Выкарыстоўваючы папярэдне амаль скончанае секвеніраванне ДНК двух эндэмічных відаў птушак: мадангі Madanga Madanga ruficollis з вострава Buru (Wallacea), Інданезія, і караткахвосткі з Сан-Томэ São Tomé Shorttail, Amaurocichla bocagii (Гвінейскі заліў у Заходняй Афрыкі) каманда навукоўцаў са Швецыі і Даніі параўнала генетычныя паслядоўнасці гэтых птушак з прадстаўнікамі розных сямействаў Вераб’інападобных. Аказалася, што насуперак папярэднім уяўленням, маданга адносіцца да свірстуноў Anthus (папярэдне лічылася прадстаўніком белавочак), а караткахвостка - гэта пліска Motacilla.
КАМЕНТАРЫ