Цэнтральны Савет прыняў рашэнне: каб вызначыць аптымальную працягласць Бёдрэйсу ў 2010 годзе, апытаць яго ўдзельнікаў з двух папярэдніх гадоў.
Вынікі апытання па працягласці Адкрытага чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі (Birdrace) сярод удзельнікаў 2008 і/або 2009 гадоў:
- 03.08.2010 - 23:31 | Harrier
- 03.08.2010 - 01:57 | Harrier
Пасля 50 гадоў выдання знакамітага польскага часопіса "Notatki Ornitologiczne", гэтая назва адыходзіць у гісторыю. Аднак часопіс не знікне, а толькі зменіць назву на "Ornis Polonica" і вокладку. Папярэдняя нумарацыя будзе працягнута.
- 03.08.2010 - 00:52 | Harrier
30 июля 2010 г. ушёл из жизни замечательный человек и выдающийся учёный А.М.Дорофеев.
А.М. Дорофеев родился 10 августа 1941 года в деревне Веремеево (Ложани) Городокского района Витебской области. В 1958 году, после окончания с золотой медалью средней школы, поступил на 1 курс биолого-химического факультета Витебского государственного пединститута им. С.М. Кирова, который окончил с отличием в 1964 г. - 01.08.2010 - 16:34 | Harrier
Самкі птушак, якія спарваюцца не толькі з адным партнёрам такім чынам падвышаюць шанцы на выжыванне свайго патомства – да такіх высноваў прыйшлі даследчыкі з ўніверсітэту Ўсходняй Англіі.
Пытанне “Чаму нявернасць так шырока распаўсюджана ў жывёльным царстве?” доўгі час займала біёлагаў. І хаця большасць самак у птушак прытрымліваюцца т.зв. сацыяльнай манагаміі - калі яны ўтвараюць пару толькі з адным самцом, які дапамагае выгадаваць патомства, параўнанне ДНК бацькоў і іх патомства дазваляе сцвердзіць, што нават у такіх выпадках па меншай меры некаторыя з патомкаў маюць іншага біялагічнага бацьку чым той, які іх гадаваў. - 01.08.2010 - 01:39 | Harrier
На працягу чатырох гадоў у 2006-09 гг. група навукоўцаў праводзіла ў зоне адсялення людзей вакол былой Чарнобыльскай АЭС ўлікі насякомых, амфібій, рэптылій, птушак і звяроў. Вынікі гэтай працы яны апублікавалі на старонках часопіса Ecological Indicators.
- 30.07.2010 - 17:19 | Harrier
Апошні дадатак да Спісу відаў Амерыканскага орніталагічнага звязу (American Ornithologist's Union Checklist) утрымлівае падвышэнні статусу для некаторых падвідаў і цікавыя змены назваў мясцовых птушак.
Зімовы валавока, які дагэтуль лічыўся падвідам еўразійскага валавокі, або крапіўніка (Troglodytes troglodytes), цяпер падзелены на два віды: усходні зімовы валавока Troglodytes heimalis і заходні ціхаакіянскі валавока T pacificus. Цікава, колькі часу цяпер пратрымаюцца са статусам падвідаў крапіўнікі на Брытанскіх астравах? - 29.07.2010 - 22:56 | Harrier
Ms. Edith Loosli, a Swiss lady who has been campaigning for years with her group 'Migratory Birds Conservation in Cyprus' against bird trappers in the southeast of Cyprus, is looking for one volunteer to assist her in locating illegally set out lime sticks and nets during the period 10 - 20 October 2010.
- 28.07.2010 - 00:28 | Harrier
Адбылася першая стадыя перасялення адной з самых рэдкіх птушак на Зямлі - мангравага ўюрка (Camarhynchus heliobates). Глабальна пагражаемы від птушак, адзін з прадстаўнікоў знакамітай групы Дарвінавых уюркоў, на сённяшні дзень засяляе толькі 2 невялікіх кавалкі мангравых зараснікаў на востраве Ізабэла (Галапагоскі архіпелаг). Тут яго прыродная папуляцыя налічвае каля пяці птушак! Яшчэ некалькі ўюркоў гэтага віду адзначаны на востраве Фернардына. Агульная ж колькасць віду ацэньваецца прыкладна ў 100 асобін. Таму брытанская дзяржаўная арганізацыя Defra's Darwin Initiative вылучыла грант на перасяленне часткі ўюркоў у мангравыя зараснікі на іншых астравах, дзе птушкі маглі б таксама размнажацца, бо некалі ўжо жылі там.
- 27.07.2010 - 00:53 | Harrier
Першыя вынікі “Ўлікаў прыроды на ўласным падворку” (Make Your Nature Count), якія штолета праводзяць сябры RSPB паказалі, што колькасць месцаў, у якіх на Брытанскіх астравах гняздуе гарадзкая ластаўка (Delichon urbica), з году ў год змяншаецца. Падобныя ўлікі, якія праводзіліся ў 2002 і 2005 гадах далі іншыя вынікі: ластаўкі змяшчалі свае гнёзды на 6 і 7% правераных будынкаў адпаведна, тады як сёлета толькі на 5%.
- 26.07.2010 - 17:46 | Harrier
Галодныя белыя мядзведзі ў вялікай колькасці з’ядаюць кладкі белашчокіх казарак (Branta leucopsis). Адбываецца так з-за таго, што падталыя арктычныя льды робяць у многіх месцах паляванне мядзведзяў на цюленяў немагчымым. Такія высновы зрабілі навукоўцы з Wildfowl & Wetlands Trust (WWT).
- 26.07.2010 - 00:47 | Harrier
Чырвоная чапля (Ardea purpurea) ўпершыню паспяхова загнездавала на Брытанскіх астравах. Дарослых птушак часта можна было назіраць ў рэзерваце Dungeness у графстве Kent, які належыць RSPB.
Пад час усяго перыяду гнездавання таварыства забяспечыла кругласуткавыя дзяжурствы каб даць птушкам шанец выгадаваць птушанят. Цікава, што персанал рэзервату стварыў спецыяльную назіральную станцыю ‘Date With Nature’ на балоце Denge, дзе грамадзкасць магла назіраць за гістарычным выпадкам бяспечна для птушак. - 24.07.2010 - 17:19 | biot
Уважаемые коллеги!
Приглашаем Вас принять участие в Региональной научной зоологической конференции «Итоги полевого сезона 2010», которая состоится 12 ДЕКАБРЯ 2010 г. на биологическом факультете УО «Брестский госуниверситет имени А.С. Пушкина». - 24.07.2010 - 00:28 | Harrier
Упершыню гнездаванне вялікага дзятла (Dendrocopus major) у Ірландзкай рэспубліцы было даказана ў 2009 годзе. Менавіта тады ў лясах у графстве Wicklow было знойдзена 7 гнездавых дуплаў гэтага віду. Усе яны былі паспяховымі.
- 23.07.2010 - 16:43 | Harrier
Паводле агульнага меркавання многіх аўтарытэтных польскіх бёдуотчараў, гэты год надзвычай багаты на рэгістрацыі садовых чаротавак (Acrocephalus dumetorum). Найбольш праўдападобнай прычынай гэтага ёсць, напэўна, значна большая колькасць бёдуотчараў, якія ў начны час даследуюць адпаведныя для віду біятопы. Акрамя гэтага, ў суседніх з Польшчай з усходу краінах павялічыліся колькасць віду.
- 22.07.2010 - 00:46 | Harrier
У Таджыкістане былі знойдзены гняздуючымі птушкі віду, які дагэтуль лічыцца самым малавядомым і загадкавым. Упершыню вялікадзюбая чаротаўка (Acrocephalus orinus) была апісаная як новы від па аднаму экземпляру, здабытаму ў 1867 годзе ў правінцыі Himachal Pradesh (Індыя). Аднак амаль адразу асобны відавы статус здабытай птушкі быў пастаўлены сучаснікамі пад сумнеў.
КАМЕНТАРЫ