Наклад другога нумару “ПіМу” за гэты год ужо надрукаваны. Спадзяемся, што ў хуткім часе сябры АПБ атрымаюць яго па пошце. У гэтым нумары чытачы могуць пазнаёміцца адразу з двума матэрыяламі ў рубрыцы “Погляд”: Ірына Самусенка распавядае пра праблему “Птушкі і ЛЭП” і прадстаўляе свой погляд на яе вырашэнне, а Дзяніс Кіцель піша пра вайну з гракамі і свой погляд на яе.
Далей прадстаўлены орніталагічныя навіны ў выглядзе падборкі скаротаў некаторых артыкулаў, змешчаных на сайтах АПБ ptushki.org і birdwatch.by.
- 21.11.2009 - 00:54 | Harrier
- 20.11.2009 - 17:46 | Kiolk
Мы запрашаем вас прыняць удзел у нашых намаганнях па абароне папуляцыі белагаловага сіпа ў Ізраілі. Каб падтрымаць і захаваць птушак дадзенага віда, мы праводзім назіранні за гнёздамі ў запаведніку Gamla, што размешчаны ў цэнтры Golan Heights на поўначы Ізраіля. Дадзены раён даволі спакойны і ўдалены ад цэнтру краіны (і адпаведана ад навінаў…). У каньёнах гэтага запаведніка размешчана адна з найвялікшых і апошніх калоній белагаловага сіпа ў Ізраілі.
- 19.11.2009 - 23:45 | Harrier
EarthCorps прымае заяўкі на ўдзел у 6-месячнай экалагічнай навучальнай праграме для лідэраў экалагічных арганізацый, якая адбудзецца ў Сіэтле (ЗША, штат Вашынгтон).
Бясплатнае навучаньне прапануецца па наступных накірунках:
- Экалагічная служба
- Пабудова грамадзянскай супольнасьці
- Разьвіцьцё лідэрскіх якасьцей
Праграма аплочвае ўдзельнікам праграмы страхоўку, пражываньне ў сем’ях, харчаваньне, штомесячную стыпендыю, а таксама аказвае садзеяньне ў атрыманьні вучэбнай візы US J-1. - 19.11.2009 - 00:04 | Harrier
Новая праца па даследаванню рас вялікага і іберыйскага грычуноў кажа пра тое, што іх можна раздзяліць на большую колькасць відаў на аснове параўнання ДНК і іншых дадзеных.
Артыкул генетыкаў, апублікаваны ў часопісе Molecular Phylogenetics and Evolution, прыводзіць вынікі параўнання мітахандрыяльных ДНК паміж 18 таксонамі комплекса вялікага і іберыйскага грычуноў, а таксама блізкіх відаў: кітайскага вялікага, амерыканскага і самалійскага грычуноў. - 18.11.2009 - 02:06 | Kiolk
Назва прадстаўніка паўночнаамерыканскай арнітафауны: Belted Kingfisher (Ceryle alcyon) на беларускай мове гучыць як перапаясаны зімародак. Менавіта гэтая птушка была адзначаная і сфатаграфаваная 16.11.2009 на ўзбярэжжы Мар-Менор (Mar Menor) на поўдзень ад горада Лос-Алькасарэс, што ў Гішпаніі.
- 17.11.2009 - 23:50 | Harrier
Пад час васьмігадовага прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага, ён змясціў 62 віды пад ахову Акта аб знікаючых відах (Endangered Species Act (ESA)),такім чынам у сярэднім атрымалася амаль 8 відаў штогод. І калі прыродаахоўныя арганізацыі прыводзіла ў шаленства павольнасць Буша ў той час, калі ў ЗША працягвалі знікаць многія віды раслін і жывёл, прэзідэнт Абама ў адносінах да аховы прыроды паводзіць сябе яшчэ павольней.
Пад час 10 месяцаў свайго знаходжання на працоўным месцы ў офісе прэзідэнта, Абама занёс у спіс пад ахову ESA толькі адзін від: гавайскую расліну, папуляцыя якой зменшылася да некалькіх асобін. І хаця адміністрацыя Абамы вызначыла 249 відаў – кандыдатаў для аховы, адзіны від, які трапіў пад федэральную ахову – гэта амаль нічога.
- 17.11.2009 - 13:33 | Harrier
На пры канцы кастрычніка Еўрапейская камісія публічна абвесціла пра вынікі адбору праектаў, якія будуць дафінансаваныя праз еўразвязаўскую праграму LIFE+ (агульны фонд для краін ЕЗ на ахову навакольнага асяроддзя). У рамках першай намінацыі “Прырода і біяразнастайнасць” грошы былі выдзеленыя на 80 праектаў, у тым ліку і на тры праекты з Польшчы. Аўтары польскіх праектаў хочуць эфектыўна ахоўваць малога і вялікага арляцоў, а таксама ксератэрмічныя лугі.
- 15.11.2009 - 23:45 | Harrier
Пер’е аднаго з паўднёваамерыканскіх відаў птушак было знойдзена выконваючым спецыяльную функцыю рэзанатараў высокачастотных гукаў, дзякуючы якім птушкі прыцягваюць да сябе і сваёй тэрыторыі ўвагу партнёраў.
Навукоўцы вывучалі гукі, якія выдае каральковы манакін (Machaeropterus deliciosus). Доўгі час думалі, што пер’я самца ўтвараюць проста барабанячы гук, аднак цяпер знайшлі, што спецыяльная будова пер’яў выкарыстоўваецца хутчэй для змены танальнасці гукаў. - 15.11.2009 - 21:03 | biot
В очередной раз собрались члены Западно-Полесского регионального и Брестского областного отделений на семинаре, проводимом в рамках проекта «Сохраним природу вместе», финансируемого Программой малых грантов Глобального экологического фонда. Семинар проводился в Брестском районе на территории биосферного резервата «Прибужское Полесье» на берегу живописного и очень древнего озера Селяхи.
- 14.11.2009 - 19:03 | Pandion
7-8 ноября в д. Залесье Пружанского района на окраине одного из интереснейших низинных болот Беларуси - болота Дикое состоялся летник для активных отделений АПБ в рамках совместного проекта АПБ со шведским орнитологическим обществом SOF и организацией SIDA.

КАМЕНТАРЫ