Пасля дазволу на вясновае паляванне на мігрыруючых праз востраў птушак, урад Мальты ізноў стане перад трыбуналам Еўразвязу (EU Court of Justice) па абвінавачванні ў незаконным масавым адлове ўюрковых птушак.
Еўрапейская камісія вырашыла прыцягнуць мальтыйскі ўрад да адказнасці пасля таго, як год таму ён афіцыйна дазволіў адлаўліваць жывымі 7 відаў уюркоў у прыродзе. Прадстаўнікі Мальты адказалі, што маюць намер падаць заяўку на частковую адмену законаў Еўразвязу, каб працягваць адлоў дзікіх птушак легальна.
Многія тысячы пралётных праз востраў птушак адлаўліваюцца для ўтрымання ў клетках штогод, найбольш шматлікія сярод іх берасцянкі (Fringilla coelebs), канаплянкі (Carduelis cannabina), зелянушкі (C. сhloris), чорнагаловыя шчыгелы (C. carduelis), еўрапейскія ўюркі (Serinus serinus), чыжы (C. spinus) і таўстадзюбы (Coccothraustes coccothraustes).
Глабальная асацыяцыя BirdLife International прывітала рашэнне Еўрапейскай камісіі. Ніколас Бэрбэра (Nicholas Barbara), мэнэджар па ахове прыроды у таварыстве BirdLife Malta, сказала: "Мы цяпер чакаем на тлумачэнні Камісіі – ці яна прыменіць часовыя меры па прыпыненні практыкі адлову птушак да канчатковага выраку трыбуналу”.
У краінах Еўразвязу адлоў і ўтрыманне дзікіх птушак у большасці выпадкаў нелегальныя. Аднак краіны-чальцы могуць прасіць аб частковай адмене дзеяння законаў (дэрагацыі = derogations) калі лічаць, што няма іншага выйсця і прамыя парушэнні інакш непазбежныя. Такія дазволы на абмежаванне закону могуць тычыцца толькі невялікай колькасці птушак і павінны адбывацца пад кантролем уладаў. Але Мальта, як і многія іншыя краіны Міжземнамор’я з доўгімі шкоднымі традыцыямі па адлову і паляванню на пралётных птушак, часта вельмі вольна трактуюць падобныя выключэнні. Камісія даслала фармальнае паведамленне аб магчымых парушэннях яшчэ ў кастрычніку мінулага году, аднак без фармальнага дазволу на дэрагацыю улады адкрылі сезон адловаў уюрковых у 2014 годзе.
Сёлета Еўрапейская камісія ў маі даслала уладам вострава яшчэ адно паведамленне аб неабходнасці прыпынення адловаў, але Мальта апратэставала яго і камісіі не засталося іншага выйсця акрамя як падаць на Мальту ў Трыбунал.
Калі Мальта далучылася да ЭЗ, яна атрымала права на пераходны перыяд каб мець час заснаваць праграму па размнажэнню ўюрковых у няволі. Гэты пераходны перыяд скончыўся ў 2008 годзе. Аднак улады Мальты кажуць пра тое, што яны маюць навуковыя дадзеныя каб даказаць, што адлоў ўюрковых не адлюстроўваецца негатыўна на папуляцыях гэтых птушак.
Паводле www.timesofmalta.com (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Вясновае паляванне на птушак застанецца на Мальце легальным?
На Мальце адбудзецца рэферэндум па вясноваму паляванню на птушак
АПОШНІ МАЛЬТЫЙСКІ СОКАЛ-ПАДАРОЖНІК ЗАБІТЫ ПАЛЯЎНІЧЫМІ?
Скапа з перадатчыкам знікла над Мальтай
Птушкі вяртаюцца на Мальту
Аперацыя “Бяспечныя нябёсы” працягваецца на Мальце
Менш нагоды да вычварэнстваў у рэстаранах
Кіпрыёты “запрацоўваюць” мільёны эўра, забіваючы мігрыруючых птушак
Кітайцы з'елі амаль усіх стрынатак-дуброўнікаў
Кожны 5 від птушак у Еўропе рэдкі або пад пагрозай знікнення: сярод іх нырок-сівак і нават лыска!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ