Як папугаі вылічваюць свой ранг у групе ?

 

Асобіны ў сацыяльных відаў жывёл мусяць узаемадзейнічаць з іншымі прадстаўнікамі сваёго віду, каб мець магчымасць знайсці ежу, выжыць і размнажацца. Сацыяльныя ўзаемадачыненні больш высокага ўзроўню, з утварэннем іерархіі, ўзнікаюць калі ўзнікае неабходнасць жыць у групах і знаходзіць у іх баланс паміж мінусамі і плюсамі такога жыцця. Адзін з самых высокіх узроўняў сацыяльнасці – дамінантная іерархія, пазіцыі ў якой ўсталёўваюцца ў выніку агрэсіўных узаемадзеянняў. 

Аднак агрэсіўныя паводзіны маюць яўную цану ў выглядзе выкарыстанай на іх энергіі і магчымасці атрымаць фізічныя пашкоджанні. Карысць жа ад іх, наадварот, можа быць часовай і атрыманай не адразу. Аднак калі агрэсіўная асобіна ўжо займее высокі іерархічны ранг, яна можа мець лепшы доступ да абмежаваных рэсурсаў ці лепшыя магчымасці размнажэння.  

Нядаўняе даследаванне агрэсіі ў папугаяў Крамера (Psittacula krameri) паказала, што іх становішчы ў групе з’яўляюцца функцыяй успрымання птушкамі свайго месца ў ёй.

Новасфармаваныя групы папугаяў не праяўляюць сведчанняў таго, што птушкі ў іх успрымаюць нейкі ранг, аднак хутка гэта змяняецца пад час агрэсіўных нападаў на птушак, якія аказваюцца суседзямі па рангу чым на тых, якія значна ніжэй. Аднак як птушкі ведаюць (вызначаюць) сваё становішча ў групе? 

“Папугаі могуць вызначаць становішча розных птушак у сваёй групе, памятаючы ланцугі агрэсіі (chains of aggression), такім чынам, калі А аткаваў В, а потым В атакаваў С і як С атакуе D ... тады А (як і іншыя птушкі) ўжо ведае, пасля сутычкі D з Е, хто якое становішча ў групе займае на аснове агрэсіі паміж папярэднімі птушкамі” – сказала Элізабэт Гобсан, галоўная аўтарка артыкула ў часопісе PLOS. Гэтая работа паказвае ў новым святле як можа ўзнікаць складаны іерархічны комплекс у групах жывёл. 

У адрозненне ад іншых відаў сацыяльных жывёл, якія могуць для падтрымання іерархіі выкарыстоўваць візуальныя сігналы (такія, як памер або адмысловае месцазнаходжанне іншай асобіны), папугаі Крамера засноўваюцца на новаўзніклых ведах аб узаемадзеяннях розных птушак. 

Каб атрымаць гэтыя дадзеныя, аўтары даследавання аналізавалі дэталёвыя назіранні за праяўленнем агрэсіі ў двух незалежных групах папугаяў Крамера на працягу 24 дзён. Атрымалася, што папугаі назіралі за сутычкамі ў сваёй групе, каб вызначыць сваё становішча і ўдзельнічаць у агрэсіўных узаемадзеяннях толькі з бліжэйшымі да сябе па рангу асобінамі, пазбягаючы нашмат больш высока- і нізкарангавых птушак.

Крыніца:

Hobson E.A., DeDeo S. (2015) Social Feedback and the Emergence of Rank in Animal Society. PLoS Comput Biol 11(9): e1004411. doi:10.1371/journal.pcbi.1004411

Паводле www.birdwatch.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак папугаяў Крамера яго ж

 

На гэтую тэму:

Самкі нізкага рангу выбіраюць нізкарангавых самцоў

ВЫНІШЧЫЦЬ АДНЫХ ПАПУГАЯЎ КАБ ЗАХАВАЦЬ ІНШЫХ

ПАПУГАІ-ІНТРАДУЦЭНТЫ ДАКАЗАНА ШКОДЗЯЦЬ МЯСЦОВЫМ ВІДАМ ПТУШАК -

Смогут ли попугаи освоить природу Беларуси?

ХТО КАГО ВЫБІРАЕ Ў ВЯЛІКІХ СІНІЦ І ЧАМУ?

ПТУШКІ ПАКАЗАЛІ ЭВАЛЮЦЫЙНЫЯ ПЕРАВАГІ ЗАКАХАНАСЦІ