Ці ўсе вераб’іныя пралятаюць Сахару найкарацейшым шляхам?

Многія еўрапейскія вераб’іныя віды птушак ёсць далёкадыстанцыйнымі мігрантамі, якія пад час пералётаў на зімоўку ці на гнездавыя тэрыторыі пралятаюць праз Сахару. Пад час сваіх пералётаў на зімоўку яны сустракаюць на сваім шляху дзве сур’ёзныя перашкоды – Міжземнае мора і найвялікшую ў Свеце пустыню.

Можна было б спадзявацца, што птушкі будуць пралятаць Сахару найкарацейшым шляхам і наўпрост на поўдзень. Аднак шматгадовыя назіранні ў Егіпце, зробленыя даследчыкамі з SEEN (SE European Bird Migration Network) не пацвярджаюць гэтага. Першым фактам, што справа можа быць больш складанай, чым уяўлялася дагэтуль, стаў адлоў звычайных чаротавак (Acrocephalus schoenobaenus) у лагуне Burullus ў паўночным Егіпце. Дарослыя чаротаўкі цалкам ліняюць на зімоўцы – г.зн. на поўдзень да Сахары. Таму вандруюць праз пустыню са старымі, даволі зношанымі за час гнездавога сезону пёрамі.
У Burullus атрымалася паказаць, што частка дарослых птушак тут спыняецца і ліняе. Такім чынам, яны працягваюць пералёт з новымі пёрамі. Пасля адлову чаротавак правяралі на выбар імі кірунку далейшай міграцыі ў т.зв. арыентацыйнай клетцы Бусэ (Busse).
Аказалася, што дарослыя птушкі пасля лінькі выбіралі іншы кірунак, чым птушкі без лінькі. Першыя чаротаўкі выбіралі кірунак не на поўдзень – паўднёвы ўсход, а на паўднёвы захад – г.зн. не уздоўж Чырвонага мора. а непараўнальна далейшым шляхам да воз. Чад, чым найкарацейшы з мажлівых, а для гэтага патрабуюць новых махавых!
Для больш шырокіх высноваў было знойдзена, што гэты ж самы кірунак вакол Чырвонага мора выбіраюць таксама некаторыя прадстаўнікі іншых відаў вераб’іных птушак, адлоўленых у Егіпце, але гэта не было звязана са зменамі ў тэрмінах іх лінькі.

Крыніца:
Busse P. Czy ptaki wrơblowate lecą przez Sacharę najkrơtszą drogą?
Streszcz. Ogólnopolska Konf. "Zwierzęta w życiu człowieka" oraz XX Jubileusz. Zjazd Polskiego Towarzystwa Zoologicznego. Szczecin 05-08.09.2011, - 2011 - p.14

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак звычайнай чаротаўкі Дзьмітрыя Вінчэўскага
 

На гэтую тэму:
Новыя рэкорды куліка-каменешаркі

Доўгая дарога дадому

Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі

Незвычайныя птушыныя падарожжы

Знойдзены “ген міграцыі” птушак?

Польскі зімародак апынуўся ў ... Вялікабрытаніі!

Адкрыты самы доўгі міграцыйны шлях насякомых, які звязаны з міграцыяй птушак

Малінаўкі шчасліва даляцелі да Мальты