Нядаўняе маштабнае даследаванне паказала, што за апошнія паўстагоддзя Брытанія страціла амаль трэцюю частку сваіх дзікіх птушак. Калі гэты працэс будзе працягвацца падобнымі тэмпамі, то зусім не выключана, што наступныя пакаленні брытанцаў могуць не пачуць ці не ўбачыць там, дзе жывуць, прадстаўнікоў многіх відаў, якія яшчэ не так даўно лічыліся звычайнымі.
- 27.05.2023 - 01:05 | Harrier
- 22.05.2023 - 14:27 | HarrierТАА «Дзікая прырода» запрашае ў суботу, 27.05.2023 г., цікава, карысна, ды яшчэ ў атмасферы спаборніцтва правесці час у назіраннях птушак. Для гэтага самастойна або ў камандзе з двух чалавек трэба не толькі з 6 да 12.00 сфатаграфаваць як мага больш відаў птушак у прыродзе, але і правільна вызначыць іх на сваіх фотаздымках.
- 19.05.2023 - 22:09 | HarrierУ пазамінулую суботу, 6 мая, адбыўся чарговы агульнанямецкі Birdrace. Я удзельнічаў у гэтым мерапрыемстве ўжо другі год запар. Напэўна нашым чытачам, а асабліва тым, хто цікавіцца ці ўдзельнічае ў беларускім Birdrace, будзе цікава даведацца як гэта выглядае ў Германіі. На жаль, пра мінулагодні досьвед удзелу ў гэтым цікавым мерапрыемстве распавесці не атрымалася, таму выпраўляюся цяпер.
- 18.05.2023 - 01:20 | HarrierВялікая каманда навукоўцаў з розных краін Еўропы вызначыла, што галоўнай прычынай змяншэння папуляцый птушак у Еўропе ў апошнія дзесяцігоддзі, сярод многіх іншых, з’яўляецца інтэнсіўнае выкарыстанне пестыцыдаў і гербіцыдаў ў сельскай гаспадарцы.
- 07.05.2023 - 19:41 | HarrierДоўгатэрміновае даследаванне бурагаловых сініц у Фінляндыі паказала, што сучасны і неадпаведны захаванню старых і дуплістых дрэваў менэджмент лясоў з’яўляецца галоўным фактарам змяншэння колькасці віда ў краіне.
- 26.04.2023 - 16:08 | HarrierХануманаў зуёк, які атрымаў сваю назву ў гонар аднаго з індуісцкіх багоў – Ханумана (Hanuman), пасля дэталёвых даследаванняў, ізноў атрымаў відавы статус. Амаль 90 апошніх гадоў хануманаў зуёк лічыўся падвідам марскога. Зараз навукоўцы мяркуюць, што адноўлены відавы статус дапаможа лепш ахоўвываць птушак і іх месцапражыванні.
- 25.04.2023 - 19:55 | HarrierКаманда навукоўцаў з University of Massachusetts Amherst (ЗША) нядаўна зрабіла нечаканае адкрыццё дзякуючы выкарыстанню аэрадынамічнай трубы. Аказалася, што пад час сезонных міграцый птушкі выкарыстоўваюць як крыніцу энергіі не толькі вялікую колькасць тлушчоў, але і бялкоў.
- 08.04.2023 - 21:32 | HarrierКаляровае кальцаванне скопаў пачалося ў Вялікабрытаніі параўнальна даўно. А калі больш дакладна – з вяртання віда на гнездаванне ў Шатландыю, а гэта значыць з канца 1960-х. Атрыманыя з дапамогай гэтага метада дадзеныя атрымаліся вельмі каштоўнымі і па працягласці жыцця, і па адлегласці разлёта скопаў ад месца нараджэння для гнездавання і, асабліва, для лепшага разумення міграцыі віда.
- 06.04.2023 - 14:35 | HomsaКалі вы любіце дзікую прыроду і хочаце даведацца пра яе больш на закрытых лекцыях ад экспертаў, бясплатна ўдзельнічаць у нацыянальных чэмпіянатах па фотабёрдынгу, атрымліваць зніжкі на экскурсіі, выданні і платныя анлайн-курсы ТАА «Дзікая прырода», далучайцеся да “Дзікага клуба”!
- 30.03.2023 - 16:13 | Harrier
Амаль усе віды жывёл маюць ворагаў – драпежнікаў, якія могуць пагражаць іх жыццю, але часам яны робяць памылкі ў сытуацыях, калі насамрэч рэальнай небяспекі ад драпежнікаў няма. І птушкі не ёсць выключэннем.

КАМЕНТАРЫ