Знойдзена месца гнездавання нoвазеландзкіх качурак, пераадкрытых 10 год таму

Навукоўцы святкуюць чарговую перамогу – яны знайшлі месцы гнездавання новазеландзкай качуркі (Oceanites maorianus), якая лічылася зніклай з 1850 да 2003 г.

Пераадкрыццё качуркі вагой 35 г і памерам з вераб’я адбылося 25 студзеня 2003 г. дзякуючы бёдуотчарам Йэну Сэвіллу (Ian Saville) і Брэнту Стэфенсану (Brent Stephenson), якія нават змаглі зрабіць некалькі дакументацыйных здымкаў невялікіх чорна-белых птушак у астравоў Mercury, што недалёка ад Паўночнага вострава Новай Зеландыі. З гэтага часу птушак назіралі ў гэтых мясцінах штогод. Аднак што гэта за від і тое, што ён увогуле заслугоўвае на відавы статус атрымалася даказаць толькі пасля таго, як у 2005 г. у чатырох злапаных качурак ўзялі ўзоры ДНК. 

Бр’юс Робэртсан (Bruce Robertson) з універсітэту Otago параўнаў геномы злапаных качурак і тых трох скурак, па якіх быў апісаны від і якія былі здабытыя яшчэ ў пачатку 1800-х гадоў і захоўваюцца ў музеях Вялікабрытаніі і Францыі. Атрымалася, што аднойдзеныя праз 150 год птушкі насамрэч новазеландзкія качуркі. 

На гэтых жа птушак былі павешаныя радыё-перадатчыкі, аднак сачыць за птушкамі атрымлівалася толькі на нейкай адлегласці ў моры. 

Сёлета навукоўцы з дапамогай адмыслова распрацаваных сеткавых гарматак злапалі яшчэ 24 качуркі. Ўсе з іх былі пазначаны радыёперадатчыкамі масай 1 г. Гэта дапамагло значна звузіць кола пошуку да вострава Little Barrier Island, на поўначы якога з дапамогай радыё-пеленгатараў і ліхтароў атрымалася адзначыць, што птушкі залятаюць на гэтую частку вострава і адлятаюць з яе ўначы.

“Гэта было як пошук іголкі ў стозе сена” – сказаў Крыс Гэскін. Крытычна важная інфармацыя была атрымана ў мінулым годзе, калі на адной са злапаных у моры качурак былі знойдзены наседныя плямы  - гэта дапамагло усталяваць час інкубацыі і ўвогуле гнездавання, а значыць і час, калі трэба шукаць гнёзды птушак на сушы. 

Затым атрымалася з дапамогай радыё-пеленгатара знайсці канкрэтнае месца ў лесе, дзе сігнал ад качурак быў наймацнейшы.

Д-р Рэйнэр: “Месца гэтае было вельмі далікатна даследавана і ранкам у пятніцу адна з птушак была заўважаная на зямлі – яна, напэўна, толькі што пакінула гнездавую норку. А хутка мы ўбачылі яшчэ адну птушку недалёка ад першай. Гэта фантастычны вынік для ўсёй нашай каманды.”

Ў наступныя тыдні даследчыкі пастараюцца ацаніць памер гняздуючай тут папуляцыі і яе распаўсюджанасць. Аднак ужо цяпер зразумела, што гэты востраў з пакуль адзінай вядомай гнездавой калоніяй новазеландзкіх качурак мае вялізарную каштоўнасць як і ўвесь марскі парк Hauraki Gulf Marine Park, дзе ён знаходзіцца.

Цікава, што сталіца Новай Зеландыі – г.Окленд – распаложаны ўсяго ў 50 км ад знойдзенай гнездавой калоніі крытычна пагражаемага віду птушак.

Шматгадовы праект па даследаванню і ахове новазеландзкіх качурак фундаваны грантамі многіх фондаў: Mohammed bin Zayed Species Conservation Fund, BirdLife International Community Conservation Fund, The Little Barrier Island Hauturu Supporters Trust і ASB Trust, Auckland Council, Forest & Bird Central Auckland Branch і Peter Harrison/Zegrahm Expeditions, з удзелам Department of Conservation, Hauraki Gulf Forum і Landcare Research.

Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

 

 Здымак з www.stuff.co.nz

 

 На гэтую тэму:

Новы від качурак адкрыты дзякуючы ўважлівасці бёдуотчараў   

Упершыню знойдзена гняздо адной з самых рэдкіх птушак на Зямлі 

Больш за 80% пераадкрытых відаў жывёл знаходзяцца пад пагрозай канчатковага знікнення   

Пераадкрыццё хмызняковага цвыркуна   

Бёдуотчары зноў адзначылі невядомы для навукі від птушак?    

Жаўрука, сфатаграфаванага ў Эфіопіі, не могуць вызначыць да віду

Тыбецкі горны ўюрок зноў адзначаны праз 80 год небыцця