- 29.11.2018 - 19:37 | HarrierНарвегія звярнулася з афіцыйнай прапановай у Пастаянны камітэт Бернскай канвенцыі, каб зменшыць ахоўны статус белашчокай казаркі і мець магчымасць легальна, у вялікіх маштабах, забіваць гэтых птушак. Аднак на паседжанні, якое адбылося на гэтым тыдні ў Страсбургу, гэтая прапанова не была падтрыманая.
- 28.11.2018 - 12:02 | HarrierШвайцарскае аддзяленне выдавецтва Springer зрабіла вялікі падарунак усім, хто сур’ёзна цікавіцца рознымі бакамі жыцця птушак і іх аховай. На сваім сайце яно выклала ў бясплатны доступ свежавывадзеную сёлета кнігу Bird Species. How They Arise, Modify and Vanish. На 266 старонках 17 аўтараў - арнітолагаў з усяго Свету, пад кіраўніцтвам рэдактара, праф. Dieter Thomas Tietze, падрабязна разглядаюць розныя аспекты эвалюцыі, таксанаміі, экалогіі, міграцый і зоагеаграфіі класа Птушкі.
- 27.11.2018 - 17:53 | Harrier
Калі ў дзікай птушкі, якую Вы сустрэлі побач з домам ці ў прыродзе, атрымалася добра разгледзець асаблівасці апярэння, форму дзюбы і іншыя неабходныя для правільнага вызначэння дэталі, або атрымалася яе сфатаграфаваць, то цяпер з дапамогай бясплатнага мабільнага прыкладання на расійскай мове можна вызначыць яе непасрэдна “у поле”.
- 27.11.2018 - 00:38 | Harrier
Адно з самых вялікіх “сборных” сямействаў вераб’іных птушак, у якое фармальна ўключаюць больш за 450 відаў вераб’іных пераважна Старага свету, было праверана на філагенію з дапамогай сучасных генетычных метадаў. Дзякуючы атрыманым вынікам, навукоўцы прапанавалі істотныя змены ў сістэматыцы гэтай групы.
- 23.11.2018 - 20:11 | Harrier
Да гэтага часу навукоўцы лічылі, што маладыя неполаваспелыя птушкі дапамагаюць бацькам выгадоўваць птушанят (фактычна сваіх малодшых братоў-сёстраў, ці сіблінгаў) таму, што толькі так яны могуць перадаць “свае” камбінацыі генаў, бо яшчэ не могуць размнажацца самастойна. Аднак гэта аказалася праўдай толькі часткова.
- 22.11.2018 - 22:27 | HarrierХаця першы малы лебедзь прыляцеў сёлета на зімоўку ў рэзерват Слімбрыдж (Вялікабрытанія) яшчэ месяц таму, больш за паўсотні яго суродзічаў далучыліся да яго толькі цяпер. Разам з імі вярнуўся і самы знакаміты і самы стары з жывых прадстаўнікоў віду – самец па мянушцы Круп’е (Croupier). Яму сёлета споўнілася 27 гадоў.
- 19.11.2018 - 15:28 | Harrier
Самцы пеўчых птушак, якія мелі пад час знаходжання птушанятамі ў гняздзе камфортныя ўмовы і дастаткова ежы, у далейшым жыцці спяваюць часцей і больш складаныя песні. Да гэтых высноваў прыйшлі даследчыкі з універсітэту Ланкастэра (Вялікабрытанія) упершыню на прыкладзе птушак у прыродных умовах.
- 16.11.2018 - 16:40 | HarrierПасля таго, як мінула амаль 40 гадоў з часу апошняй пацверджанай рэгістрацыі віду ў Гішпаніі, звычайная трохпёрстка афіцыйна прызнаная наступным, пасля бяскрылай гагаркі, відам птушак, які знік у Еўропе. Аднак, у адрозненне ад гагаркі, існуюць іншыя папуляцыі віду па-за нашым кантынентам і застаецца надзея на яго рэінтрадукцыю.
- 14.11.2018 - 23:17 | Harrier
Учора, 13 лістапада, хутчэй за ўсё адбылося самае цікавае назіранне за птушкамі ў нашай краіне за гэты год – Мікалай Верабей пад Любанню на Міншчыне ў адной зграі змог сфатаграфаваць два вельмі рэдкія не толькі для нашай краіны віды птушак.
- 13.11.2018 - 19:03 | Harrier
Лясныя сцежкі, якія рэгулярна выкарыстоўваюцца людзьмі, прыводзяць да меншай відавой разнастайнасці птушак навокал і іх меншай колькасці. Нават калі сцежкі выкарыстоўваюцца дзесяцігоддзямі, гэты адмоўны эфект фактычна не змяншаецца – як мінімум некаторыя віды ўсё роўна пазбягаюць знаходзіцца побач з імі.
- 12.11.2018 - 18:14 | Harrier
Нядаўна былі канчаткова класіфікаваныя ўсе прадстаўнікі сямейства нелятаючых вялізарных сланоўіх птушак, якія яшчэ ў гістарычны час насялялі Мадагаскар.
- 05.11.2018 - 18:29 | HarrierЗастаецца невядомым, як птушкі некалі трапілі на “свой” востраў у цэнтры Атлантычнага акіяна: толькі дзякуючы сваім крылам ці ім “дапамаглі” ствалы дрэваў у акіяне. Аднак цяпер, пасля правядзення дэтальнага генетычнага даследавання, нелятаючы пастушок з вострава Недаступны (Inaccessible Island rail) Atlantisia rogersi, зменіць сваё навуковае імя – навукоўцы знайшлі яго крэўных у Паўднёвай Амерыцы.
- 01.11.2018 - 16:07 | HarrierУсяго за кастрычнік было зроблена 31 назіранне 17 відаў са Спісу Клуба200, прычым адзін з іх – новы для нашай краіны! У мінулым годзе за кастрычнік было зроблена 34 назіранні 15 рэдкіх відаў, прычым адзін з іх быў таксама новы для краіны і злоўлены у “той жа дзень”- 02.10 – ім стала стрынатка-крошка (Emberiza pusilla).
- 31.10.2018 - 16:16 | HarrierМінулы, 2017-ты год у нашай краіне атрымаўся багаты на арніталагічныя адкрыцці і сенсацыі (у добрым сэнсе гэтага слова). Былі зарэгістраваныя два новыя для Беларусі віды птушак: сібірскі чорнагаловы ерчык і стрынатка-крошка, упершыню даказана гнездаванне шыладзюбкі. Але па еўрапейскіх мерках самым цікавым вынікам нашых назіранняў у 2017-м бясспрэчна можна лічыць першы як мінімум за апошнія 100 гадоў выпадак гнездавання ў нашай краіне стэпавага луня (Circus macrourus).
- 27.10.2018 - 16:36 | HarrierРозныя прадстаўнікі сямейства Corvidae (Крумкачовыя, або Вранавыя) шмат разоў у разнастайных эксперыментах пацверджвалі свой вялікі розум. Аднак і сярод гэтай “эліты” ёсць свае лідары - новакаледонскія крумкачы (Corvus moneduloides) лічацца самымі разумнымі сярод сучасных птушак. І новая серыя доследаў з гэтым відам толькі пацвердзіла гэта.
КАМЕНТАРЫ