Палярная крычка ўсталявала новы рэкорд

На гэты раз птушка, акальцаваная птушанём 28 чэрвеня 1980 году на астравах Farne (Вялікабрытанія) была зноў сустрэтая сёлета. Гэта значыць, што да часу яе сустрэчы сёлета гэтая палярная крычка (Sterna paradisaea) пражыла 30 гадоў, 2 месяцы і 23 дні, чым усталявала новы рэкорд доўгажыхарства для свайго віду на нашым Паўшар’і.

Звычайна палярныя крычкі не жывуць даўжэй за 13 год. Аднак гэтая 30-ці гадовая крычка была злапаная ў сеткі кальцавальнікаў гэтым летам на тых самых астравах усяго ў некалькіх кіламетрах ад ўзбярэжжа, дзе вылупілася.
Штогадовыя міграцыі палярных крычак застаюцца рэкорднымі сярод усіх птушак і нават жывёл – ўвосень гэтыя птушкі пралятаюць з месцаў гнездавання ў Арктыцы на месцы зімоўкі ў Антарктыку, а вясной ляцяць назад – гэта адлегласць каля 70 тысяч кіламетраў!  

Сп-р Уолтан, які акальцаваў рэкардсменку 30 год назад, працуе менеджэрам па ўласнасці для National Trust, якому належаць астравы Farnes.
Пасля таго, як прыйшла вядомасць пра дадзеныя акальцаванай крычкі, сп-р Уолтан сказаў: "За гэты час мая птушка павінна была праляцець адлегласць блізкую да 1 мільёна міль, выгадаваць шмат птушанят, выжыць пад час сустрэч з драпежнікамі і штормамі і ўсё яшчэ заставацца ў выдатнай форме”.
Аднак рэкорд доўгажыхартсва пакуль застаўся за амерыканскай палярнай крычкай, якая пражыла 34 гады.
Палярныя крычкі жывуць у Арктыцы і Субарктыцы, ствараюць пары на ўсё жыццё, важаць ад 90 да 120 грамаў, адкладваюць штогод 1-2 яйкі ў неглыбокую ямку на зямлі і харчуюцца дробнай рыбай і ракападобнымі.
 

Здымак з www.maudoc.com
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Сакрэты доўгага жыцця птушак

Птушкі б’юць рэкорды доўгажыхарства

Найстарэйшы арол знойдзены мёртвым

Ружовыя фламінга стануць бацькамі ў сорак гадоў

  У Грэнландыі знайшлі гняздо сокалаў-белазораў, якое займаецца імі на працягу 2500 гадоў!

Самы стары лебедзь-шыпун пражыў у прыродзе 40 год

Самая старая брытанская скапа вярнулася на сваё гняздо

Амялушка вярнулася праз год

Ёсць сэнс ратаваць дзікіх птушак?