Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Як прыемна на сонейку!

02.04.2012 - 11:07 | Iouri

Арэхаўка (Nucifraga caryocatactes).

Здымак зроблены 17-03-2012 г. у наваколлі в. Сверынава (Стаўбцоўскі р-н, Мінская вобл.).

Каментары

Від цікавы, і апошнім часам даволі рэдкі ў нас. І кампазіцыя добрая. Але каб галава птушкі была болей бачная не знізу, ці ўвогуле пункт здымкі быў больш высокі - было б нашмат лепш. Але добра і так, як атрымалася - арэхаўка, напэўна, першая ў нашай Галерэі.

Не думаю. Бо калі віды жывуць адначасова на той жа тэрыторыі то прамой і вялікай канкурэнцыі паміж імі няма - натуральны адбор пастараўся яе зменшыць. Да таго ж як вы правільна заўважылі, арэхаўка ў нас сустракаецца апошнія гады даволі спарадычна. Таму пра нейкую канкурэнцыю з сойкай казаць не выпадае. Я, напрыклад, прыкладна з сярэдзіны 1990-х яе не бачыў ні разу. А раней штогод ды ў розных месцах-біятопах. Можа сапраўды пацяпленьне клімату мае свой уплыў і найбольш заўважна яно на такіх вось паўночных відах.

Zhodna z Harrieram. Chacela adkazac užo učora, ale kali pytanne bylo da Harriera, ja vyrašyla pačakac :-)

U nas ja nja čula pra toe, što b arechauki znikali. Jany u nas dosyc bahata žyvuc u igličnych ljasach z vyšyn 300-400 m vyšej. Zvyčajna heta velmi palachlivyja ptuški, jakich chutčej čuješ, čym bačyš.

Ale, jak use krumkačovyja, jany vedajuc chutka adaptavacca. Vakol turbazau jany navučylisja vyprošvac ježu i charčavacca astankami. Časam navat navučylisja josc z ruk, časam kraduc zakuski (koubasi, bulki...). Jak heta vyhljadae, možace pagljadzec tut . Hety zdymak z slavackich Tater, ale u inšych mescach heta vyhljadae hetak ža. :-)

Najpryhožejšyja krumkačovyja (na moj pohljad...).

 

Цікава пра прыстасаваньне арэхавак да чалавека - я гэтага не ведаў. Здымкі добра гэта ілюструюць.

Выглядае на тое, што адзінай нашай крумкачовай птушкай, якая не здолела адаптавацца да жыцьця каля людзей у гарадах -паселішчах ёсьць крумкач. Самы тупы з іх?

Dzima, ty shto? Krumčak - tupy? O, neeeeeeeeee!! :-)

Prauda, u nas jany taksama trymajucca dalej ljudzej. Ale jany žyvuc ne tolki dze-nebudz u ljasnych masivach, ale i u ljasach na uskraine haradou j časam charčujucca na zvalkach, nedaljoka damou.

A u Europe (Njamečyna?) josc prypadki, kali jany ljatajuc charčavacca u harady. Jak i hraki... Mahčyma, što heta pytanne času...

Святлана, я не пісаў, што ён тупы, але самы тупы з крумкачовых, якія у нас сустракаюцца. Калі ён будзе апошнім з іх, які прыстасуецца да жыцьця ў гарадах, гэта і будзе такім вось паказчыкам шкалы "тупасьці":

апошні= самы тупы.

Nu, ja neupeunena, shto heta znak "tupasci". Paprostu im pakul ne treba isci da ljudzej. Ich ne tak šmat u ljasach. I ljudzi ich ne ljubljac... Ujavi sjabe, što buduc ljudzi rabic, kali zgrai krumčakou buduc u haradac... Jany kryčac dlja hrakou, navat časam dlja kavak, sarok - i heta "malyja" ptuški.

Ja dumaju, što krumčaki dobra vedajuc, što robjac i što im u ljasach lepš i bolš bjaspečna. 

Гракі ды вароны не нашмат меншыя, іх таксама мала хто любіць - асабліва калоніі гракоў. Але яны ж адаптаваліся і жывуць шмат дзе ў гарадах і нават зусім побач з людзьмі. А крумкачам гэта можа і трэба, але пакуль што не атрымліваецца ў іх. Вось пра што гаворка.

Я нядаўна вярнуўся з Любліна і быў уражаны, што там у горадзе ЗУСІМ няма варон! Недзе навокал - ёсьць, а вось у горадзе - няма. Як і ў вас, дарэчы. А некалькі кіламетраў на ўсход - і ў нашых гарадах варон шмат. Цікава - ў чым тут можа быць прычына (ы)?

 Позвольте присоединиться к дискуссии. Мне кажется. что отсутствие или наличие ворон в городах зависит от системы сбора и утилизации бытовых отходов. Чем эта система менее совершенна, чем ниже бытовая культура населения - тем лучше для ворон кормовая база. То есть во многих европейских городах воронам просто нечего есть.

Я таксама найперш падумаў пра рознiцу ў захаваньні-зборы бытавых адыходаў. Аднак не можа быць, каб каўкі ды гракі сотнямі маглі знайсьці сабе ежу ў "заходніх" гарадах, а вароны - нават адна пара - не. Ў нас жа яны таксама не толькі на сьметніках харчуюцца - шмат варон знаходзіць ежу ў пойме рэк ці рэчак, ды і на газонах - якіх цяпер у нас вельмі многа - таксама. Так што гэта можа быцьтолькі адзін з фактараў. Але іншыя павінны быць таксама.

 Дзiуна, што такi пластычны вiд, як варона, не прыстасавауся да жыцця у эурапейскiх гарадах. Можа, некаторыя хаваюцца сярод вялiкай колькасцi гракоу - на захадзе ж вароны другога колеру, не шэрыя, а чорныя - C.c. corone. На першы погляд магчыма i не зауважыць. Таk,  i на Вiцебщыне вароны харчуюцца на газонах. але большая iх колькасць - на сметнiках. Вароны, усёж, большыя "драпежнiкi-падальщыкi", чым гракi ды коукi. А вось на газонах больш гракоу.

Вось і я пра тое ж. Пры чым ва Ўсходняй Польшчы менавіта выключна нашы - шэрыя вароны. Таму паблытаць іх з грaкамі немагчыма.

Но вот еще что интересно. В крупных городах Беларуси, таких как Минск, серая ворона - обычный вид и и зимой и летом, ходят буквально под ногами. Или взять Брест, почти то же самое. А вот у нас в Кобрине встретить серую ворону проблематично. Особенно летом. Получается, что здесь речь идет о уже сложившихся многими годами популяциях, городских и не городских. Уже за городом ( Кобрин ) серая ворона встречается часто, у ферм, у водоемов и т.д. Наверное, все же, дело времени, может и у нас в городе станет частым обитателем. А может в таких городах, как Кобрин, имеет место конкуренция с грачом? Тоже вероятно. Теперь о вОроне. Вот здесь, как было уже сказано, дело времени. Еще три года назад в Кобрине вОроны гнездилсь на окраине и то случаев на пальцах одной руки можно пересчитать. А теперь одна пара уже третий год подряд гнездится в городском, надо сказать многолюдном, парке. Зимой, перед откладкой яиц ведут себя шумно, садятся на дома, летают над головами. Теперь, в апреле, ведут себя скрытно. Пока видно одну птицу (самец), которая исправно доставляет пропитание самке и, возможно. уже птенцам. Гнездо в стороне от грачиной колонии, спрятано на высокой ели. Если все будет хорошо, это будет третий год успешного гнездования. На лицо продвижение вОронов в населенные пункты. А может и просто случай, когда его можно назвать редким исключением.

Ne vedaju, kolki varon žyve u usochnaj Polščy, ale, napryklad, u češskich haradach jany ne žyvuc pa velmi postaj pryčyne: u nas varona zjauljaecca adnosna redkim vidam. U sjaredzine minuloha stahodzja ich paljauničyja vybili, zastalosja ich mala.

Nakont zmešvannja varon z hrakami - ci z hetym u vas sustrakaecesja? U nas takoha, napeuna, njama. Hraki žyvuc tolki u haradach (a ich taksama adnosna mala), varony u dzikaj pryrodze. Na samaj sprave, jany malo sustrakajucca. Ale u vas inšaja situacyja. U vas jany žycuv razam u harach. Tamu mae pytanne: ci u vas sustrakajucca zmešanyja statka abodvuch vidau? 

Калі я правільна зразумеў пытаньне - ці сустракаюцца ў адных групах вароны і гракі ў нас? Так, вельмі часта, асабліва ўзімку. Але і ў іншы пераважна негнездавы час таксама. Галоўнае адрозненьне ад Чэхіі, напрыклад - вароны ў нас найперш жывуць і харчуюцца ў гарадах, а гракі за паселішчамі. Акрамя зімы - калі разам з каўкамі могуць быць паўсюль.