Пачынаем змяшчаць матэрыялы, якіяі датычаць вывучэння птушак з VII міжнароднай навуковай канферэнцыі "актуальныя праблемы экалогіі", прысвечанай 225-годдзю Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853).
- 29.10.2011 - 23:28 | Harrier
- 27.10.2011 - 19:08 | Sirena
Во вторник 25 октября мне позвонила Ольга Лукшиц: в АПБ обратилась девушка с информацией об окольцованном белом аисте, которого видели в Смолевичском р-не. Сам факт регистрации птиц в это время интересный, хоть и не сенсационный. Ежегодно в октябре-ноябре только в Институт зоологии поступает несколько сообщений об аистах, отставших от своих собратьев, которые уже отлетели на юга. Как правило, остаются ослабленные или больные птицы, хотя некоторые из них могут летать и выглядят здоровыми. Однозначно можно говорить, что без помощи человека такие птицы не могут перезимовать в наши суровые зимы, поскольку в экстремальную погоду им нужно укрытие и обязательная подкормка.
- 25.10.2011 - 00:18 | Harrier
З ласкавай згоды міжнароднага калектыву аўтараў прапануем Вашай увазе гэты вялікі, пабрабязны і адначасова цікавы артыкул.
- 24.10.2011 - 01:26 | Harrier
Зусім нядаўна эвалюцыя прывяла да таго, што сярод еўрапейскіх вераб’ёў з’явіўся новы від. Гэта атрымалася даказаць нарвескім навукоўцам. Яшчэ нядаўна наконт яго сапраўднага статусу разгараліся дэбаты, але ў некаторых вызначальніках ён быў пазначаны як асобны від на працягу як мінімум двух апошніх год (гл., напрыклад, другое выданне Collins Bird Guide).
- 21.10.2011 - 20:43 | Harrier
Адно з найбольш вядомых турагенцтваў для фатографаў-анімалістаў і бёдуотчараў - Rockjumper Birding Adventures арганізуе наведванне месцаў, у якіх аматары назіранняў за птушкамі з’яўляюцца рэдка ці не наведваюць зусім. Дзякуючы гэтаму часам атрымліваецца дасягнуць выдатных нечаканых вынікаў. Пра тое, як дзякуючы адной з іх экспедыцый Жаўрука, сфатаграфаванага ў Эфіопіі, не могуць вызначыць да віду, мы нядаўна распавядалі.
- 20.10.2011 - 22:46 | Harrier
Больш за 40 тысяч здымкаў з больш чым 90 краін Свету ўдзельнічала сёлета ў конкурсе Veolia Environnement Wildlife Photographer of the Year , які праводзіць Брытанскі музей натуральнай гісторыі і і часопіс BBC Wildlife. Пераможцы вызначаюцца ў 19 катэгорыях-намінацыях, сярод іх 3 – для дзетак і падлеткаў да 18 год.
- 20.10.2011 - 12:20 | Harrier
Трэці год запар у галерэі "Універсум", якая знаходзіцца ў холе на другім паверсе галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы, мы прадстаўляем студэнтам, выкладчыкам і іншым працаўнікам гэтай вну сваю фотавыставу "Нашы птушкі". На гэты раз яна прысвечана 225-ці годдзю заснавальніка беларускай арніталогіі графа Канстанціна Тызенгаўза.
- 20.10.2011 - 00:33 | Harrier
Забойства птушак, якія мігрыруюць праз гэты востраў, дасягнула новага ўзроўню – на сярэдзіну кастрычніка кіпрыёты ўжо злапалі і забілі больш за мільён толькі вераб’іных птушак.
- 18.10.2011 - 18:26 | Peregrinus
Паважаныя Сябры!
Брэсцкае абластное аддзяленне ГА АПБ абвяшчае фотаконкурс “Палявы сезон 2011” Для ўдзелу ў фотаконкурсе прымаюцца здымкі, якія зроблены на працягу бягучага года на тэрыторыі Беларусі ад сябраў АПБ з Брэсцкай вобласці. - 18.10.2011 - 01:46 | biot
14 октября телекомпания 20th Centurу Fox выпустила в прокат фильм «Большой Год» (The Big Year). Это великий день для птиц и Audubon – самой известной организации, работающей для сохранения птиц Северной Америки.
- 18.10.2011 - 00:55 | Harrier
З 1991 году ў штаце Вайомінг раз на два гады праводзіцца найвялікшы ў Свеце фестываль фільмаў, прысвечных дзікай прыродзе – гэта Jackson Hole Wildlife Film Festival. Сёлета там ў конкурснай праграме удзельнічаў фільм Radioactive Wolves (“Радыёактыўныя ваўкі”), зроблены ў беларускай Чарнобыльскай зоне міжнароднай кінакамандай, якую ад нашай краіны ачольваў знакаміты фотаанімаліст, рэжысёр і аператар дакументальных фільмаў пра прыроду, а таксама арнітолаг, кандыдат біялагічных навук Ігар Бышнёў.
- 15.10.2011 - 01:07 | Harrier
Адна з самых старажытных птушак, якая жыве дагэтуль - гаацын (Opisthocomus hoazin), сістэматычнае становішча якой не зразумелае дагэтуль, адносіцца большасцю даследчыкаў да асобнага роду, сямейства і атраду ў класе Птушкі. Гаацыны кепска лятаюць, а іх птушаняты маюць кіпцюры на крылах. Від насяляе лясы басейну Арынока і Амазонкі ў Паўднёвай Амерыцы. Акрамя гэтага, гаацыны – поўныя вегетарыянцы, што вельмі незвычайна для птушак.
- 14.10.2011 - 00:25 | Harrier
Згодна з вынікамі новага даследавання, апублікаванымі ў часопісе PLoS ONE, адным з самых небяспечных момантаў для знікаючых відаў з’яўляецца так званая “памылка Рамэо” - калі навукоўцы перастаюць прадпрымаць дзеянні па ахове віду з-за таго, што ён лічыцца зніклым.
- 13.10.2011 - 02:19 | Harrier
Згодна з новай працай, апублікаванай у часопісе Biological Conservation , пасля 1989-1990 гг. ва Ўсходняй Германіі і Чэхіі павялічылася колькасць і распаўсюджанасць вераб’іных птушак з параўнальна вялікімі памерамі мозгу.
- 12.10.2011 - 00:30 | Harrier
Вельмі значнае адкрыццё зрабіў Дэвід Годд’інот (David Hoddinott) пад час правядзення тура для бёдуотчараў у Эфіопіі – ён сфатаграфаваў жаўрука з роду Heteromirafra.
КАМЕНТАРЫ