Агляд рэгістрацый рэдкіх птушак у Польшчы ў 2023 годзе

хадулачнік

Шостая справаздача польскай Картатэкі рэдкіх птушак (Kartoteki Rzadkich Ptaków) падсумоўвае дадзеныя за 2023 год па сустрэчах і распаўсюджанню 40 рэдкіх відаў і 3 падвідаў птушак, назіранні якіх больш не разглядае Фауністычная камісія.

Той год у параўнанні з базай папярэдніх шматгадовых назіранняў атрымаўся рэкордны для рэгістрацый чорнай казаркі (Branta bernicla bernicla) (усяго 113 рэгістрацый/583 асобіны), чырвонаваллёвай казаркі (B. ruficollis) (55 рэгістрацый/79 асобін), канадскай казаркі (B. canadensis) (66/6964), кароткадзюбай гуменніцы (Anser brachyrhynchus) (420/802), нільскай гусі (Alopochen aegyptiaca) (была адзначана ў 170 квадратах 10×10 км), хадулачніка (Himantopus himantopus) (41/108), марскога пясочніка (Calidris maritima) (29/43), чысціка (Cepphus grylle) (20/90), палярнай крычкі (Sterna paradisaea) (38/91), арла-вужаеда (Circaetus gallicus) (47/53), стэпавага луня (Circus macrourus) (106/140), сокала-шулёнка (Falco vespertinus) (575/1305), папугая Крамера (Psittacula krameri) (11/25) і чырвонаваллёвага свірстуна (Anthus cervinus) (258/588).

Аднак іншых рэдкіх відаў назіралі безумоўна радзей і ў меншай колькасці, чым ў папярэднія гады. Гэта хрустан (Eudromias morinellus) (35 рэгістрацый/135 асобін), кулік-гразевік (C. falcinellus) (43/95), чайкі-бургамістра (Larus hyperboreus) (1/1), пярэстаносай крычкі (Thalasseus sandvicensis) (па-за ўзбярэжжам; 1/2), малай чаплі (Egretta garzetta) (33/46), канюха-курганніка (Buteo rufinus) (18/18), „стэпавага” вялікага грычуна (Lanius excubitor homeyeri) (7/7), садовай чаротаўкі (Acrocephalus dumetorum) (31/33), пячураўкі-зарнічкі (Phylloscopus inornatus) (12/12), белаваллёвага дразда (Turdus torquatus) (па-за гарамі; 7/8), жоўтагаловай пліскі (Motacilla citreola) (па-за вядомымі месцамі гнездавання; 34/46) і снежнага падарожніка (Calcarius lapponicus) (7/8).

З 2023 году ў спіс таксонаў, пра якія збіраюць дадзеныя, дадалі падвід звычайнай - попельную чачотку (Acanthis flammea hornemanni) (20/23).

Паводле www.ornis-polonica.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак хадулачніка Сяргея Зуёнка

 

На гэтую тэму:

У Спісе птушак Польшчы дадаліся 2 новыя віды і 2 выкрэслены: справаздача Komisji Faunistycznej за 2024 год

Аб’яднанне і падзел відаў зменшылі спіс птушак Польшчы на 3 віды

Спіс птушак Польшчы афіцыйна павялічыўся да 476 відаў

Колькасць на гнездаванні і яе трэнды для некаторых рэдкіх птушак Польшчы ў 2022 годзе

Агляд рэгістрацый рэдкіх негняздуючых птушак у Польшчы ў 2022 годзе