Белавухая чапля-кваква Gorsachius magnificus мае статус пагражаемага віду і яе гнездаванне было даказана для тэрыторыі Віетнама ўпершыню. Каманда даследчыкаў з BirdLife International у Індакітаі, Клуба бёдуотчараў Віетнама (Vietnam Birdwatching Club) і Vietnam Birding зрабілі адкрыццё, калі заўважылі дзвюх дарослых і двух слёткаў адпачываючых каля гнязда ў нацыянальным парку Ба Бе ( Ba Be National Park), у правінцыі Bac Kan.
- 30.07.2009 - 01:17 | Harrier
- 28.07.2009 - 23:40 | Harrier
Навукоўцы з Birdlife International Cambodia Programme і University of East Anglia ((UEA) Вялікабрытанія) нядаўна змаглі зарэгістраваць самую вялікую вядомую дагэтуль групу белаплечых ібісаў Pseudibis davisoni. Як мінімум яны адзначылі 161 птушку гэтага віду і тым самым пацвердзілі, што заходні Siem Pang у Камбоджы ёсць самым важным месцам для захавання віду.
- 26.07.2009 - 00:30 | Harrier
З мінулай пятніцы на працягу амаль двух наступных тыдняў у Інстытуце фармакалогіі і біяхіміі НАН Беларусі будзе працаваць фотавыстава “Нашы птушкі-2009”. Складаецца яна амаль з 50 найлепшых фотаработ сябраў АПБ (і не толькі) з Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, якія адлюстроўваюць не толькі шыкоўныя партрэты, але і цікавыя моманты з жыцця нашых пярнатых суседзяў.
- 25.07.2009 - 23:59 | Harrier
У мінулы чацвер сябры грамадзкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) разам з прадстаўнікамі СПК “Макараўцы” ўсталявалі паміж вёскамі Грайна і Ярмолічы па краях нізіннага балота на ўзбочыне шашы Гродна – Вялікая Бераставіца адмысловыя інфармацыйныя шчыты. Цяпер мясцовыя жыхары і госці Гарадзеншчыны могуць без цяжкасцей даведацца пра каштоўнасць тутэйшых прыродных тэрыторый.
- 25.07.2009 - 22:08 | Harrier
Дзве турбіны вышынёй 15м, якія выпрацоўвалі энергію 6kW кожная з дапамогай ветру, былі ўсталяваны ў Нацыянальным марскім акварыуме ў Плімуце (Дэвон) ў 2006г. ў рамках праекту па выкарыстанню невычарпальных крыніц энергіі коштам 3,6 мільёна фунтаў.
Аднак пасля некалькіх выпадкаў, у якіх вінты рассеклі марскіх чаек, кіраўніцтва вырашыла разабраць турбіны. Дадатковай прычынай з’явілася тое, што прыстасаванні не давалі столькі энергіі, колькі планавалася атрымліваць з іх дапамогай.
Каролайн Джонсан (Caroline Johnson), прадстаўнічка Акварыума так пракаментавала падзею: “Галоўнай праблемай стала тое, што турбіны былі ўсталяваны ў неадпаведным месцы і не давалі столькі электрычнасці, колькі патэнцыяльна маглі. Аднак смерць чаек стала апошняй кропляй, пасля якой мы прынялі рашэнне разабраць турбіны”.Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
- 25.07.2009 - 00:51 | Harrier
У Парку птушак турыстычнага і адукацыйнага цэнтру Harewood House (Вялікабрытанія) фламінга, якім ужо сорак гадоў, адклалі яйкі ў гняздо, зробленае птушкамі ў сваёй вальеры. Працаўнікі парку птушак чакаюць на вылупленне птушанят.
Harewood House – вялікі палац з землямі навокал, збудаваны ў сярэдзіне 18 стагоддзя за грошы, атрыманыя Вэст-Індзкай гандлёвай кампаніяй ад продажаў цукру. - 21.07.2009 - 00:35 | Harrier
З 10 па 15 жніўня на базе Станцыі кальцавання птушак НАН Беларусі ў г.Тураве (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобл.), ў адным з самых маляўнічых месцаў Беларусі адбудзецца навучальны летнік для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў – сябраў АПБ.
Асноўныя мэты летніка – пазнаёміцца паміж сабой студэнтам з розных гарадоў, дапамагчы ў адлове і кальцаванні птушак, больш даведацца пра вызначэнне птушак (асабліва кулікоў). Акрамя гэтага, плануецца аднадзённае воднае падарожжа па Прыпяці, выраб і размяшчэнне ў Тураве і наваколлі сінічнікаў для белых сініц, праца па ўпарадкаванню дома АПБ у Тураве (дзе і будзе ладзіцца пражыванне ўдзельнікаў), а таксама дапамога ў ачышчэнні ТВП “Тураўскае балонне” ад хмызняку. - 18.07.2009 - 17:33 | Harrier
Штогод мільёны стракозаў ляцяць тысячы кіламетраў над акіянам з Паўднёвай Індыі ў Афрыку. Гэта сцвярджае Чарльз Андэрсан (Charles Anderson) – біёлаг і незалежны даследчык з Мальдыўскіх астравоў, які адкрыў самы доўгі міграцыйны шлях, вядомы для насякомых. Калі гэта сапраўды так, гэта будзе першы вядомы навуцы рэгулярны пралёт насякомых над адкрытым акіянам.
Адкрыццё прымушае памеркнуць знакамітыя міграцыі матылёў манархаў, якія лятаюць з Паўднёвай Канады на зімоўку ў Мексіку і назад, пераадольваючы штогод адлегласць каля 7 тысяч кіламетраў. - 17.07.2009 - 00:33 | Harrier
Пасля таямнічай гібелі 9 малых блакітных пінгвінаў (Eudyptula minor) на працягу апошніх двух тыдняў на тэрыторыі нацыянальнага парку недалёка ад Сіднэя (Аўстралія), ўлады нанялі дзвюх прафесійных снайпераў ахоўваць пазасталых птушак з гэтай калоніі. Снайперы ўжо пачалі начное патруляванне тэрыторыі і атрымалі дакладныя інструкцыі наконт таго, як яны павінны дзейнічаць у розных сітуацыях.
- 11.07.2009 - 00:54 | Harrier
В рамках проекта АПБ завершается работа по подготовке к изданию учебного пособия для школ по факультативному курсу "Дикая природа Беларуси", которое уже получило гриф Минобразования. В настоящее время заканчивается подбор иллюстраций, и выяснилось, что требуют замены (а в ряде случаев и полностью отсутствуют) цветные фото следующих видов животных:
- 10.07.2009 - 19:11 | Harrier
Пасля трох гадоў барацьбы за захаванне апошняга вядомага параўнальна вялікага месцапражывання крытычна пагражаемага віду бегунка Джэрдана (Rhinoptilus bitorquatus) наступіў новы этап. Ва ўсходняй Індыі дагэтуль атрымлівалася прыпыніць будаўніцтва каналу Teluga Ganga, які планавалася пракласці праз участак кустарнікавых джунгляў плошчай каля 1000 га.
- 10.07.2009 - 13:12 | Harrier
Сокалы-пустальгі і ў гэты, няпросты для іншых драпежных птушак год, вывялі сваіх птушанят у самым цэнтры Гродна на касцёле Адшуканьня Сьв. Крыжа (больш вядомы як касцёл бэрнардынаў). Касцёл уяўляе з сябе прыгожы вялікі будынак у стылі ранняга барока, пабудаваны ў XVI ст. (які потым не аднойчы перабудоўваўся ў два наступныя стагоддзі) і ўзвышаецца над наваколлем на высокім узгорку на прынёманскай тэрасе.
- 09.07.2009 - 00:13 | Harrier
Дзве з трох маладых скопаў з гнязда ў Highlands (Шатландыя), “атрымалі” спадарожнікавыя GPS-перадатчыкі. Такім чынам, іх месцазнаходжання можна будзе рэгулярна адсочваць. Птушаняты яшчэ не выляцелі з гнязда, якое знаходзіцца пад пастаяннай аховай шатландзкага аддзялення Каралеўскага таварыства абароны птушак (RSPB Scotland staff). Іх маці, дарослая самка па імені ІДжэй (EJ) вярнулася ў Loch Garten каля Aviemore каб гнездаваць тут сёлета, ў 50ты сезон, калі гняздо знаходзіцца пад пастаянным назіраннем і аховай.
- 07.07.2009 - 19:25 | Harrier
Міністэрства аховы прыроды Польшчы рыхтyе новы закон, які тычыцца чужых для польскай прыроды відаў-інтрадуцэнтаў. Тэрміны і тэрыторыі, на якіх будзе дазволена паляванне на янотападобнага сабаку, янота-паласкуна ды амерыканскую норку будуць падоўжаны і пашыраны, што, канешне, паўплывае на папуляцыі дзікіх птушак.
Новыя правілы плануюць падоўжыць на месяц тэрміны палявання на гэтыя віды драпежнікаў-інтрадуцэнтаў, адначасова плануецца дазволіць паляўнічым здабываць апошніх на працягу ўсяго году не толькі там, дзе гняздуюць цецярукі і глушцы, але і там, дзе на працягу апошніх дзвюх гадоў рассялялі зайца-русака, бажанта /цікава, што гэта таксама від-інтрадуцэнт! – ДзВ/ і курапатку. Будзе дазволена выкарыстоўваць і жывалоўныя лавушкі для вышэйпералічаных інтрадуцэнтаў.
- 07.07.2009 - 16:26 | Harrier
Большасць людзей, зацікаўленых назіраннямі і вывучэннем птушак звычайна мяркуе, што пазастала не вельмі шмат шанцаў, каб апісаць новы від птушак. Тым часам меркаванне гэтае даволі памылковае, бо штогод апісваецца па некалькі відаў сучасных і выкапнёвых відаў, дагэтуль не вядомых навуцы. Калі ж задумацца над магчымасцямі палеантолагаў, трэба ўспомніць, што птушкі распаўсюджаны на нашай планеце ўжо прыкладна 150 мільёнаў гадоў, і ў мінулым гэтая група жывёл была не менш (калі не больш) шматлікай, чым цяпер. Вывучэннем мінулага птушак, іх эвалюцыі і ўзаемных сувязяў займаецца палеоорніталогія. Штогод у розных палеоанталагічных часопісах з’яўляюцца артыкулы, прысвечаныя апісанню новых выкапнёвых відаў птушак.
КАМЕНТАРЫ