Фонд Сейшэльскіх астравоў увосень пачне рэалізацыю праекту, мэтай якога будзе знішчэнне ўсіх папугаяў Крамера (Psittacula krameri) – інтрадуцэнтаў, якія жывуць там. Гэтыя дзеянні прызнаныя неабходнымі для таго, каб захаваць на архіпелагу эндэмічных чорных папугаяў (Coracopsis nigra).
У чорнага папугая вылучаюць 4 падвіды, сярод іх C. n. barkly сустракаецца выключна на Сейшэлах, дзе яго нават прызналі нацыянальнай птушкай. Некаторыя даследчыкі лічаць яго за асобны від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Ўся яго папуляцыя аценьваецца ў 200-300 папугаяў, сярод якіх каля 100 гняздуючых пар і засяляюць яны толькі адзін са 115 астравоў архіпелагу – выспу Пралсін (Pralsin). Колькасць папугаяў тут пастаянна змяншаецца, між іншым з-за драпежніцтва завезеных на востраў шчуроў і канкурэнцыі за дуплы з індыйскай майнай Acridotheres tristis.
Папугаі Крамера з’явіліся на Сейшэльскіх астравах у 1970-я гады. Найбольш праўдападобная версія кажа пра тое, што гэта былі птушкі, выпадкова выляцелыя са сваіх клетак або вальераў. Праз наступныя 10 год папугаям Крамера атрымалася стварыць тут устойлівую папуляцыю і з 1990-х іх афіцыйна прызналі шкодным відам. Яны інтэнсіўна харчуюцца на разнастайных пладовых дрэвах, таксама прычыняючы шкоду плантацыям. І хаця сёння на архіпелагу жывуць пакуль яшчэ толькі 230 птушак, паводле аценак мясцовых навукоўцаў, калі не перашкодзіць інтрадуцентам, іх праз наступнае дзесяцігоддзе можа стаць нават 3000 асобін. Для эндэмічных чорных папугаяў найбольшую пагрозу ўяўляе т.зв. хвароба дзюба і пёраў папугаяў (PBFD), якую пераносяць папугаі Крамера.
Таму Фонд Сейшэльскіх астравоў пры падтрымцы Еўрапейскага Звязу і мясцовага міністэрства навакольнага асяроддзя і энергіі запланавалі поўнае вынішчэнне папугаяў Крамера пакуль яны не дасягнулі вострава Pralsin і сутракаюцца толькі на галоўным востраве архіпелага - Mахе. Інтрадуцентаў плануюць лапаць адмысловымі сеткамі пад час таго, як яны злятаюцца на начлег і потым усыпляць, а тых, што мінаюць сеткі – страляць з паляўнічай зброі.
Разам з акцыямі па адлову і адстрэлу папугаяў Крамера распачнецца адукацыйная кампанія сярод мясцовых жыхароў, каб растлумачыць ім вялікую пагрозу, якую ўяўляюць інтрадуценты для нацыянальнага сымбалю – чорных папугаяў.
Паводле www.ajc.com праз www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак папугаяў Крамера – Дзьмітрыя Вінчэўскага
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 08.07.2012 - 14:58
Цалкам зразумела, пра што
Анатоль Швяцоў
Harrier - 08.07.2012 - 15:05
In reply to Цалкам зразумела, пра што by Harrier
Папугаі Крамера =
Папугаі Крамера = інтрадуценты трапілі на Сейшэлы з дапамогай чалавека. Таму чалавек і ПАВІНЕН іх адтуль выдаліць, каб захаваць іншыя абарыгенныя віды - між іншым эндэмічных чорных папугаяў.
Ахова прыроды - гэта не безучастнае назіраньне за развіцьцём падзей у ёй (што яшчэ магчыма і трэба рабіць у запаведніках з (амаль) ненарушанымі экасітэмамі), а прадуманая і навукова абаснаваная дапамога ёй. Зразумела, са сваімі прыярытэтамі і неабходным тлумачэньнем грамадзкасьці чаму і як яны былі абраныя.