Невялікія кулічкі дзякуючы сучасным маштабным даследаваням з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў былі знойдзены гатовымі на далёкія пералёты, каб мець як мага больш партнёрак на працягу параўнальна кароткага арктычнага лета.
Вядома, што ў Арктыцы летам пануе кругласуткавы дзень. Аднак сезон размнажэння там вельмі кароткі і працягваецца толькі ад 4 да 6 тыдняў. Самцы артычнага пясочніка (Calidris melanotos) вельмі своеасабліва выкарыстоўваюць гэты час: самы “сэксуальна азабочаны” з іх за месяц пасля прылёту на месцы гнездавання праляцеў яшчэ 13 045 км, каб наведаць 24 розныя месцы такавання і паспрабаваць там “свае сілы”!
Вынікі незвычайнага даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Nature.
КАМЕНТАРЫ