Ад Партугалі да Казахстана і ад Мальты да Нарвегіі на мінулых выходных больш за 23 тысячы чалавек назіралі за восеньскай міграцыяй птушак у 40 краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі.
- 06.10.2014 - 01:22 | Harrier
- 30.09.2014 - 00:22 | Harrier
Сёння ў Спісе птушак Беларусі з’явіўся новы від – пячураўка-зарнічка (Phylloscopus inornatus). І хаця такія навукова важныя для айчыннай арніталогіі адкрыцці яшчэ павінна зацвердзіць на сваім чарговым паседжанні Беларуская арніта-фауністычная камісія, доказаў для гэтага Дзяніс Кіцель (арнітолаг і бёдуотчар, які зрабіў гэтае адкрыццё) сабраў дастаткова.
- 28.09.2014 - 23:43 | Harrier
З панядзелка пачне афіцыйную працу персанальная фотавыстава гарадзенскага фотаанімаліста Сяргея Чарапіцы, прысвечаная аднаму з найбольш таямнічых момантаў у жыцці птушак. На 13 здымках прадстаўлена гісторыя, як балотныя чаротаўкі Птушку году выкармілі.
- 27.09.2014 - 00:31 | Harrier
У 15 раз сябры АПБ з Гродна запрашаюць гарадзенцаў у першыя выходныя кастрычніка – суботу і нядзелю 4 і 5.10. - паўдзельнічаць ў назіраннях за восеньскай міграцыяй птушак, якія ў гэтыя дні адбываюцца па ўсёй Еўропе.
- 20.09.2014 - 23:23 | Harrier
Насуперак папулярнаму меркаванню, сарокі (Pica pica) не цікавяцца бліскучымі прадметамі і тым больш не маюць падставаў красці іх і хаваць у схованках або гнёздах.
- 12.09.2014 - 23:37 | Harrier
З пачатку верасня Таццяна Смыкоўская працуе дырэктарам Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).
- 07.09.2014 - 11:33 | Raven
Уже совсем скоро, 12-13 сентября на базе агроусадьбы «Лесная» в деревне Белая Каменецкого района состоится второй семинар из цикла «Повышение потенциала специалистов сферы агро -/экотуризма» для владельцев и потенциальных владельцев агроусадеб. В первую очередь, семинар направлен на культурный потенциал региона Беловежской пущи, однако поучаствовать могут все желающие.
- 06.09.2014 - 22:58 | Harrier
Віншуем пераможцаў ХІ адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі - каманду "Арлы і стрынаткі", якая стартавала ў Пінскім раёне і змагла адзначыць за 12 гадзін спаборніцтваў ажно 120 відаў птушак. Такім чынам, камандзе ў складзе Дзяніса Кіцеля, Стаса Верталя, Ганны Трафімчук і Насты Кузьмянковай атрымалася ўсталяваць новы рэкорд гонак за птушкамі. Папярэдні рэкорд належаў фінска-беларускай камандзе "Lintu" і складаў 114 відаў. Гэты вынік быў паўтораны беларускай камандай "Merlin", але дагэтуль трымаўся непабітым.
- 31.08.2014 - 12:06 | Harrier
Сёлета Чэмпіянат, або Birdrace-2014 адбудзецца ў суботу, 6 верасня на працягу 12 гадзін (з 6.00 да 18.00) па змененых правілах (гл. іх ТУТ).
Рэгістрацыя каманд адбываецца да 10.00 пятніцы, 5 верасня. Для яе трэба паведаміць у Аргкамітэт наступныя звесткі:
- 31.08.2014 - 00:11 | Harrier
У дажджлівы жнівеньскі дзень у Канюхоўскім Сельскім доме культуры, што на Бераставіччыне, сабраліся неабыякавыя да мясцовай прыроды людзі розных прафесій. Аграгарадок Канюхі знаходзіцца на ўскрайку заказніка мясцовага значэння “Свіслач”, які быў створаны ў 2003 годзе для захавання на нізінным балоце Грайна ў першую чаргу вяртлявай чаротаўкі. Аднак з таго часу арнітолагі і батанікі даведаліся шмат новага пра гэтыя месцы і сабраныя імі дадзеныя адназначна сведчаць пра тое, што межы заказніка трэба пашыраць на ўсю захаваную амаль у некранутым стане пойму ракі Свіслач, а таксама на частку вадасховішча Нёманскай ГЭС, у якое з восені 2012 году рака фактычна ўпадае.

КАМЕНТАРЫ