Природа всегда являлась для нас чем-то прекрасным, особенным. Благодаря ей, мы сейчас имеем возможность жить. Она породила нас. Жителям Каменетчины с природным богатством повезло особенно: такое, как у нас, есть не у каждого. Однако мы должны не только гордиться, но и сохранять то, что уже имеем. Природа – лучшее украшение мира людей, но я сомневаюсь, что она может сказать о нас то же самое. Это необходимо исправить.
- 02.03.2016 - 20:52 | Peregrinus
- 26.02.2016 - 19:13 | Harrier
Новае даследаванне паказала, што вераб’іныя птушкі, якія адлятаюць ад нас на зімоўку ў Афрыку, могуць спяваць там каб падтрымаць ці нават павялічыць якасць сваіх спеваў перад надыходзячым гнездавым сезонам.
- 25.02.2016 - 01:45 | Harrier
У Беларусі павольна, але няўмольна пачалася вясна. А разам з ёй прыйшла самая адказная пара ў жыцці птушак – размнажэнне, якое немагчыма без адпаведнага месца для гнездавання. Зусім нядаўна ў біясферным рэзерваце ЮНЕСКО «Заходняе Палессе» і Рамсарскім угоддзі «Палеская даліна ракі Буг» сябрамі Брэсцкага абласнога і Заходне-Палескага аддзяленняў АПБ былі пабудаваны і размешчаны гнездавыя платформы для рэдкіх буйных птушак (арлан-белахвост, малы арлец, пугач, чорны бусел). І вось чарговыя віды атрымалі новую жылплошчу.
- 24.02.2016 - 23:39 | Peregrinus
Пружанскае раённае экалагічнае грамадскае аб’яднанне “Агратур” запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у дабраахвотніцкім летніку, прысвечаным аднаўленню калоніі Белага бусла на хутары Бабінец, знішчанай у выніку прыроднага катаклізму. Некалі тут існавала найбольш шматлікая ў Беларусі калонія Белага бусла; на некаторых дрэвах месцілася да 6 гнёзд!
- 24.02.2016 - 22:42 | Peregrinus
Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) правяла першую сустрэчу для аматараў прыроды з населеных пунктаў, размешчаных на рацэ Лясной. Запрошаныя на семінар людзі ўжо з’яўляюцца, або патэнцыйна могуць стаць удзельнікамі праграмы “Захавальнікі тэрыторый, важных для птушак”, ці добраахвотнымі памочнікамі эколагаў.
- 22.02.2016 - 15:27 | Harrier
Два астраўныя падвіды даволі распаўсюджаных на нашым кантыненце відаў птушак прапанаваныя да падвышэння іх статусу да відавога. Калі гэтыя высновы будуць дадаткова пацверджаныя іншымі даследаваннямі, то ў Еўропе “з’явяцца” два новыя эндэмічныя віды.
- 19.02.2016 - 22:37 | Harrier
Брытанскі арніталагічна-фауністычны камітэт (British Ornithological Records Committee (BOURC)) учора абвесціў занясенне шасцісотага віду ў Брытанскі спіс птушак.
- 16.02.2016 - 02:16 | Harrier
У самцоў баталёна (Philomachus pugnax), куліка, распаўсюджанага ў Еўразіі, былі знойдзены тры альтэрнатыўныя тыпы самцоў: агрэсіўныя незалежныя (aggressive 'independents'); сатэліты (якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабой -semicooperative 'satellites'), і знешне падобныя да самак федэры (female-mimic 'faeders') якія прадстаўляюць добра выражаныя розныя морфы ў гэтага высокапаліморфнага віду птушак.
- 15.02.2016 - 15:33 | Harrier
У гэтым годзе перавага будзе нададзена праектам, накіраваным на даследванне новых патэнцыйных ТВП і объектаў “Смарагдавай сяці” (рус Изумрудной сети), але разглядацца будуць і маюць шанцы на фінансаванне і іншыя заяўкі. Падрабязную інфармацыю пра абъеты якія патрэбна даследваць, а таксама пра методыку і крытэрыи вызначэння абъектаў “Смарагдавай сяці” можна даведацца па электроннай пошце: egreta113@mail.ru.
- 12.02.2016 - 20:27 | Harrier
Насуперак чаканням, памер гнёзд сініх сініц (Cyanistes caeruleus) ніяк не ўдзейнічаў на паказчыкі іх размнажэння. Пра гэта кажа артыкул, які хутка будзе надрукаваны ў амерыканскім навуковым часопісе The Auk: Ornithological Advances.

КАМЕНТАРЫ