Польскія арнітолагі (але не толькі яны) з абурэннем успрынялі рашэнне Рэгіянальнай дырэкцыі аховы навакольнага асяроддзя у Ольштыне, якая выдала дазвол на адстрэл 250 крумкачоў, 190 шэрых варон і 600 сарок на тэрыторыі Шчэцінскага павету. Сумненне выклікае найперш абаснаванне гэтага рашэння.
- 05.10.2011 - 00:44 | Harrier
- 04.10.2011 - 22:08 | Harrier
Дзякуючы неабыякавасці бёдуотчараў і арнітолагаў з многіх краін, у тым ліку і з Беларусі, праект па вывучэнню лебедзя-клікуна ў Латвіі будзе працягнуты!
- 04.10.2011 - 00:44 | Harrier
Скопы, якія ляцяць праз Польшчу, павінны аблятаць сажалкі рыбгасаў для ўласнай бяспекі. Менавіта цяпер на іх адбываюцца групавыя паляванні. І хаця паляўнічыя заўсёды кажуць, што “страляем толькі ў тое, што вызначылі”, праблема параненых ці нават забітых пад час паляванняў драпежных птушак У Польшчы вельмі рэальная.
- 01.10.2011 - 01:27 | Harrier
Пасля таго, як у Гвадэлупе былі застрэленыя два амерыканскіх сярэдніх кулёна (Numenius phaeopus hudsonicus) са спадарожнікавымі перадатчыкамі на спінах, Амерыканская бёдуотчарская асацыяцыя (American Birding Association, АВА) заявіла афіцыйны пратэст.
- 30.09.2011 - 23:34 | Harrier
Новае даследаванне паказала, што майстэрства пабудовы гнёздаў павінна прайсці стадыю навучання і што гэта не проста безумоўны рэфлекс.
- 30.09.2011 - 13:59 | Harrier
29 верасня ў вусці Віцьбы ў самым цэнтры Віцебска можна была назіраць прыгожую птушку — вялікую белую чаплю (Egretta alba). Чапля, не звяртаючы асаблівай ўвагі на людзей, лавіла рыбу.
- 28.09.2011 - 22:23 | Harrier
У гэтую суботу-нядзелю 1 і 2 кастрычніка як і штогод у Гродна адбудуцца Панеўрапейскія дні назіранняў за птушкамі, якіяі будзе каардынаваць Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ.
- 28.09.2011 - 13:05 | Kiolk“Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі” ўпершыню пройдуць у Баранавічах 1 і 2 кастрычніка. Ініцыятарам правядзення экалагічнай акцыі ў нашым горадзе сталі баранавіцкія сябры грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).
- 27.09.2011 - 23:55 | Harrier
Наш сайт выйграў у намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс” у рамках конкурсу “Будзь у Трэцім!”, арганізаваным ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, як лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці на Гарадзеншчыне. Паводле экспертаў у вобласці інтэрнэт-журналістыкі і сувязяў з грамадскасцю, мы набралі 277 балаў з 320 магчымых і такім чынам занялі Першае месца.
- 27.09.2011 - 13:37 | Harrier
На заклік нашага сайту: ВЫЙГРАЙ НАШЫ ПРЫЗЫ ПАСЛЯ ЧЭМПІЯНАТУ, адгукнуліся прадстаўнікі 5 каманд, якія ўдзельнічалі ў апошнім Birdrace-2011. Галасы чытачоў за рэпартажы з месцаў назіранняў птушак падзяліліся наступным чынам:
- 25.09.2011 - 20:05 | Harrier
Апошнія даследаванні Брытанскага орніталагічнага траста BTO паказалі, што кліматычныя змены павялічваюць разнастайнасць птушак на даследаваных тэрыторыях, аднак адначасова віды-спецыялісты з іх знікаюць.
- 25.09.2011 - 19:00 | Harrier
Вірус папіломы, які паражае розныя віды дробных вераб’іных птушак, хутка распаўсюджваецца ў Вялікабрытаніі. Яго праяўленні выразна бачныя, бо ён стварае нарасты вакол вачэй і дзюбы.
- 09.09.2011 - 13:51 | TRETB9LK
Маладога шуляка-галубятніка знайшлі нашы гараджане 8 верасня каля стадыёна “Лакаматыў” і прынеслі ў гарадскі Эколага-біялагічны цэнтр, дзе сёння яго акальцавалі баранавіцкія арнітолагі.
- 07.09.2011 - 10:01 | Kiolk
Брэсцкае областное аддзяленне АПБ абвяшчае конкурсны набор заявак па Мемарыяльнай праграме падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010).
Для удзелу ў конкурсе дастаткова запоўніць заяўку (форма далучана) і накіраваць яе ў адрас Сакратарыята праграмы (apb_brest@mail.ru). Апошні тэрмін падачы заявак - 30 лістапада бягучага года. Вынікі адбору будуць агучаны на чарговай канферэнцыі Брэсцкага абластнога аддзялення.
- 05.09.2011 - 18:11 | Harrier
Ornis Fennica has printed more than 1,600 scientific papers since 1924. Now
these papers are freely accessible and downloadable at Ornis Fennica web
page.
КАМЕНТАРЫ