Многія віды гнездавых паразітаў адкладваюць яйкі ў гнёзды іншых відаў птушак і перакладваюць адказнасць за іх інкубацыю і наступнае выкармліванне птушанят на прыёмных бацькоў. Чаму ж прыёмныя бацькі па-просту не выкінуць падкінутае яйка? Часта бывае так, што зязюлі падкідваюць яйкі, вельмі падобныя да яек гаспадароў. Аднак у некаторых відаў гнездавых паразітаў яйкі добра адрозніваюцца ад яек прыёмных бацькоў. Чаму ж яны пагаджаюцца на іх інкубацыю? Аказалася, што такія птушкі-гнездавыя паразіты дзейнічаюць дакладна як мафіёзі: яны робяць прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца.
Многія віды гнездавых паразітаў выпрацавалі цудоўную здольнасць адкладваць яйкі, памерамі і афарбоўкай падобныя да яек патэнцыйных відаў-гаспадароў. Адначасова некаторыя віды - патэнцыйныя прыёмныя бацькі выпрацавалі здольнасць не толькі адрозніваць свае і чужыя яйкі (чаго іншыя птушкі зрабіць не могуць), але і стараюцца пастаянна мяняць афарбоўку сваіх яек так, каб зрабіць яе максімальна ўнікальнай. Іншыя патэнцыйныя прыёмныя бацькі вучаць сваіх птушанят яшчэ ў яйку характэрным галодным крыкам, а гнездавыя паразіты вучацца гэтыя крыкі капіраваць - каб іх таксама кармілі. Ко-эвалюцыя пастаянна ўскладняе праяўленні “абароны і нападзення”.
Тым не менш, зязюлі, якія ператвараюцца ў дакладных капіроўшчыкаў, могуць падзяліць лёс усіх вузкіх спецыялістаў – калі нешта радыкальна зменіцца з прыёмным відам, на якім зязюлі спецыялізуюцца, яны таксама адразу адчуюць гэта. З іншага боку, калі мала птушанят зязюляў будзе вылятаць з-за таго, што дарослыя зязюлі недастаткова спецыялізаваныя, гэта падрэжа крылы будучым пакаленням віда.
Бурагаловы трупіял Brown-headed Cowbird (Molothrus ater) без праблем падкідвае свае яйкі ў гнёзды прыкладна 140 відаў птушак. У выніку, яйкі гэтага гнездавога паразіта зусім непадобныя да яек відаў-гаспадароў (гл. здымак ніжэй). Чаму ж тады гэтыя птушкі не выкідаюць падкінутыя яйкі і не канцэнтруюцца толькі на вырашчванні сваіх птушанят?
У 1979 годзе Амоц Захаві (Amotz Zahavi), эвалюцыйны біёлаг з універсітэту Тэль-Авіва (Ізраіль), прапанаваў для тлумачэння гэтай з’явы т.зв. “гіпотэзу мафіёзі” (mafia hypothesis). Ён прапанаваў наступнае тлумачэнне: калі б птушкі-гаспадары гнязда выкінулі б падкінутае яйка, птушка-паразіт магла б вярнуцца і разбіць усе яйкі на гэтым гняздзе. Таму прыёмныя бацькі свядома пакідаюць непадобнае да іх яйка, каб не страціць усю сваю кладку.
Прапанаваная гіпотэза была нечаканай і кантраверсійнай, тым больш некаторыя іншыя навукоўцы спрабавалі тлумачыць назіранні тым, што тыя птушкі, якія не выкідвалі яўна адрозныя ад іх яйкі паразітаў, як яны казалі, з’яўляюцца новымі відамі-гаспадарамі і “яшчэ не навучыліся іх адрозніваць ад сваіх”.
Тым не менш, цяпер даследчыкі з Інстытуту эвалюцыйнай біялогіі імя Макса Планка (Max Plank Institute of Evolutionary Biology) стварылі матэматычную мадэль, каб праверыць “гіпотэзу мафіёзі”.
У артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature, д-р Марыя Абу Чакра (Dr Maria Abou Chakra), галоўны аўтар даследавання, адзначыла, што і бурагаловыя трупіялы, і чубатыя зязюлі (Clamator glandarius) назіраліся за помстай на тых гнёздах, дзе гаспадары выкідвалі іх яйкі. Аднак неабходна адзначыць, што птушаняты чубатай зязюлі дапамагалі птушанятам віда-гаспадара застацца ў жывых пад час атак драпежнікаў, выдзяляючы адмысловы вельмі смярдзючы сакрэт.
““Гіпотэза мафіёзі” працуе там, дзе кошты для гаспадара пакінуць яйка паразіта меншыя, чым яго выкідвання. Ў нашых выпадках гэта адбывалася там, дзе птушаняты гаспадароў выляталі з гнязда разам з птушанём-падкідышам” - растлумачыла д-р Чакра.
Яна з калегамі стварыла дзве розныя матэматычныя мадэлі. У мінімалістычнай гнездавыя паразіты адкладваюць толькі адно яйка ў адно гняздо. У комплекснай мадэлі паразіты адкладваюць некалькі яек, а птушкі-гаспадары гнязда могуць іх выкінуць, але некаторыя заставіць у гняздзе. “Насамрэч комплексная мадэль бліжэй да рэальнай сытуацыі. Аднак праверка абодвух мадэляў прывяла да тых самых высноваў: узаемаадносіны паміж гнездавым паразітам і гаспадаром носяць цыклічны характар”.
Мадэлі прымалі ў разлік таксама тое, што птушкі-мафіёзі могуць быць не адзінымі гнездавымі паразітамі ў дадзенай мясцовасці – іншыя віды таксама могуць падкідваць свае яйкі ў гнёзды відаў-гаспадароў і для апошніх будзе цяжка адрозніць яйкі першых ад другіх.
Птушкі-гаспадары маюць дзве стратэгіі: адразу прыняць яйка паразіта ці выкінуць. Таксама можна заставіць яйка паразіта, калі дагэтуль быў прыкры досвед помсты з яго боку. Патэнцыйныя віды-гаспадары звычайна маюць толькі адзін вывадак у гнездавы сезон, але могуць рабіць да трох спробаў адкладкі кладкі, калі папярэднія па нейкіх прычынах не атрымаліся (з-за птушак-мафіёзі ці па іншых прычынах).
Там, дзе птушкі-мафіёзі дамінуюць, лепшым выйсцем было б адразу прыняць падкінутае яйка. Тым не менш там, дзе большасць падкінутых яек належыць да больш бяспечных для гаспадароў гнездавых паразітаў, лепш выкінуць такое яйка. Любое дзеянне відаў-гаспадароў адлюстроўваецца на папуляцыі гнездавых паразітаў. Калі талеранцыя да чужых яек пачне дамінаваць у паводзінах прыёмных бацькоў, гнездавыя паразіты з “немафіёзных відаў” атрымаюць перавагу і павялічацца ў колькасці без неабходнасці праверкі “выкінутасці” сваіх яек і паўторных спробаў іх падкінуць у тыя ж гнёзды. Гэта “мета-мафіёзная стратэгія”, калі іншыя гнездавыя паразіты карыстаюцца з небяспечных паводзін іншых відаў. Патомкі такіх “бяспечных” паразітаў падкідваюць усё больш яек, помста за іх выкіданне з гнязда робіцца ўсё больш рэдкай і птушкам-гаспадарам цяпер больш карысці выкідваць усе адзначаныя імі чужыя яйкі. Стратэгія іх паводзін мяняецца і цыкл пачынаецца з пачатку.
Аднак паміж выкарыстаннем альтэрнатыўных стратэгій не адбываецца раўнавагі, бо небяспечныя птушкі-мафіёзі паступова пашыраюць сваё распаўсюджанне, а, значыць, і колькасць у абодвух матэматычных мадэлях.
Паводле www.iflscience.com (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На верхнім здымку - бурагаловы трупіял
На гэтую тэму:
ГЛЯДЗІ ЗА СУСЕДЗЯМІ – МОЖА ЯНЫ НЕ ТЫЯ, НА КАГО ПАДОБНЫЯ?
НЕЗВЫЧАЙНАЕ АДКРЫЦЦЁ: ПТУШАНЯТЫ ВУЧАЦЬ ПАРОЛЬ, КАБ ІХ КАРМІЛІ БАЦЬКІ
ГНЕЗДАВЫЯ ПАРАЗІТЫ І ГАСПАДАРЫ: ХТО КАМУ ДАПАМАГАЕ?
Як балотныя чаротаўкі Птушку году выкармілі
Птушка 2014 году – звычайная зязюля і гнездавы паразітызм + VIDEO
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 01.08.2015 - 23:16
Арыгінальны артыкул з'явіўся
Арыгінальны артыкул з'явіўся ў мінулым годзе. Але я яго знайшоў толькі нядаўна і ён апынуўся нагэтулькі цікавым, што пераклаў яго і размясціў без сумненняў.
svetlana vranova - 02.08.2015 - 14:28
In reply to Арыгінальны артыкул з'явіўся by Harrier
A chto heta pa lacini,
A chto heta pa lacini, taki бурагаловы трупіял? Šukala jaho, nie znajšla :-(
Znou prychodzicca napaminac prosbu vykarystouvac lacinskija nazvy u hetym mižnarodnym- mižmounym sajcie.
Harrier - 02.08.2015 - 20:12
In reply to A chto heta pa lacini, by svetlana vranova
Ёсць і ангельская, і
Ёсць і ангельская, і лацінская назвы птушак у тэксце:
Бурагаловы трупіял Brown-headed Cowbird (Molothrus ater)
Семицветик - 15.03.2017 - 01:45
Мне всегда были ужасно…
Мне всегда были ужасно интересны кукушки: они, по-своему, как серые вороны – вечно чем-то удивляют :) Сколько о них годами прочитано – не суть важно, но сейчас у меня взрыв мозга :)
Я же так давно знаю, что каждый кукух "специализируется" на "своём" виде "жертв", максимально имитируя окрас подброшенного яйца до внешнего вида "родных" яиц приёмных родителей. Неединственным подтверждением этой теории - прекрасный английский фильм об эх, кукушачьей, экологии (в среде камышевок).
Спасибо Вам за статью! Какой у вас интересный портал, почему Вы не сказали об этом раньше :)
Harrier - 15.03.2017 - 20:41
In reply to Мне всегда были ужасно… by Семицветик
Самы шчыры дзякуй за такі…
Самы шчыры дзякуй за такі водгук!
Калі мы толькі пачыналі сайт, то пра матэрыял падобнага ўзроўню нават не марылася, калі чэсна.
Але, як аказалася пазней, каб толькі перакладаць самае цікавае пра адкрыцці ў вывучэнні птушак проста не хапае часу.
На жаль, фільм не глядзеў - калі можна тут застаівць спасылку, то буду вельмі ўдзячны.
Семицветик - 15.03.2017 - 21:52
In reply to Самы шчыры дзякуй за такі… by Harrier
Паспрабую знайсці. Даўно…
Link to download (~140Mb)
Там минут 40, немного затянуто, но интересно. Под патронажем сэра David Attenborough, если что :)
svyat08 - 15.03.2017 - 22:02
In reply to Паспрабую знайсці. Даўно… by Семицветик
Здаецца, пазнаў аўтара…
Здаецца, пазнаў аўтара водгука па стылю напісання і любові да бел.мовы)))
Harrier - 16.03.2017 - 01:09
In reply to Паспрабую знайсці. Даўно… by Семицветик
Дзякуй - абавязкова пагляджу.
Дзякуй - абавязкова пагляджу.