Апошняе даследаванне паказала, што начное асвятленне ў гарадах дапамагае еўрапейскім чорным драздам (Turdus merula) быць гатовымі да гнездавання ажно за месяц да таго, як да яго будуць гатовыя чорныя дразды з лясоў.
Апошняе даследаванне паказала, што начное асвятленне ў гарадах дапамагае еўрапейскім чорным драздам (Turdus merula) быць гатовымі да гнездавання ажно за месяц да таго, як да яго будуць гатовыя чорныя дразды з лясоў.
Каралеўскі пінгвін (Aptenodytes patagonicus) апынуўся ў заапарку сталіцы Новай Зеландыі пасля таго, як праплыў не менш 2 тысяч км з Антарктыды.
Віншуем Ілону і Эдварда Дмухоўскіх, якія у пятніцу, 15 лютага, стварылі новую сям'ю!
Гэтая прыгожая пара маладых і актыўных беларусаў далучылася да назіранняў за птушкамі толькі паўгады таму, але іх захапленне бёдуотчынгам і радасць ад сустрэч з птушкамі вартая зайздрасці і больш дасведчаных назіральнікаў.
Жадаем новай сям'і пабольш супольных справаў і пазітыўнага агульнага досведу ад іх. Ну і каб назіранні за птушкамі ды дапамога ім заставаліся на пачэсным месцы і пасля павелічэння сям'і.
Сябры і калегі
Незалежна адкрытая амаль адначасова двума даследчыкамі на востраве Ламбок (Lombok), Інданезія, яшчэ ў верасні 2003 г., рынджанская сплюшка Rinjani Scops owl (Otus jolandae) толькі цяпер была фармальна апісаная для навукі.
Звычайна нават вялізарная птушыная зграя з тысяч птушак рухаецца сінхронна і кожная асобіна з яе паспявая змяняць кірунак палёту разам з іншымі. Пры гэтым наўрадці магчыма, каб кожны чалец зграі сачыў за сотнямі суседзяў. Акрамя таго, у зграі звычайна няма лідэра, але рухі птушак і іх рэакцыя, напрыклад, на з'яўленне драпежніка, аказваюцца на здзіўленне суладнымі і дакладнымі.
Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” абвяшчае пачатак прыёму здымкаў на традыцыйны абласны фотаконкурс “Нашы птушкі-2013”.
Сайт Birdwatch.by разам з выдавецкай ініцыятывай “Гарадзенская бібліятэка” абвяшчае новы фотаконкурс “Магія дзікай прыроды-2013”, прысвечаны здымкам беларускай прыроды.
У вусці рэчкі Віцьбы на шлюзе пад пешаходным мастом плынь сабрала мноства тушак мёртвых качак-крыжанак (Anas platyrhynchos). Іх збірае брыгада па адлове бадзяжных жывёл. Як паведаміў майстар гэтай брыгады, яны атрымалі ўказанне сабраць качак і ўтылізаваць іх.
Брэсцкае областное аддзяленне АПБ абвяшчае чарговы конкурсны набор заявак на Мемарыяльную праграму падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010).
Нядаўняе даследаванне, праведзенае ў ЗША, паказала, што колькасць качак у гэтай краіне значна павялічылася адначасова са змяншэннем колькасці паляўнічых на іх. Аднак высновы для аховы прыроды атрымаліся несуцяшальныя, бо зменшыліся грошы ад паляўнічых ліцензій, якія ішлі на добрыя мэты.
Першая звычайная зязюля (Cuculus canorus) – адна з некалькіх, пазначаных спадарожнікавымі перадатчыкамі спецыялістамі Брытанскага арніталагічнага трасту BTO –вырашыла, што настаў час вяртацца на поўнач з месцаў зімоўкі. Самец зязюлі, які пры адлове ў Вялікабрытаніі атрымаў імя Дэвід (David), пасля 10 дзён перапынку ў працы яго перадатчыка, цяпер ізноў перадае сігналы пра сваё месцазнаходжанне.
У пятніцу-суботу 8-9 лютага на тэрыторыі біясфернага рэзервату "Прыбужскае Палессе" адбудзецца першы з серыі семінараў для захавальнікаў патэнцыйнага Рамсарского ўгоддзя і Тэрыторыі, важнай для птушак (ТВП) "Пaлеская даліна р. Буг" - "Актыўная ахова прыроды - магчымасці для кожнага".
Белая сініца (Cyanistes (Parus) cyanus) – пераважна азіяцкі від птушак. У Еўропе рэгулярна гняздуе толькі ў трох краінах: Беларусі, Расіі і Ўкраіне і нерэгулярна ў Фінляндыі, ў адрозненне ад сіняй сініцы (С. caeruleus), якая гняздуе практычна ва ўсёй Еўропе.
Гарадзкія чорныя дразды (Turdus merula) вымушаныя спяваць на больш высокіх частотах, каб пазбегнуць “канкурэнцыі” з боку дарожнага шуму. Такое адкрыццё зрабілі навукоўцы з нямецкага Інстытуту арніталогіі імя Макса Планка Max Planck Institute for Ornithology.
Протокол заседания БОФК
от 16.01.2013 г., г. Минск
КАМЕНТАРЫ