Амерыканская саўка (Oxyura jamaicensis) трапіла ў першы Спіс найбольш небяспечных інвазійных відаў-інтрадуцэнтаў для Еўропы ў 2016 годзе. Аднак яе вынішчэнне на нашым кантыненце пачалося значна раней - больш 20 гадоў таму.
Гэты амерыканскі від качак пасля шэрагу ўцёкаў з няволі і спецыяльных выпускаў у мясцовую прыроду Вялікабрытаніі ў 1960-я гг. паступова пашарыў сваё распаўсюджанне і колькасць і на іншыя краіны ў Еўропе і на пачатак нашага стагоддзя дасягнуў піка ў прыкладна 6 тысяч асобін. Выпадкі гібрыдызацыі з саўкай (O. leucocephala), адной з самых рэдкіх птушак Еўропы, былі ўпершыню адзначаныя ў Гішпаніі ў 1991 г. і прызнаныя прынцыповай і доўгатэрміновай пагрозай яе захаванню.
Адмысловая дзяржаўная праграма па вынішчэнні амерыканксай саўкі ў Вялікабрытаніі пачалася ў 2005 г. пасля серыі рэгіянальных спробаў кантролю яе колькасці і адпаведных ацэнак магчымасці гэта зрабіць. На 2011 год атрымалася зменшыць колькасць віда-інтрадуцэнта да прыкладна 100 птушак, а ў наступныя гады пры нашмат меншай інтэнсіўнасці адстрэлаў нават да прыкладна 10 на пачатак 2026 г. Прычым выпадкі гнездавання інтрадуцэнта сталі вельмі рэдкімі. Праграмы вынішчэння амерыканскай саўкі на кантыненце, якія адбываліся паралельна, таксама паспяхова зменшылі колькасць віда там да менш, чым 100 асобін, а птушак-гібрыдаў у Гішпаніі пасля 2007 году больш не адзначаюць.
Гэтыя вынікі дэманструюць дасягненне першаснай мэты ў захаванні саўкі, аднак неабходны далейшы маніторынг і кантроль колькасці амерыканскага віду да поўнага яго вынішчэння ў Еўропе.
Крыніца: Ruddy Ducks in the UK – the end game? British Birds 2026, 119: 263–272
Паводле https://britishbirds.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак саўкі з www.en.wikipedia.org
На гэтую тэму:
Мэта – вынішчыць качку-інтрадуцэнта
Еўракамісія нарэшце прыняла Спіс найбольш небяспечных інвазійных інтрадуцэнтаў
Праект па вынішчэнні качкі-інтрадуцэнта працягнуты
“Жалезная заслона” хоць у нечым аказалася карыснай
Папугаі-інтрадуцэнты даказана шкодзяць мясцовым відам птушак
Папугай-інтрадуцэнт хутка павялічвае сваю колькасць у Еўропе
Вынішчыць адных папугаяў каб захаваць іншых
ПРАГРАМА ПА ВЫНІШЧЭННІ ІНТРАДУКАВАНЫХ У ШТАТАХ ЛЕБЕДЗЯЎ-ШЫПУНОЎ ВЫКЛІКАЛА СПРЭЧКІ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ