Не так даўно на нашым сайце з’явіўся агляд самых цікавых залётаў за мінулы год для нашай краіны і яе суседзяў. І вось падобны агляд з’явіўся для нашага зоагеаграфічнага рэгіёну Заходняя Палеарктыка. Паглядзець, што самае цікавае адзначылі на захад ад Палеарктыкі, а менавіта Топ-10 для Неарктыкі паводле версіі АВА (American Birding Association), можна ТУТ.
Брытанія (спіс птушак якой нядаўна дасягнуў ажно 600 відаў!) і Ірландыя знаходзяцца геаграфічна ў вельмі ўдалым месцы, якое дазваляе даляцець туды многім паўночнаамерыканскім відам плюс мае дастаткова добрае пакрыццё тэрыторыі дасведчанымі бёдуотчарамі. Аднак у гэты Топ-10 ніводнае назіранне з гэтых краін не трапіла, а паглядзець агляд найбольш цікавых залётаў для Вялікабрытаніі ў 2015 можна ў двух частках тут: Part I,Part II.
Такім чынам, суб’ектыўны Топ-10 адкрывае
10. Белашыйны гагач (Gavia pacifica), Швайцарыя
здымак Ralph Martin/visual-nature.de
Пасля першай рэгістрацыі віду ў Заходняй Палеарктыцы ў студзені 2007 ў Йоркшыры (Вялікабрытанія) /раней лічыўся падвідам чорнаваллёвага гагача, на якога вельмі падобны - ДзВ/, белашыйны гагач пачаў зрэдку, але рэгулярна адзначаецца ў Еўропе ў тым ліку і дзякуючы ўзросту ўвагі да яго вызначэння. Хаця дагэтуль былі адна ці дзве рэгістрацыі ўнутры канціненту, ніводная з іх не адбывалася ў такім незвычайным месцы: на горным возеры Silvaplana на вышыні 1800 м над узроўнем мора ў швайцарскіх Альпах. Зразумела, што назіранне любога гагача не зусім звычайнае для Швайцарыі, аднак залёт гагача з Паўночнай Амерыкі або Сібіры можна прызнаць вельмі незвычайным.
9. Жоўтадзюбы альбатрос (Thalassarche chlororhynchos), Iсландыя
здымак Jared Mein
Джарэд Мэйн (Jared Mein), зусім не бёрдэр, удзельнічаў у паездцы для назірання кітоў недалёка ад Рэйк’явіка (Ісландыя) 1 ліпеня і зрабіў пад час яе некалькі здымкаў. На адным з іх над адным з кітоў была дзіўная птушка, якая прыцягнула яго ўвагу. Праз некалькі дзён яго дзядзя на гэтым здымку са здзіўленнем пазнаў альбатроса! Пасля таго, як здымак для вызначэння альбатроса быў выкладзены на Твіттары, птушка аказалася першым для Ісландыі
8. Тайфуннік Бульвера (Puffinus bulwerii), Германія
здымак Andreas Hachenberg'а
Напэўна, ні ў кога ў галаве не магло ўзнікнуць асацыяцыі паміж словамі Германія і тайфунннік Бульвера ажно да 23 ліпеня, калі моцна аслаблая птушка была знойдзена дзяжурным ратавальнікам на беразе возера ў купальнага ўчастка ў зямлі Бадэн-Вюртэнберг у горада Ellwangen — нагэтулькі далёка ад любога мора, наколькі гэта магчыма ў Цэнтральнай Еўропе. Тайфуннік быў перададзены ў ветэрынарны цэнтр NABU. Якія абставіны прымусілі выключна марскую птушку так далёка заляцець ад мора, засталося невядомым.
7. Залаты ляляк (Caprimulgus eximius), Заходняя Сахара
здымак Jurek D
Пасля студзеньскага святкавання рэгістрацыі шматлікіх суданскіх залатых вераб’ёў Sudan Golden Sparrows у размешчанай найдалей на паўднёвы захад краіне Заходняй Палеарктыкі, 2 мая на знакамітай сярод бёрдэраў дарозе Aousserd адбылася не менш значная, але больш трагічная сустрэча. Першага для нашага рэгіёну залатога ляляка збілі аўтамабілем польскія бёрдэры, якія шукалі непадалёку мясцовых звяроў. З-за скрытнага ладу жыцця, а таксама ўлічваючы слабае пакрыццё Сахары назіральнікамі птушак можна дапусціць, што рэгістрацый гэтага афрыканскага віду будзе значна больш.
6. Арол-скамарох (Terathopius ecaudatus), Iзраіль
здымак Rony Livne
Адкрыццё маладога арла-скамароха на Іўдэйскіх раўнінах на прыканцы мая значнае не толькі тым фактам, што гэта адзін з нямногіх выпадкаў рэгістрацыі гэтага афрыканскага віду ў Заходняй Палеарктыцы, але і таму, што гэта быў першая магчымасць убачыць від для многіх бёдуотчараў. Справа ў тым, што некалькі папярэдніх рэгістрацый гэтых арлоў у Ізраіле адносіліся да мігрыруючых вясной птушак, якія не прыпыняліся ля месца назірання зусім. Гэтага ж арла паспелі ўбачыць, акрамя ізраільскіх, таксама назіральнікі птушак з Брытаніі, Францыі і Швецыі. На час мінулай зімы ён знік, але ў сярэдзіне лютага сёлета ізноў быў адзначаны ў той жа мясцовасці!
5. Усходні лясны піві (Contopus virens), Aзорскі архіпелаг
здымак Radoslaw Gwozdz
Канешне, ў гэтым аглядзе не магло абыйсціся без іншых першых рэгістрацый для Заходняй Палеарктыкі. І адной з самых незвычайных трэба прызнаць залёт усходняга ляснога піві на востраў Corvo (Азорскі архіпелаг) 18 кастрычніка. Але сюрпрызы для бёрдэраў, звязаныя з гэтым выключна амерыканскім відам на гэтым не скончыліся, і 20 кастрычніка тут жа быў адзначаны іншы асобнік піві! На Азорах адзначаліся першыя залёты для нашага рэгіёну некаторых амерыканскіх відаў і раней, аднак ніколі дагэтуль другая рэгістрацыя не адбывалася так хутка за першай.
4. Курдзкая падкаменка (Oenanthe xanthoprymna), Францыя
здымак Antoine Joris
Курдзкая падкаменка магчыма нават гняздуе ў Заходняй Палеарктыцы, аднак на вельмі абмежаванай тэрыторыі. Аднак як сярэднедыстанцыйны мігрант від ніколі не быў адзначаны ў Еўропе на зада ад турэцкай мяжы. Таму рэгістрацыя курдзкай падкаменкі на вулкане Puy-de-Dôme, які знаходзіцца паблізу мясцовасці Clermont-Ferrand у кантытнентальнай Францыі адразу стала сенсацыяй. Першыя здымкі выклікалі пытанні наконт правільнасці ідэнтыфікацыі віду на адлегласці каля 3 тысяч км на захад ад яе звычайнага арэалу, аднак потым выклікалі энтузіазм еўрапейскіх бёрдэраў магчымасцю назіраць від на нашым кантыненце.
3. Чорнашапачны вераб’іны жаўрук (Eremopterix nigriceps), Грузія
здымак Christian Brinkman’а
У адной вагавай катэгорыі з назіраннем у Францыі курдзкай падкаменкі можна лічыць рэгістрацыю ў Батумі 2 кастрычніка самца жаўрука, які жыве ў зоне Сахелі і на Аравійскім паўвостраве і звычайна не сустракаецца па-за гэтым рэгіёнам.
Птушка была адзначана на марскім узбярэжжы ў дэльце ракі Чарохі групай назіральнікаў з 18 чалавек, якія ўдзельнічалі ва ўліках драпежных птушак штогадовай кампаніі Batumi Raptor Count.
2. Чорнабровы альбатрос (Thalassarche melanophris) - самы верхгі здымак Felix Timmermann’а
Другое лета запар да нямецкага вострава Гельгаланд прылятае дарослы чарнабровы альбатрос! Упершыню адзначаны 21 красавіка 2014 г., альбатрос рэгулярна наведваўся на ўзбярэжжа вострава на час да трох дзён да 26 ліпеня. Дзякуючы гэтаму птушку ўбачылі на кліфах Lange Anna бёдуотчары не толькі з Германіі, але і з Францыі, Бельгіі, Швецыі і Фінляндыі.Некаторыя з іх змаглі падабрацца да альбатроса нават на метр!
Па меры таго, як лета праходзіла, самец пачаў рабіць вылеты па пошуку партнёркі па Паўночнаму мору. 12 ліпеня ён заляцеў на ўзбярэжжа Вялікабрытаніі ў графстве Suffolk, аднак прабыў там вельмі мала і не змог прыцягнуць тлумы мясцовых бёлуотчараў. Потым рэгулярна адзначаўся на заходнім узбярэжжы Даніі амаль штодня паміж 31 ліпеня і 17 жніўня побач з лебедзямі-шыпунамі да таго часу, пакуль яго не аткавала пара арланаў-белахвостаў.
Хаця чорнабровыя альбатросы рэгулярна залятаюць у Еўропу і нават часам робяць больш ці менш працяглыя прыпынкі на калоніях марскіх птушак, гэтая птушка стала найбольш знакамітым прадстаўніком свайго віду дзякуючы зусім нечаканаму прылёту на тое ж месца ў Гельгаландзе летам 2015 году, а многія бёдуотчары спадзяюцца на падобны залёт і сёлета.
- Залатакрылы пячураўкавы спявун (Vermivora chrysoptera) (?), Aзорскі архіпелаг
Здымак Vincent Legrand’’а
Другі залёт віда ў Заходнюю Палеарктыку 20 кастрычніка выглядае нават больш неверагодна, чым падвойная рэгістрацыя усходняга ляснога піві на тым жа востраве Corvo 18 і 20 кастрычніка. Даволі хутка птушка была вызначаная як гібрыд паміж двума амерыканскімі відамі: блакітнакрылым і залатым пячураўкавымі спявунамі.
Такія гібрыды параўнальна часта адзначаюцца ў Паўночнай Амерыцы ў кантактных зонах сімпатрыі абодвух відаў, аднак гэтыя сустрэчы звычайна прывязаныя да гэтых зонаў і, канешне, непараўнальныя з колькасцю птушак абодвух відаў. Да канца мінулага году ў Заходняй Палеарктыцы аодва віды былі адзначаныя толькі двойчы, таму дапусціць залёт на Азоры менавіта гібрыда цяжка ўявіць. Аднак пытанне дакладнага вызначэння застаецца адкрытым.
Канешне, нельга забываць і пра іншыя вельмі цікавыя назіранні, якія адбыліся ў мінулым годзе. Напрыклад, залёт амурскага сокала-шулёнка (Falco amurensis) на Фарэрскія астравы, вельмі папулярная пустынная леска (Sylvia nana) ў Нідэрландах, не менш папулярная сахарская падкаменка (Oenanthe leucopyga) у Польшчы і Францыі, ружоваспіны пелікан (Pelecanus rufescens) у Ізраіле, капская чайка (Larus (dominicanus) vetula) у Лісабоне.
Паводле www.birdguides.com (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
У Заходняй Сахары адзначаны новы для Заходняй Палеарктыкі від птушак
Рэгістрацыі самых рэдкіх птушак Заходняй Палеарктыкі сабраныя пад адной вокладкай
Амерыканская чапля-кваква – новы від для Заходняй Палеарктыкі
Новы від для Заходняй Палеарктыкі – жоўтабрухі голуб
Другая рэгістрацыя камчацкай чайкі ў Заходняй Палеарктыцы
У Спіс птушак Заходняй Палеарктыкі дадаўся новы від
Першы карычневы крывок у Заходняй Палеарктыцы
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ