Набярэжная Мухаўца ў Брэсце - адно з месцаў, дзе на зімоўку застаюцца дзесяткі вадаплаўных птушак. Хуткая плынь і штодзённая падкормка птушак людзьмі ствараюць умовы, калі разнастайныя віды птушак тут трымаюцца і ў самыя лютыя маразы. Акрамя лебедзяў-шыпуноў (Cygnus olor) і качак-крыжанак (Anas platyrchynchos), якіх пераважная большасць, тут адзінкава сустракаюцца малыя і вялікія коўры (Podiceps cristatus), лыскі (Fulica atra), чаротніцы (Gallinula chloropus), чубатыя ныркі (Aythya fuligula), качкі-свіцьвы (Anas penelope), і іншыя вадаплаўныя птушкі. А з пачатку гэтага года тут трымаецца і гусь-гуменніца (Anser fabalis).
КАМЕНТАРЫ