- 25.02.2021 - 01:02 | HarrierХатнія коцікі, якіх рэгулярна выпускаюць “пагуляць” іх уладальнікі, з’яўляюцца адной з найбольшых пагроз для дзікіх птушак і звяроў невялікіх і сярэдніх памераў амаль па ўсяму Свету. Асноўная прычына вялікай шкоды ад іх – надзвычай высокая шчыльнасць у параўнанні з дзікімі драпежнікамі падобнага памеру, таму, зразумела, што іх паляўнічыя паводзіны няправільна называць натуральным адборам нават там у Еўропе, дзе коцікі займаюць нішу дзікіх лясных катоў падобных памераў.
- 23.02.2021 - 21:54 | HarrierАдзін з трох самцоў звычайнай зязюлі, пазначаных спадарожнікавымі перадатчыкамі супрацоўнікамі Брытанскага траста для арніталогіі (BTO), актыўна ляціць з месцаў зімоўкі ў паўднёвай частцы Афрыкі на поўнач, у Еўропу. Тэмп і траса сёлетняй міграцыі прыкладна супадаюць з мінулагоднімі.
- 21.02.2021 - 22:08 | Harrier
Негледзячы на марозную і снежную сёлетнюю зіму, у суботу і нядзелю 20 і 21 лютага на поўдні і захадзе краіны заўважаныя першыя мігранты. У параўнанні з надзвычай цёплай і амаль бясснежнай мінулай зімой, птушкі пачалі вяртацца да нас прыкладна на тры тыдні пазней.
- 17.02.2021 - 23:44 | Harrier
Даследаванне, праведзенае ў аўстралійскім штаце Вікторыя, паказала, што чацьвёра з пяці паляўнічых не могуць вызначыць птушак і адрозніць віды, на якіх пакуль што яшчэ можна паляваць, і на якіх паляванне забаронена.
- 10.02.2021 - 15:20 | HarrierНа прыканцы мінулага году выйшла чарговая публікацыя, на аснове якой Міжнародны арніталагічны звяз (IOU) прыняў рашэнне падзяліць раней адзіны від, шэрага жаўрука (Alaudala rufescens), на два віды. Гэтае рашэнне можа змяніць і класіфікацыю, якую выкарыстоўвае Еўрапейская асацыяцыя арніта-фауністычных камісій AERC, і, адпаведна, і мы ў Беларусі. Тады ўстане пытанне наконт відавой прыналежнасці шэрага жаўрука, адзіная рэгістрацыя якога ў нас яшчэ не разглядалася БАФК.
- 08.02.2021 - 21:50 | HarrierНядаўна апублікаваная міжнароднай камандай даследчыкаў таксанамічная праца пацверджвае, што пегая майна, таксама вядомая як пегі азіяцкі шпак (Gracupica contra) насамрэч аб’ядноўвае тры самастойныя віды. Прычым адзін з гэтых відаў, на жаль, ужо знік у прыродзе.
- 02.02.2021 - 23:43 | Harrier
У наш час з’явілася шмат выдатных вызначальнікаў птушак, як з фота, так і з малюнкамі, якія можна выкарыстоўвываць для вялікай колькасці зоагеаграфічных тэрыторый ці асобных краін і рэгіёнаў. Аднак так было не заўсёды – варта падкрэсліць, што такі значны і заўважны рост як ведаў пра вызначэнне птушак у полі, так і фота- і проста оптыкі даволі хутка адбыўся толькі ў апошнія два ці тры дзесяцігоддзі.
- 29.01.2021 - 13:52 | HarrierШтогод сябры ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) сустракаюцца, каб падвесці вынікі папярэдняга года, выбраць новых сябраў у выбарныя органы арганізацыі, прагаласаваць за птушку наступнага года і паглядзець цікавыя прэзентацыі навукоўцаў і прыродаахоўнікаў. Сёлета З’езд АПБ пройдзе ўпершыню анлайн у суботу, 6 лютага, праз платформу Zoom.
- 18.01.2021 - 17:58 | Harrier
Вялікія маразы і шмат снегу радуюць гэтай зімой не толькі дзетак. Назіральнікі птушак у гэты непрацяглы апошнімі зімамі час маюць шанец убачыць у нас тыя віды, якія звычайна адзначаюцца вельмі рэдка ці яшчэ ўвогуле не адзначаліся ў Беларусі. Справа ў тым, што тады многія птушкі стараюцца трымацца незамёрзлай і адкрытай вады, у якой можна лягчэй знайсці ежу. Месцаў такіх робіцца вельмі мала і яны абмежаваныя па плошчы, таму і знайсці такія віды ў гэты час у падобных месцах лягчэй.
- 13.01.2021 - 22:29 | HarrierIмперыя інкаў на працягу тысяч гадоў была самай вялікай старажытнай цывілізацыяй у Паўднёвай Амерыцы. Як аказалася, свой параўнальна хуткі рост і экспансію на вялізарныя і прыродна разнастайныя абшары яна змагла здзейсніць дзякуючы калоніям марскіх птушак уздоўж ціхаакіянскага ўзбярэжжа кантыненту. А калі больш дакладна, то дзякуючы выкарыстанню ў сельскай гаспадарцы памёту гэтых птушак, больш вядомаму як гуана.
- 06.01.2021 - 00:29 | Юрый ШашэнькаСЕНТЯБРЬ Сентябрь начался с бёрдрейса. Мы провели его тем же составом и по тому же маршруту, что и в 2019 году (Гена, Наташа, Таня Коржицкая и я), но показали более высокий результат - 109 видов. В процессе удалось отметить исландского песочника и грязовика. Во время бёрдейса команда «Rara avis - V» отметила на рыбхозе Селец степную тиркушку, но после гонки на твитчинг просто не осталось сил.
- 03.01.2021 - 22:02 | Юрый Шашэнька
2020 год был сложным для всех по разным причинам. Одна глобальная проблема, которая затронула всех -- конечно же, COVID-19. Весь мир так или иначе ощутил на себе влияние вируса: закрытие границ, падение доходов, социальная изоляция. В Беларуси COVID в какой-то момент ушел в тень другой, гораздо более серьезной проблемы.
- 29.12.2020 - 20:45 | Harrier
Многія віды жывёл выкарыстоўваюць сацыяльную інфармацыю – або ад іншых асобін свайго віду, або ад іншых відаў. Напрыклад, дзе лепш шукаць ежу, дзе будаваць гняздо, ці якіх драпежнікаў баяцца. Аднак упершыню навукоўцам атрымалася паказаць, што магчымасць выкарыстання гэтай інфармацыі залежыць ад індывідуальных пазнавальных здольнасцяў.
- 24.12.2020 - 23:57 | HarrierУ Паўночнай Амерыцы канкурэнцыя мясцовых відаў-дуплагнёзднікаў з чужароднымі відамі можа абмяжоўвываць магчымасці размнажэння першых. Аднак рэгуляцыя колькасці відаў-інтрадуцэнтаў – складаны і каштоўны занятак, які патрабуе згоды і ўдзелу біёлагаў, уладаў і грамадзтва. Інфармаваныя і неабыякавыя людзі могуць граць вялікую ролю ў змяншэнні негатыўных эфектаў чужародных відаў на прыроду. Аднак нашы веды пра адносіны да праблемы розных груп грамадзтва вельмі абмежаваныя.
- 22.12.2020 - 01:10 | Harrier
Невялікая каманда даследчыкаў з Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі знайшла доказы таго, што водна-балотныя птушкі з групы літорнітыдаў (lithornithid), якія жылі ў крэйдавым перыядзе, ужо выкарыстоўвывалі адмысловыя механічныя мікрарэцэптары для таго, каб эфектыўней знаходзіць ежу.
КАМЕНТАРЫ