Старажытныя птушкі выжылі толькі дзякуючы насенню раслін?

Многія дробныя, птушкападобныя дыназаўры-маніраптараны (maniraptorans) зніклі таксама, як і іншыя віды дыназаўраў сярэдняга або вялікага памеру на прыканцы крэйдавага перыяду (Cretaceous). Тыя, якія змаглі выжыць, сталі продкамі ўсіх птушак, якіх мы ведаем сёння. Аднак дзякуючы чаму гэта адбылося, заставалася таямніцай. І вось навукоўцы, якія даследавалі тысячы акамянелых зубоў тых часоў знайшлі, што птушкападобныя дыназаўры з дзюбамі змаглі выжыць, спажываючы насенне, тады як драпежныя ці вялікага памеру раслінаедныя віды зніклі, бо іх крыніцы харчавання рэзка скараціліся з-за катастрофы з падзеннем метэарыта на Зямлю.  

Варыацыі ў будове зубоў, якія называюцца яшчэ зубным дысбалансам (dental disparity), могуць сведчыць пра ступень экалагічнай стабільнасці экасістэмы, якая даследуецца. Калі разнастайнасць будовы зубоў розных відаў змяншаецца, то гэта можа сведчыць пра  “закат” такой экасістэмы, калі ж разнастайнасць зубоў вялікая і захоўваецца з часам, гэта сведчыць пра стабільную і багатую экасістэму.

Каб зразумець, як “адчувалі сябе” птушкападобныя дыназаўры на прыканцы крэйдавага перыяду, каманда даследчыкай пад кіраўніцтвам Дэрэка Ларсана (Derek Larson) з універсітэту Таронта (Канада), прааналізавала будову і разнастайнасць 3104 зубоў маніраторанаў, знойдзеных на захадзе Паўночнай Амерыкі. Гэтыя выкапневыя зубы прадстаўлялі чатыры групы манірапторанаў на працягу 18 мільёнаў гадоў крэйдавага перыяду. 

"Невялікія па памерах птушкападобныя дыназаўры крэйдавага перыяду не вельмі добра зразумелая група” – сказаў Дэрэк Ларсан. “Яны ёсць аднымі з самых блізкіх крэўных сучасных птушак, многія з іх знікаюць на прыканцы крэйды, таксама як і зубастыя птушкі. Аднак нейкая група гэтых дыназаўраў выжыла і дала пачатак сучасным птушкам. Наша задача была зразумець чаму так сталася прытым, што групы птушкападобных дыназаўраў толькі нязначана адрозніваліся адна ад адной”.

Да пачатку масавага вымірання дыназаўраў разнастайнасць зубоў і прадстаўленасць сярод іх чатырох груп птушкападобных дыназаўраў не змянялася з часам. Аднак потым назіралася рэзкае выміранне манірапторанаў.

Затым навукоўцы супаставілі склад харчавання розных груп птушак і іх экалюцыйныя сувязі, каб зразумець чым харчаваліся продкавыя групы. Атрымалася, што агульны патомак птушак быў насеннеядным, меў дзюбу і не меў зубоў.

Катастрофа з метэарытам моцна змяніла ступень асвятлення зямной паверхні і прадукцыю лістоты, як і сочных пладоў тагачаснымі раслінамі, аднак толькі нязначна адбілася на прадукцыі раслінамі і даступнасці больш дробнага і цвёрдага насення, багатага рознымі спажыўнымі рэчывамі. Яно і стала аптымальнай крыніцай ежы да таго часу, пакуль ізноў не з’явілася іншая даступная ежа.

Крыніца:

Larson, DW, CM Brown, DC Evans (2016) Dental Disparity and Ecological Stability in Bird-like Dinosaurs prior to the End-Cretaceous Mass Extinction. Current Biology DOI: http://dx.doi.org/10.1016/j.cub.2016.03.039

Паводле www.iflscience.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Прыклады зубоў чатырох асноўных крэйдавых груп птушкападобных дыназаўраў з павялічаным выглядам іх паверхні са зменамі з Larson et al., 2010. Can. J. Earth Sci. Шкала = 1 мм

 

На гэтую тэму:

Дыназаўры мусілі моцна зменшыцца, каб стаць птушкамі

Новыя выкапневыя птушкі з Кітаю лепш асвятляюць гісторыю станаўлення класу

У Кітаі знойдзены парэшткі самай старажытнай птушкі

 КРЫЛЫ ДЫНАЗАЎРАЎ УЗНІКЛІ ДЛЯ ШЛЮБНЫХ ПАКАЗАЎ 

 Крэўны тыраназаўра – самая вялікая апераная істота на Зямлі

 ЯК ВЫКАРЫСТОЎВАЛІ ПЕР’Е ДЫНАЗАЎРЫ?

 НОВЫ ДЫНАЗАЎР ДАПАМАГАЕ ЗРАЗУМЕЦЬ ЯК ПАЎСТАЛА КРЫЛО ПТУШАК 

 Знойдзены парэшткі “чатырохкрылага” дыназаўра

 Чатырохкрылыя дыназаўры мелі чорнае пер’е з металічным адлівам

 Новыя віды выкапнёвых птушак

  АПІСАНА САМАЯ ВЯЛІКАЯ ПТУШКА, ЯКАЯ КАЛІ-НЕБУДЗЬ ЛЯТАЛА