- 03.01.2024 - 02:19 | HarrierДзякуючы ўсё больш частаму выкарыстанню GPS-GSM і спадарожнікавых перадатчыкаў на розных відах птушак, мы даведваемся не толькі пра агульныя відавыя шляхі міграцыі і зімоўкі, але і пра нетыповыя пералёты асобных птушак. Сярод іх і цікавы выпадак лінькі лебедзя-клікуна з Польшчы ў расійскай тундры.
- 31.12.2023 - 16:13 | Harrier
Віншуем усіх нашых аўтараў і карыстальнікаў з Новым годам!
Новых відаў у асабістых спісах, а таксама яркіх і цікавых ўражанняў ад назіранняў і тых птушак, што ўжо бачылі ў нас і за мяжой.
І каб гэтым усім было варта дзяліцца ў нас на сайце!
Будзьма разам для птушак і людзей!
- 27.12.2023 - 20:11 | HarrierРэзка павялічыліся апасенні таго, што заходне-сібірская папуляцыя белага жураўля канчаткова знікла, таму што хутчэй за ўсё загінуў апошні вядомы нам яе дзікі прадстаўнік, дарослы самец па мянушцы Omid - ён не прыляцеў на сваё пастаяннае месца зімоўкі ў Іране.
- 26.12.2023 - 01:37 | Harrier
Невялікі палеарктычны сокал дзякуючы неабыякавасці каманды бразільскага карабля, якая ананімна паведаміла пра яго з’яўленне на судне навукоўцам, стане першым прадстаўніком віду, які заляцеў ў Паўднёвую Амерыку.
- 23.12.2023 - 19:47 | HarrierАбноўлены Чырвоны спіс МСАП (IUCN) за гэты год зафіксаваў яе пазітыўныя, так і негатыўныя змены міжнароднага ахоўнага статусу птушак Свету і тым прадэманстраваў як няўдачы, так і яўныя поспехі ў актыўнай ахове некаторых знікаючых відаў.
- 21.12.2023 - 02:08 | Harrier
Міжнародная каманда даследчыкаў з дапамогай радараў для прагнозаў надвор’я і ўлікаў птушак ‘на зямлі’ паспрабавала выявіць якія групы апошніх найбольш і на якой адлегласці пакутуюць ад навагодніх фаерверкаў. Аказалася, што птушкі стараюцца адляцець далей ад месца запуску салютаў на адлегласці нават да 10 км.
- 16.12.2023 - 20:16 | HarrierУ нядаўна апублікаванай чарговай справаздачы Польскай картатэкі рэдкіх птушак (Kartotekа Rzadkich Ptaków) (негняздуючыя віды) прадстаўлены дадзеныя пра рэгістрацыі ў краіне 38 відаў за 2021 год.
- 13.12.2023 - 01:18 | HarrierНа аснове 5 гадоў даследаванняў з выкарыстаннем спадарожнікавых перадатчыкаў, польскім арнітолагам на паўночным усходзе Польшчы атрымалася паказаць, што насуперак ранейшым уяўленням пра ‘прывязаннасць’ самцоў дубальта да канкрэтных такоў, ажно 75% з іх мянялі месцы такавання на працягу таго самага сезону, і многія з іх рабілі гэта не адзін раз.
- 09.12.2023 - 01:23 | HarrierАргенціна - краіна самых знакамітых футбалістаў. Пра некаторых з іх нешта чулі нават тыя, хто не цікавіцца футболам. Таму не дзіўна, што каманда аргенцінскіх палеантолагаў, якую ачольваў д-р Federico Degrange, вырашыла назваць новаапісаны імі выкапневы від у гонар Lionel’а Andrés’а Messi – кондар Мессі (Vultur messii).
- 08.12.2023 - 01:18 | HarrierРозныя віды драпежных птушак, у тым ліку арлы, арланы і шулякі, маюць характэрыстычныя ‘броўныя дугі’, якія параўнальна моцна выступаюць над вачыма і надаюць іх уладальнікам суворы выгляд. Яны ўтвараюцца дзякуючы спецыяльным костным вырастам, якія называюца processus supraorbitalis і яўна не з’яўляюцца ‘упрыгожваннямі’.
- 03.12.2023 - 01:42 | HarrierСёмую зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за актыўным зімовым жыццём нашых дзікіх суседзяў у рэжыме LIVE. Спадзяемся, што ўжо традыцыйная змена месца размяшчэння камеры дапаможа ўбачыць і ўжо знаёмых па мінулых стрымах, так і новыя віды птушак і звяроў наваколля Белавежскай пушчы.
- 01.12.2023 - 00:08 | HarrierНядаўна апублікаваныя дадзеныя улікаў, праведзеных у Партугаліі ў 2022-23 гг, паказалі драматычнае змяншэнне колькасці поплаўнага луня ў гэтай краіне. Аказалася, што за апошнія 17-18 гадоў яна зменшылася ажно на 76-79%!
- 28.11.2023 - 20:58 | HarrierПара блакітных ара, або ара Спікса, эндэмікаў Бразіліі, упершыню пасля рэінтрадукцыі віда ў прыроду і ўпершыню за апошнія дзесяцігоддзі паспяхова гадуе 2 уласных птушанят. Гэта яшчэ і першы падобны выпадак, вядомы навукоўцам з 1986 году.
- 26.11.2023 - 02:13 | HarrierПячураўка Х’юма (Phylloscopus humei), якая павінна была ляцець на зімоўку ў Індыю, па невядомых прычынах у пятніцу, 24 лістапада, аказалася ў пойме Свіслачы ў заснежаным Мінску. Гэта новы від для арнітафауны Беларусі, які аказалася не так лёгка правільна вызначыць.
- 13.11.2023 - 22:34 | HarrierUS Fish and Wildlife Service (USFWS) 16 кастрычніка гэтага году афіцыйна прызнала зніклымі 10 амерыканскіх відаў птушак. Адбылося гэта пасля двухгадовай паузы, калі быў абвешчаны намер зрабіць гэта пры адсутнасці новых назіранняў ці звестак пра іх. З гэтых дзесяці, восем - віды-эндэмікі Гавайскіх астравоў.
КАМЕНТАРЫ