Лясы свету цяпер пад грамадзкім назіраннем

 Дзякуючы новаму праекту Global Forest Watch, распрацаваным Google у супрацоўніцтве з Інстытутам сусветных рэсурсаў і яшчэ 40 арганізацыямі, можна будзе даведацца пра знішчэнне дрэваў не толькі ў суседнім лесе, але і ў любым месцы на нашай планеце практычна ў рэальным часе. Аднак гэта не толькі магчымасць аналізу сітуацыі тут і цяпер – сабраныя мапы дазваляюць паглядзець на тое, што адбывалася з лясамі за апошнія 13 год. 

Hа сайце выкарыстоўваюцца здымкі спадарожнікаў НАСА з 2000 г. Паводле іх аналізу, 20,8 мільёнаў га лесу было знішчана толькі ў 2012 годзе - гэта нават крыху больш па плошчы за тэрыторыю Беларусі. А ўсяго з 2000 г высечана 229,8 мільёнаў га лясоў рознага тыпу. 

Алгарытмы апрацоўкі мапаў дазваляюць дэталёва падлічыць аб'ёмы страчаных і выраслых лясоў на кожнай тэрыторыі і ў кожнай краіне па гадах. Напрыклад, вось статыстыка па Расіі за 2000—2013 гг: страты — 36,5 млн га, маладыя лясы з’явіліся на плошчы 16,2 млн га (1-е месца ў свеце па стратах лесу); Украіна: 565 тыс. га, 353 тыс. га адпаведна; Беларусь: 416 тыс. га высечаныя, лес аднаўляецца на 375 тыс. га.

Высечка лясоў ідзе практычна ва ўсім свеце. Зводка па ўсіх краінах паказвае ўсяго толькі некалькі дзяржаваў, дзе зялёнага пакрыцця стала больш за апошнія 13 гадоў. Напрыклад, Лесота і Егіпет.

«Да таго моманту, калі мы даведаемся аб высечцы лесу, звычайна ўжо занадта позна што-небудзь пачынаць, — піша Google у прэс-рэлізе. — Навукоўцы стагоддзямі вывучаюць лес, паказваючы на жыццёвую важнасць гэтага біёму для чалавечага грамадства. Але большасць з нас да гэтага часу не мае своечасовай і дакладнай інфармацыі аб тым, дзе, калі і чаму лясы знікаюць. Гэта павінна змяніцца з запускам Global Forest Watch».

Праект коштам $25 млн прадставіць аператыўную інфармацыю эколагам і актывістам аб тым, што адбываецца ў іх краіне і на навакольных тэрыторыях. Хутка на сайце з'явіцца сэрвіс абвестак-гісторый, якія будуць паведамляць пра высечку лесу ў абранай карыстальнікамі сэрвісу мясцовасці.

Паводле www.habhahabr.ru праз www.nn.by

Мапа з Global Forest Watch

На гэтую тэму:

ЛЕСНОЕ ХОЗЯЙСТВО БЕЛАРУСИ И ОХРАНА ПРИРОДЫ: ГУСЕНИЧНЫМ ТРЕКОМ ЛЕСОХОЗЯЙСТВОВАНИЯ ПО ПРИРОДООХРАННОЙ ПРАКТИКЕ  

МЫ ЎЖО СТРАЦІЛІ ПАЛОВУ БАЛОТ І ЗАБАЛОЧАНЫХ МЕСЦАЎ

ЗАХАВАЦЬ БАЛОТЫ НАШМАТ БОЛЬШ ВАЖНА, ЧЫМ ІХ УЗНАВІЦЬ

ВЯРТАННЕ ПТУШАК ВА ЎЗНОЎЛЕНЫЯ ДАЖДЖАВЫЯ ЛЯСЫ МАГЧЫМАЕ?

КОЖНЫЯ ТРЫ ДНІ Ў АМАЗОНІІ АПІСВАЮЦЬ НОВЫ ВІД