Назіранні птушак, якія зімуюць у Беларусі: зіма 2024-2025

 

  • 02.03.2024 - 01:02 | Harrier
    Першы сёлета новы для навукі выкапневы від птушак, самы ранні вядомы нам від энанціарніт (Enantiornithes) з бяззубай дзюбай, атрымаў навуковую назву ў гонар David’a Attenborough’а, знакамітага вядоўцы праграм пра прыроду на ВВС.
  • 27.02.2024 - 19:58 | Harrier

    Абедзве асобы, якія цвердзяць, што ў пачатку лютага змаглі занесці ў свае спісы 10ці тысячны від птушак - амерыканскія бёрдэры. Як часта бывае ў  такіх своеaсаблівых спаборніцтвах, хто з іх насамрэч стаў першым, застаецца невядомым.

  • 27.02.2024 - 01:13 | Harrier
    Нядаўна апублікаваны агляд параўнальна хуткай эвалюцыі звычайных шпакоў y Паўночнай Амерыцы, дзе яны з’яўляюцца інвазійнымі інтрадуцэнтамі. Аказалася, што найбольш заўважна ў іх змянілася даўжыня дзюбы і перадплюсны (tarsus). 
  • 21.02.2024 - 18:30 | Harrier
    Вялікая міжнародная каманда навукоўцаў і прыродаахоўнікаў пад час працяглай экспедыцыі змагла зрабіць доўгачаканае пераадкрыццё незвычайнага віду птушак - жоўтачубага грычуна. Від не бачылі апошнія амаль 20 гадоў і з’явіліся апасенні, што ён мог знікнуць. Аднак атрымалася не толькі ўбачыць птушак, але і ўпершыню адлавіць і сфатаграфаваць.
  • 17.02.2024 - 21:10 | Harrier
    Каманда польскіх арнітолагаў на працягу апошняга пяцігоддзя (у 2019-23 гг) вывучала размяшчэнне на гнездаванні, колькасць і некаторыя важныя аспекты экалогіі размнажэння арла-маркута на ўсёй тэрыторыі польскай часткі Карпатскіх гор.
  • 16.02.2024 - 00:49 | Harrier
    Нядаўняе сцверджанне пра назіранне зніклага віду птушак, новазеландзкага шпака (або кокако з Паўднёвага вострава), нечакана ўзняло хвалю энтузіазма ў новазеландцаў і адрадзіла надзею, што від усё ж захаваўся. Каб фінансава падтрымаць ідэю пошукаў ва ўжо вядомым месцы, спецыяльны фонд прапанаваў $10.000 узнагароды таму, хто зможа сабраць і прадэманстраваць доказы пра існаванне кокако.
  • 12.02.2024 - 01:30 | Harrier
    Чаплявыя (Ardeidae) - добра адасобленае ад іншых сямейства каляводных птушак з атраду Пеліканападобных Pelecaniformes, якое прадстаўляюць, у залежнасці ад погляду на іх класіфікацыю, ад 61 да 66 сучасных відаў, якіх аб’ядноўваюць у 18-19 радоў. Аднак апошнія публікацыі ўжо прывялі да некаторых зменаў у відавым статусе і могуць прывесці да перамяшчэнняў відаў паміж радамі.
  • 07.02.2024 - 00:38 | Harrier

    Міграцыйныя паводзіны маладых птушак хутчэй за ўсё развіваюцца дзякуючы цэламу комплексу фактараў, ад малекулярных механізмаў навігацыі і арыентацыі да сацыяльнага навучання. Параўнанне міграцыі дарослых і маладых птушак дапамагае зразумець магчымы ўнёсак розных фактараў і залежнасць ад іх.

  • 04.02.2024 - 21:13 | Harrier
    Жаўтавокая садавінная туркаўка -  вельмі невялікі голуб памерам з вераб’я, якога пасля адкрыцця ў 1953 годзе больш не бачылі, хаця з таго моманту прайшло ўжо больш 70 гадоў. На філіпінскім востраве Negros, на вышыні каля 1100 м над узроўнем мора, на ўзбоччы вулкана, арнітолагі падстрэлілі пару гэтых птушак, але цела больш ярка афарбаванага самца знайсці не атрымалася і ў калекцыю трапіла толькі скурка, знятая з самкі. Па ёй і быў апісаны новы, эндэмічны від.
  • 29.01.2024 - 20:36 | Harrier

    История заповедника «Беловежская пуща», созданного в СССР 25 декабря 1939 года и до начала Великой Отечественной войны 22 июня 1941 года, до недавнего времени оставалась почти `военной тайной`

  • 24.01.2024 - 21:31 | Harrier
    Адна з самых нечаканых і адначасова чаканых навін прыйшла з невялікага, але знакамітага атола Мідуэй (Midway Atoll) у Ціхім акіяне. Туды ў чарговы раз прыляцела гнездаваць самая старая, вядомая нам, дзікая птушка. Гэта самка лайсанскага альбатроса, якую называюць Wisdom (Мудрасць).
  • 22.01.2024 - 19:11 | vogelfrei
    27 снежня 2023 года адбылося чарговае паседжанне Беларускай арніта-фауністычнай камісіі (БАФК). На ім разглядаліся рэгістрацыі рэдкіх птушак за 2022 і 2023 гады. Усяго былі зацверджаны 30 назіранняў, якія адносяцца да 21 віда, у тым ліку другія для краіны рэгістрацыі стэпавага арла і пярэстаносай крычкі і першая пячураўкі Х’юма , што ў выніку стала адзіным новым відам у арнітафауне Беларусі.
  • 22.01.2024 - 11:10 | Harrier
    Поўнае ачышчэнне Брытанскіх астравоў ад чужароднай для Еўропы і інвазійнай амерыканскай норкі (Neovison vison), здаецца, нарэшце становіцца ‘рэалістычнай марай’ - прынамсі так цяпер лічаць мясцовыя актывісты аховы прыроды. Папярэднія спробы вынішчыць норак заканчваліся няўдачай у першую чаргу з-за недахопу фінансавання гэтых дзеянняў.
  • 12.01.2024 - 22:04 | Harrier
    Пасля дзесяцігоддзя рэгулярных назіранняў некалькіх асобін вялікай туркаўкі (Streptopelia orientalis) у той самай мясцовасці ў паўночна-усходняй частцы Чэхіі, у мінулым годзе там быў зарэгістраваны і першы выпадак гнездавання гэтага азіяцкага віду птушак.
  • 03.01.2024 - 23:02 | Harrier

    Новае даследаванне прадэманстравала як розныя віды крумкачовых рэагуюць на выбар даступнай ім у дадзены момант ежы ў чаканні лепшай калі побач няма або з’яўляецца патэнцыйны канкурэнт - іншая птушка.