Пад час штогадовых даследаванняў вялікіх млекакормячых – марскіх леапардаў, якія жывуць ля вострава Bird (Птушка) ля антарктычнага ўзбярэжжа Паўднёвай Джорджыі, даследчыкі заўважылі незвычайныя паводзіны некаторых з іх – яны пачалі паляваць на качак!
- 08.09.2009 - 12:34 | Harrier
- 07.09.2009 - 12:37 | Kiolk
6 чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогі стаў ужо гісторыяй, пакінуўшы прыемныя ўражанні і цікавыя ўспаміны. Таму зараз самы час азірнуцца назад і падвесці вынікі: хто, колькі, па чым і навошта? І пачаць напэўна варта з асаблівасцяў сёлетняга чэмпіяната. Амаль упершыню чэмпіянат атрымаў сваю адмысловую эмблему (таксама эмблема была ў першага чэмпіяната). Новым стала і першая online трансляцыя чэмпіяната на нашым сайце, з дапамогай якой можна было сачыць за ўсімі падзеямі Birdrace ў рэальным часе. Таксама пашырыўся спіс намінацый, акрамя асноўнага спаборніцтва, можна паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы фотаздымак і расповяд з чэмпіяната. Новым было і неспрыяльнае надвор’е, якое закранула амаль усю тэрыторыю Беларусі.
- 06.09.2009 - 12:56 | Kiolk
Скончыўся чэмпіянат, але атрымаць падарункі і заняць першае месца яшчэ магчыма. Адмыслова да сёлетняга чэмпіяната, сайт www.BirdWatch.by абвяшчае 2 дадатковыя катэгорыі:
1. Найцікавейшы рэпартаж-расповед пра спаборніцтвы (падарунак - Collins Bird Guide)
2. Самы цікавы здымак, зроблены пад час спаборніцтваў (не больш 10 здымкаў ад каманды, падарунак - картка памяці для здымача)
- 02.09.2009 - 23:58 | Harrier
У гэтую суботу, 5 верасня, на працягу дзевяці гадзін адбудзецца ўжо Шосты Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі. Арганізуе гэтыя своеасаблівыя спаборніцтвы грамадзкая арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ). Каб перамагчы, камандам з чатырох чалавек трэба за гэты час адзначыць як мага больш відаў дзікіх птушак.
- 28.08.2009 - 12:36 | Harrier
О сенсационном наблюдении нового для Беларуси вида птиц сообщили орнитологам из Научно-Производственного Центра НАН Беларуси по биоресурсам из рыбхоза Селец. Несколько особей малых бакланов (Phalacrocorax pygmaeus) отмечали на территории рыбхоза еще в апреле нынешнего года, летом птиц здесь не видели, а в середине августа они появились вновь. Стайки от 8 до 20 особей уже несколько дней постоянно видят на прудах рыбхоза и получены документальные доказательства их присутствия. Для Беларуси это первая регистрация этого вида птиц!
- 28.08.2009 - 12:00 | Harrier
Гэты сезон гнездавання птушак стаў выключным для Мальты. Пра гэта паведамляе новая справаздача арганізацыі BirdLife Malta.
Дзевяць рэдкіх відаў птушак (якія ёсць звычайнымі для іншых краін рэгіёну) павялічылі сваё распаўсюджанне на Мальтыйскіх астравах у параўнанні з мінулым годам. Яшчэ чатыры віды, якіх не адзначалі на гнездаванні ў 2008г., зарэгістраваны на гнездаванні сёлета. - 27.08.2009 - 00:51 | Harrier
We would like to alert you to an opportunity for funded internships through the Student Conference on Conservation Science, which takes place from 23rd-25th March 2010, and is hosted by the Department of Zoology at the University of Cambridge, UK.
- 27.08.2009 - 00:31 | Harrier
28 августа исполняется 10 лет станции кольцевания «Туров». Почему именно 28 августа 1999 года выбрано началом работы станции? Кольцевание куликов в пойме реки Припять велось задолго до этого – начиная с 1980-х, однако использовались кольца Московского центра кольцевания (тогда он был общесоюзным). С 1996 г. начали использоваться кольца Белорусского центра кольцевания. И именно с этого года начали кольцевать куликов в Турове. Однако, первые годы кольцевались преимущественно птенцы, взрослые птицы отлавливались на гнездах в очень небольшом количестве. Поэтому говорить о работе станции в то время все-таки рановато.
- 26.08.2009 - 00:13 | Harrier
Клуб «Птицы и Люди» приглашает к участию в бёрдинг-ралли «Полет журавля - 2009». «Полет журавля - 2009» - автомобильные ралли – уникальные соревнования по спортивной орнитологии. Соревнования пройдут по Московской и Рязанской областям 18 - 20 сентября, во время пролета перелетных птиц. Маршрут проложен по одним из самых «птичьих» мест: от Егорьевска через Спас-Клепики и Солотчу к Брыкину Бору, центральной усадьбе Окского государственного биосферного заповедника, мимо предотлетных скоплений водоплавающих птиц и журавлей.
- 25.08.2009 - 19:01 | Harrier
Гэты Рэкорд быў усталяваны парай брытанскіх бёдуотчараў Эланам Дэвісам (Alan Davies) і Руф Мілер (Ruth Miller) у мінулым, 2008 годзе. Другім стаў амерыканец - Дэвід Шэйкелфорд (David Shackelford), які пад час пагоні за птушкамі наведаў ўсе кантыненты, адзначыў віды з усіх сучасных сямействаў і ўсяго здолеў занесці ў свой гадавы спіс толькі… 3085 відаў!
Калі ўспомніць, што паводле апошніх даследаванняў (2007) на Зямлі выдзяляюць 9956 відаў птушак, а яшчэ прыкладна 50 не маюць канчатковага статусу (від ці падвід), вынік гадавых назіранняў сапраўды ўражвае! Ніжэй мы прапануем Вашай увазе трошкі скарочаную “справаздачу” пераможцаў.
Для некаторых відаў прыведзены лацінскія і адаптаваныя беларускія назвы, для некаторых – толькі амерыканскія.

КАМЕНТАРЫ