см і меў вагу прыкладна ў 16 кг. Гэта нашмат больш за сучасныя віды. Адкрыццё зрабіў палеантолаг Hanneke Meijer з Нацыянальнага музею натуральнай гісторыі ў Лейдэне (Нідэрланды) разам з д-рам Рокусам Д’ю (Dr Rokus Due) з Нацыянальнага цэнтру археалогіі ў Джакарце (Інданезія). Яны знайшлі 4 фрагменты костак ног, якія належалі хутчэй за ўсё да адной птушкі ў пячорах Liang Bua на востраве Flores.
Дзякуючы датаванню асадкавых пародаў, у якіх былі знойдзены акамянелыя парэшткі марабу, яго ўзрост ацэнены ў 20-50 тысяч гадоў.
Акрамя гэтага вялізнага марабу, на востраве ўжо былі знойдзены парэшткі невялікіх сланоў, вялізных пацукоў і яшчарак.
Аналіз костнай тканкі марабу паказаў, што птушка вяла пераважна наземны лад жыцця і нават калі і магла лятаць, то рабіла гэта неахвотна і рэдка.

На малюнку – рэканструкцыя вялізарнага марабу поруч з хобітам з Флорэс.
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:

 МОА. Апошнія птушкі-гіганты.

Знойдзены парэшткі пелікана, якому 30 мільёнаў гадоў

Новыя віды выкапнёвых птушак