Дзякуючы кальцу атрымалася ўсталяваць яго дакладны ўзрост, які аказаўся рэкордам для белагаловых арланаў (Haliaeetus leucocephalus) – птушцы было 38 гадоў!
Аднак яшчэ параўнальна нядаўна былі часы, калі многія драпежныя птушкі – ў тым ліку і белагаловыя арланы – лічыліся шчаслівымі нават тады, калі паспяхова вылупляліся з яйка. Назапашанае ў целе самак драпежных птушак ДДТ парушала іх абмен рэчываў і прыводзіла між іншым да таго, што шкарлупінне іх яек мела вельмі тонкае шкарлупінне, якое часта лопалася пад час інкубацыі. Акрамя гэтага знішчэнне прыродных экасістэм і паляванне прывялі да таго, што ў 1960-я гады колькасць гняздуючых арланаў-белахвостаў, якія з’яўляюцца сымбалем ЗША, зменшылася да 500 птушак.
Пасля забароны выкарыстання ДДТ у Злучаных штатах у 1972 годзе і “агрэсіўных” мер па аднаўленню віду, ў тым ліку дзякуючы развядзенню ў няволі і рэінтрадукцыі, белагаловыя арланы сталі ў Паўночнай Амерыцы параўнальна звычанымі драпежнымі птушкамі ў многіх месцах. У 2007 годзе від быў выключаны са Спісу рэдкіх іі знікаючых відаў жывёл з-за таго, што дастаткова ўзнавіў сваю колькасць і арэал.
Сбіты ў заходнім прыгарадзе Нью Йорка на ўзбочыне арлан здабыў там трусіка і дзякуючы паведамленню кіроўцы аднаго з наступных аўтамабіляў пра нумар яго кальца, атрымалася даведацца не толькі пра рэкордны ўзрост птушкі ў 38 год (папярэдні рэкорд належаў белагаловаму арлану, які пражыў 33 гады), але і пра яго незвычайную гісторыю.
Аказалася, што навукоўцы прывезлі гэтага самца арлана са штата Ўісконсін у 1977 годзе яшчэ птушанём і выпусцілі ў штаце Нью Йорк. Хутчэй за ўсё, арлан застаўся недалёка ад месца выпуску і на працягу наступных 34 гадоў (пасля дасягнення палавой спеласці) гнездаваў тут. За гэты час ён мог стаць бацькам прыкладна 50 птушанят!
“Гэта – вельмі цікавы прыклад таго, як федэральныя або мясцовыя (на ўзроўні штата) дзеянні па ахове прыроды могуць даць жаданы вынік, калі ў іх прымае ўдзел дастаткова спецыялістаў і іх падтрымлівае грамадзкасць” – сказаў Кэйт Білдштэйн (Keith Bildstein), дырэктар па ахове прыроды ў Hawk Mountain Sanctuary.
Сутыкненні з аўтатранспартам застаюцца галоўнай прычынай смяротнасціі арланаў у штаце Нью Йорк і адказныя больш за 30% вядомых выпадкаў смерці птушак.
Майк Уасілка (Mike Wasilco), прадстаўнік дэпартаменту па ахове навакольнага асяроддзя штата сказаў, што пасля некрапсіі, якая будзе праведзена каб пацвердзіць прычыну гібелі арлана, згодна з федэральным законам парэшткі птушкі будуць адасланыя ў National Eagle Repository ў штаце Каларада. Там яго пер’е будзе перададзена індзейцам для выкарыстання ў культурных і рэлігійных цэрэмоніях.
Паводле www.newsweek.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Фота з www.esa.org
На гэтую тэму:
Найстарэйшы арол знойдзены мёртвым
Самая старая птушка ў прыродзе ізноў выгадоўвае птушаняПтушкі б’юць рэкорды доўгажыхарства
Ружовыя фламінга стануць бацькамі ў сорак гадоў
Самы стары лебедзь-шыпун пражыў у прыродзе 40 год
Самая старая брытанская скапа вярнулася на сваё гняздо
Палярная крычка ўсталявала новы рэкорд
Самы стары ў Свеце сярэдні кулён паходзіць з Шэтландзкіх астравоў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
AV - 06.07.2015 - 10:04
вельмі цікавы сайт па
вельмі цікавы сайт па спасылцы на Репозітарый арліных парэшткаў для індэейцаў!