Колькасць на гнездаванні і яе трэнды для некаторых рэдкіх птушак Польшчы ў 2023 годзе

сіні сіваграк

Дзякуючы Картатэцы рэдкіх птушак (Kartotekа Rzadkich Ptaków) былі ахарактэрызаваныя гняздуючыя папуляцыі для 30 рэдкіх таксонаў (30 відаў і 3 падвідаў) Польшчы за 2023 год, апісана іх велічыня, размяшчэнне і трэнды (калі яны ёсць).

Рэкордная колькасць на гнездаванні як дагэтуль была адзначана для чырвонаносага нырка (Netta rufina) (74 пары), шыладзюбкі (Recurvirostra avosetta) (25 пар), вялікай белай чаплі (Ardea alba) (1150 пар), барадатай кугакаўкі (Strix nebulosa) (12 пар), сокала-падарожніка (Falco peregrinus) (92 пары) і, на жаль, для відаў-інтрадуцэнтаў: нільскай гусі (Alopochen aegyptiaca) (42 пары) і качкі-мандарынкі (Aix galericulata) (189 пар). Трэнд павелічэння папуляцыі быў знойдзены для куліка-крыўка (Haematopus ostralegus) (44 пары), чаплі-кваквы (Nycticorax nycticorax) (1258 пар) i арла-маркута (Aquila chrysaetos) (30 пар).

Супрацьлеглы трэнд - на змяншэнне памеру папуляцыі, быў адзначаны для вялікага зуйка (Charadrius hiaticula) (293 пары), дубальта (Gallinago media) (447 самцоў), скапы (Pandion haliaetus) (40 пар) i сіняга сіваграка (Coracias garrulus) (5 пар). Папуляцыі белавокага нырка (Aythya nyroca) (81 пара), пярэстай качкі (Tadorna tadorna) (100 пар), вялікага кулёна (Numenius arquata) (157 пар), вялікага арляца (Clanga clanga (19 пар; у тым ліку 3 „чыстыяпары, 8 змешаных з малым арляцом (C. pomarina) i 8 пар вялікага арляца з нявызначаным або невядомым партнёрам) заставаліся на тым самым, стабільным узроўні.

Адбываліся флуктуацыі або трэнды выявіць не атрымалася для чарнагаловай чайкі (Ichthyaetus melanocephalus) (71 пара), пярэстаносай крычкі (Thalasseus sandvicensis) (450 пар), белакрылай рыбачкі (Chlidonias leucopterus) (109 пар), балотнай савы (Asio flammeus) (12 пар), жоўтагаловай пліскі (Motacilla citreola) (28 пар па-за далінай р.Бобра (Biebrzy)) а таксама таксонаў, колькасць якіх на гнездаванні не перакрочыла 10 пар: канадзкай казаркі (Branta canadensis) (2 пары), хадулачніка (Himantopus himantopus) (7 пар), арла-вужаеда (Circaetus gallicus) (4 пары), „стэпавага” падвіда вялікага грычуна (Lanius excubitor homeyeri) (2 пары), чорнай вароны (Corvus corone corone) (8 пар), сценалаза (Tichodroma muraria) (3 p.) i „тундравага” падвіду жоўтай пліскі (M. flava thunbergi) (4 пары). На працягу году не было знойдзена на гнездаванні папугая Крамера (Psittacula krameri), дразда-белабровіка (Turdus iliacus) і зялёнай пячураўкі (Phylloscopus trochiloides). 

Паводле Ornis Polonica падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак сіняга сіваграка Уладзіміра Янушэвіча

 

На гэтую тэму:

Агляд рэгістрацый рэдкіх птушак у Польшчы ў 2023 годзе

У Спісе птушак Польшчы дадаліся 2 новыя віды і 2 выкрэслены: справаздача Komisji Faunistycznej за 2024 год

Аб’яднанне і падзел відаў зменшылі спіс птушак Польшчы на 3 віды

Спіс птушак Польшчы афіцыйна павялічыўся да 476 відаў

Колькасць на гнездаванні і яе трэнды для некаторых рэдкіх птушак Польшчы ў 2022 годзе

Агляд рэгістрацый рэдкіх негняздуючых птушак у Польшчы ў 2022 годзе