• 26.02.2010 - 01:39 | Harrier

         Прыкладна апошнія 150 год навукоўцы спрачаюцца наконт сапраўдных прычын знікнення аўстралійскіх буйных жывёл. У гэтым вінаватыя кліматычныя змены ці ўсё ж чалавек? Артыкул, які з’явіўся ў часопісе Science, дзякуючы новым доказам сведчыць у падтрымку таго, што буйныя сумчатыя звяры, вялізарныя паўзуны і гіганцкія нелятаючыя птушкі былі вынішчаныя людзьмі.

  • 24.02.2010 - 21:32 | Harrier

    На стары адрас www.ptushki.org амаль пасля двухгадовай працы ў спрошчаным рэжыме пасля атак хакераў вярнуўся афіцыйны сайт АПБ.
    Ён амаль цалкам абноўлены. Аднак, на жаль, праглядзець большасць старонак пакуль не атрымалася.

  • 24.02.2010 - 16:58 | Harrier

       Паводле апошняга даследавання, праведзенага спецыялістамі з Каралеўскага таварыства абароны птушак RSPB і іншых арганізацый, крумкачы не вінаватыя ў значным зніжэнні колькасці розных відаў кулікоў, якое было адзначана шмат дзе ў Злучаным каралеўстве.  

  • 23.02.2010 - 20:46 | Harrier

         У мінулыя выходныя амаль 70 чалавек рознага ўзросту (ад 6 да 70 год) і статусу (ад першакласніка да доктара навук) прынялі ўдзел у канферэнцыі Гродзенскага абласнога аддзялення грамадзкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Сябраў АПБ з усіх абласцей Беларусі і гасцей з Польшчы на два дні гасцінна прыняла гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага. 

  • 22.02.2010 - 14:42 | Harrier

    Друзья, на сайте Киевского эколого-культурного центра  www.ecoethics.ru  действует уникальная библиотека  природоохранной литературы, изданной нашим Центром . Общее количество книг превышает 100 томов. Среди них много переводной  литературы. Все книги можно скачать бесплатно!

  • 19.02.2010 - 23:45 | Kiolk

           Наш сайт увайшоў у пяцёрку фіналістаў першай міжнароднай прэміі ў вобласці вэб-журналістыкі Yousmi Web-Journalism Awards, у намінацыі "Лепшы тэматычны сайт - аматары". Дадзеная прэмія заснавана Інстытутам журналістыкі БДУ , інфармацыйным агенцтвам "Интерфакс-Запад" і Першым інфармацыйна-даведкавым парталм Беларусі www.interfax.by. Хоць яна ў гэтым годзе будзе уручацца ўпершыню, але  ўжо прыцягнула да сябе ўвагу шматлікіх сродкаў масавай інфармацыі.

  • 16.02.2010 - 23:37 | Harrier

    Зміцер Сасноўскі, кіраўнік гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», здзівіўся і абурыўся, калі даведаўся, што ў нашай краіне дасюль вядзецца веснавое паляванне на водна-балотных птушак. У бліц-інтэрв’ю для АПБ ён выказаў свае погляды на паляванне… і на сапраўдных мужчын таксама.
    – Зміцер, мне ўрэзаліся ў памяць Вашы словы з нашай леташняй размовы пра веснавое паляванне. Хочацца, каб Вы прамовілі іх публічна…

  • 16.02.2010 - 00:24 | Harrier

    Адзін з самых маладаследаваных відаў коўраў, адкрыты толькі 40 гадоў таму, паводле апошніх улікаў можа знікнуць ужо ў бліжэйшыя гады.
    Пасля апісання віду для навукі ў 1974 годзе, было вядома, што аргенцінскія коўры (Podiceps gallardoi) жывуць у некалькіх азёрах Паўднёвай Аргенціны і Чылі. Яшчэ ў 1980-я гады колькасць птушак ацэньвалі на 3000 – 3500 асобін. Пад час улікаў на асноўных месцах гнездавання ў тыя ж гады налічылі 1800 дарослых птушак. Апошнія ўлікі, праведзеныя ў 2009, далі толькі 117 коўраў! 

  • 15.02.2010 - 23:29 | Harrier

    З сённяшняга дня праглядаць здымкі ў Галерэі нашага сайту стала нашмат зручней. Зверху, пад назвай здымка і нікам размясціўшай яго асобы, з’явіліся новыя кнопкі-надпісы (гл. малюнак): папярэдняя і наступная. Пры іх выкарыстанні можна гартаць фатаграфіі па адной наперад ці назад.

  • 13.02.2010 - 23:54 | Harrier

    Віншуем Віту і Івана Багдановічаў, у маладой сям’і якіх нарадзіўся сынок-асілак (вагой амаль 4 кг!).
    Жадаем не прыпыняцца на дасягнутым поспеху і з самага маленства вывучаць не толькі буслоў, якія засталіся на зімоўку і прынеслі яго бацькам, але і працягваць справу бацькі – даследаванні жыцця лебедзяў.

  • 13.02.2010 - 21:55 | Harrier

        Новае даследаванне сведчыць, што абрысы крыла птушак могуць змяняцца з часам як адказ на змены ў наваколлі, асабліва на фрагментацыю лясных біятопаў. Андрэ Дэсрашэрс (André Desrochers) з Цэнтру лясных даследаванняў універсітэту Ляваля ў Квэбэку (Laval University, Quebec) знайшоў, што пад час таго, як за мінулае стагоддзе вялізарныя барэальныя лясы Канады шмат дзе былі высечаныя, птушкі, якія жывуць у спелым лесе, змянілі форму крыла на больш завостраную на канцах. 

  • 13.02.2010 - 01:01 | Harrier

         Пад час афіцыйнага далучэння Новай Зеландыі да Сусветнага году біяразнастайнасці савіны папугай па мянушцы Сірокка быў прызначаны першай у свеце размаўляючай птушкай – сымбалем аховы прыроды. 
    Упершыню Сірокка стаў зоркай у мінулым годзе, калі яго непаўторныя акцыі паказала  ВВС у сваёй серыі “Апошні шанец убачыць” (Last Chance to See). Прэмьер-міністар Новай Зеландыі Джон Кей (John Key) афіцыйна назваў Сірокка сымбалем гэтага году ў прызнанне яго незвычайнага статусу.

  • 11.02.2010 - 16:52 | Harrier

        Hавукоўцы ўпершыню атрымалі доказы, што совы здольныя забіць ляніўца. Яны знайшлі цела трохпалага ляніўца, які меў радыё-ашыйнік і смяротныя пашкоджанні. Апошнія паказалі, што яго забіла акуляравая сава, якая і з’ела частку яго ўнутраных органаў.  Незвычайнае ў гэтым выпадку тое, што акуляравыя совы нашмат меншыя за ляніўцаў. Першыя маюць усяго 45 см даўжыні і важаць каля 1,25 кг, тады як ляніўцы гэтага віду даўжэйшыя мінімум удвая і важаць прыкладна ў 4 разы больш.

  • 09.02.2010 - 23:51 | Harrier

        На інтэрнет-старонцы Польскага таварыства аховы птушак (Polskiego Towarzystwa Ochrony Ptaków (PTOP)) цяпер можна азнаёміцца з дэталёвай справаздачай, якая падсумоўвае цікавыя авіфауністычныя вынікі за 2008 год з Паўночнага Падлясся – рэгіёну Польшчы, які непасрэдна мяжуе з Заходняй Беларуссю.

  • 09.02.2010 - 21:07 | Harrier

         Міжнародная працоўная група па тонкадзюбаму кулёну (Slender-billed Curlew Working Group (SBCWG)) – найбольш таямнічаму куліку на планеце – просіць усіх фатографаў прадставіць свае здымкі любых відаў і падвідаў кулёнаў, асабліва зробленыя ў Еўропе або Заходняй Азіі. Мэта – лепш вызначаць адзначаных у палявых умовах любых кулікоў з гэтай групы, якія паходзяць з Палеарктыкі.