Каманда навукоўцаў дзякуючы сучасным генетычным даследаванням змагла даказаць гібрыднае паходжанне аднаго з амазонскіх відаў птушак - упершыню для гэтага рэгіёна.
Залатагаловы манакін (Lepidothrix vilasboasi) быў апісаны ў Бразіліі ў 1957 годзе, аднак пасля гэтага амаль 50 гадоў не быў ні разу рэгістраваны і фактычна пераадкрыты толькі ў 2002 годзе.
Прафесар Джэйсан Уэйр (Professor Jason Weir), кіраўнік каманды канадзкіх біёлагаў з універсітэту Toronto Scarborough, тлумачыць значнасць адкрыцця: "Хаця віды гібрыднага паходжання параўнальна звычайная з’ява для раслін, падобныя выпадкі для хрыбетных жывёл вельмі рэдкія”.
Від гібрыданага паходжання ўзнікае тады, калі “бацькоўскія” віды пасля скрыжоўвання прадукуюць гібрыдную папуляцыю, а яе прадстаўнікі, у сваю чаргу, могуць скрыжоўвацца толькі паміж сабой, а з прадстаўнікамі “бацькоўскіх” відаў ужо не. Самы вядомы прыклад са свету птушак – італьянскі верабей (Passer italiae), які ўтварыўся як гібрыд паміж дамовым і гішпанскім вераб’ямі. У выпадку золатагаловага манакіна продкавымі бацькоўскімі відамі, як аказалася, былі снежнагаловы (L. nattereri) і апалавагаловы (L. iris) манакіны.
https://www.youtube.com/watch?v=lgAwfz3_qtY
Уэйр і яго супрацоўнікі сабралі генетычны матэрыял для параўнання і аналізу пад час двух паездак у Бразілію. Большая частка геному залотагаловага манакіна была прасеквеніравана (уключна з 16 тысячамі маркераў) і параўнанне з адпаведнымі маркерамі двух іншых відаў паказала – 20% геному залатагаловага манакіна паходзіць ад снежнагаловага і 80% - ад апалавагаловага.
Каб даведацца пра час, калі залотагаловы манкін аддзяліўся ад продкавых відаў, навукоўцы выкарысталі метад coalescent modelling і атрымалася, што бацькоўскія віды пачалі скрыжоўвацца пр. 180 тысяч гадоў таму, а самі аддзяліліся ад агульнага продка каля 300 тысяч гадоў таму. Гэтыя дадзеныя кажуць пра гэтых манакінаў як пра вельмі “маладыя” віды для Амазоніі, бо "большасць вядомых нам птушак ўзніклі тут прыкладна паміж 1,5 і 4 мільёны гадоў таму назад” – сказаў праф. Уэйр.
Залатагаловы манакін мае ў адрозненне да бацькоўскіх відаў ярка-жоўтую афарбоўку пер’я на галаве, вывучэнне структуры якой пад электронным мікраскопам паказала, што від гібрыднага паходжання мае керацінавыя структуры ад абодвух продкавых відаў, якія ў выніку і ўтварылі жоўты колер.
Золатагаловы манакін сустракаецца ў дажджавым лесе ў цэнтры Амазоніі толькі на плошчы каля 200 кв км і аддзелены ад арэалаў бацькоўскіх відаў шырокімі рэкамі, якія птушкі не наважваюцца пералятаць. Хутчэй за ўсё від змог утварыцца дзякуючы паспяховай геаграфічнай ізаляцыі пад час апошняга для Амазоніі ледавіковага перыяду, пасля якога і сфармаваліся ў гэтым рэгіёне сучасныя рэкі.
Крыніца:
Barrera-Guzman, A, Aleixo, A, Shawkey, M D & Weir, J T. 2017. Hybrid speciation leads to novel male secondary sexual ornamentation of an Amazonian bird. Proceedings of the National Academy of Sciences. doi: 10.1073/pnas.1717319115
Паводле www.birdguides.com (тэкст і фота) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На фота скуркі манакінаў: апалавагаловага, золатагаловага і снежнагаловага.
На гэтую тэму:
Новы від птушак апісаны ў ... Еўропе!
ЯК НАВУКОЎЦЫ СТАЛІ СВЕДКАМІ ЎЗНІКНЕННЯ НОВАГА ВІДУ “ДАРВІНАЎСКАГА” ЎЮРКА
НЕЧАКАНА ХУТКАЯ ЭВАЛЮЦЫЯ ЗМЯНЯЕ ДЗЮБУ КАРШУНОЎ-СМОЎЖАЕДАЎ
Хуткія змены ў ізаляванай папуляцыі сцярвятніка
Як птушкі, сабраныя яшчэ Дарвіным, дапамогуць выратаваць сённяшніх
Генетыка дапамагае адкрыць невядомую папуляцыю
Эвалюцыя вялікіх сакалоў адбывалася хутка
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ