Дзе зімуюць зязюлі?

Новы праект Брытанскага орніталагічнага траста BTO, ў якім на брытанскіх птушак гэтага віду будуць замацоўвацца спадарожнікавыя перадатчыкі, дапаможа знайсці адказ на гэтае пытанне. 

Звычайная зязюля (Cuculus canorus) занесена ў Чырвоную кнігу Вялікабрытаніі і ёсць самым хутка змяншаючым колькасць мігрантам. Больш за 50% мясцовай папуляцыі зязюляў знікла за апошнія 25 год. Нашы веды наконт таго, дзе і як жыве зязюля пасля адлёту з Брытанскіх астравоў вельмі малыя і не дазваляюць зразумець папуляцыйныя змены. Мы не ведаем як зязюлі ляцяць у Афрыку, куды і ў якія біятопы займаюць пад час зімоўкі і як яны там пералятаюць узімку. Калі такая інфармацыя будзе атрымана, яна дапаможа прыняць правільныя рашэнні для захавання віду. З новымі перадатчыкамі, якія важаць 5 г з’явілася магчымасць адсачыць жыццё зязюляў. 
Пасля таго, як птушкі пад час восеньскай міграцыі даляцяць да паўднёва-ўсходняй Еўропы на сваім шляху ў Афрыку, колькасць інфармацыі пра акальцаваных зязюляў амаль знікае. мы ведаем толькі пра адну маладую птушку, якая была злапаная з кальцом у Камеруне.
 

Сёлета каманда навукоўцаў з British Trust for Ornithology адлапала ва Ўсходняй Англіі 11 зязюляў, на 5 самцоў з іх былі павешаныя перадатчыкі. Цяпер гэтыя птушкі, якія атрымалі імёны Clement, Martin, Lyster, Kasper і Chris ляцяць на зімоўку ў Афрыку. Пры чым Клемент ужо дабраўcя да цэнтральнай Францыі. А яго калегі пакуль паміж Норфалкам і Саффалкам у Вялікабрытаніі.


Сачыць за абнаўленнем інфармацыі пра міграцыю зязюляў можна тут: www.bto.org/science/migration/tracking-studies/cuckoo-tracking
 

Скрыншот з блога Клемента на сайце ВТО
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
Сокалы прыляцелі ў Афрыку са спадарожнікавымі перадатчыкамі на спінах

Сокалы Элеаноры пад назіраннем спадарожнікаў

Сумна закончылася сачэнне за вандроўнымі сокаламі ў Польшчы

Новыя рэкорды куліка-каменешаркі

Доўгая дарога дадому

На зімоўку вярнуліся 2 качкі з 23

Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі

Сочым за арламі-вужаедамі дзякуючы спадарожнікам
Стэпавы арол пад наглядам спадарожнікаў
Высокія тэхналогіі дапамогуць захаваць птушак

Дзе зімуюць еўрапейскія сокалы-кабцы?

Comments

Классный проект!!! Только не вериться, что птицы уже потянулись к местам зимовки. Может такие миграции всё же свойственны этому виду. Второй самец, кстати, уже тоже перелетел южнее с острова на континент.

Я в этом году очень много времени уделил кукушкам. И чем больше времени я проводил рядом с ними, тем больше не понимал их поведение. В этом году первые птицы, как и свойственно им, появились на Гродненщине ближе к концу апреля. Местом для наблюдения / фотографирования я выбрал окресности д.Пальница, т.к. в предыдущие годы в этих местах отмечал самое большее кол-во токующих самцов. Однако, в этом сезоне первое ку-ку здесь я услышал в середине мая. Потом и эта птица пропала, через несколько дней появился другой (?) самец, потом он опять пропал, вскоре появились сразу 3 токующих самца, но и они через несколько дней пропали. К началу июня на "обследуемой" мной территории появилась пара птиц. Самец от самки далеко никогда не отлетал, везде летали вместе, часто и он, и она подавали голоса. Я уже подумал, наконец, о какой-то стабильности, но недели через 2 пропали и они. Пару дней тишины, и сейчас там опять появился одинокий самец. Интересно узнать, это всё разные птицы, или одни и те же летающие туда-сюда?

Зязюлі тэрытарыяльныя птушкі, "гнездавыя" тэрыторыі якіх часткова перакрываюцца. Таму (хутчжэй за ўсё) гэта розныя птушкі.

Я вельмі шмат даведаўся пра іх, перакладаючы для кнігі "Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі." Там цэлы раздзел прысьвечаны ім. Кніга ёсьць у цябе - даволі падрабязна і талкова распісаны паводзіны і іх тлумачэньне.

А для ўсіх іншых кнігу можна спампаваць у пдф тут:

http://nastaunik.info/files/f/320_Puciavod.pdf

http://kamunikat.org/halounaja.html?pubid=13040

 

Гэты самец - малады, другога году жыцьця. Таму цяжка дакладна сказаць - тэрытарыяльны ён ці не. Лятае ў радыюсе прыкладна 5 км ад месца адлову.