Новы для Беларусі від птушак - пласканосы плывунчык - заляцеў на Віцебшчыну + VIDEO

 Дзякуючы пільнасці сталічных арнітолагаў з Навукова-практычнага центра па біярэсурсах НАН Беларусі пад час экспедыцыі на Віцебшчыну на Лукомльскім возеры быў заўважаны новы для нашай краіны від птушак – пласканосы плывунчык (Phalaropus fulicarius).

Па словах Паўла Пінчука, аднаго з найлепшых беларускіх спецыялістаў па куліках, які таксама прымае удзел у гэтай экспедыцыі, першым плывунчыка ва аўторак, 4 лістапада, заўважыў Іван Багдановіч. Аднак з-за жахлівага надвор’я – на возеры быў шторм - яму не ўдалося добра разгледзець невялікую птушку, каб з упэўненасцю сцвярджаць яго відавую прыналежнасць. Сёння, 5 лістапада, надвор’е пад Новалукмлем (Чашніцкі раён Віцебшчыны) паправілася і калегі Івана – Павел Пінчук і Віктар Натыканец, а пазней і дэсант арнітолагаў і бёдуотчараў з Мінску змаглі не толькі добра разгледзець маладога плывунчыка ў першым зімовым пяры, але і сфатаграфаваць яго.

Птушка трымаецца недалёка ад берагу возера ў месца, дзе ў возера скідваюць цёплую ваду – там кулічок харчуецца. 

Пласканосы плывунчык – трошкі большы за кругланосага плывунчыка, які практычна штогод у невялікай колькасці спыняецца ў нашай краіне пад час міграцый і таксама адрозніваецца ад яго афарбоўкай апярэння і формай дзюбы. Пласканосы плывунчык – тундравы від кулічкоў, як і ў іншых прадстаўнікоў роду, ролі палоў у выхаванні патомства ў іх заменены:самка адкладвае кладку, якую наседжвае і выгадоўвае птушанят выключна самец. З-за гэтага самкі больш ярка афарбаваныя, чым самцы, што не вельмі часта сустракаецца сярод птушак.

http://youtu.be/c0GsnvbIBQA

 

Від распаўсюджаны на поўначы ўсёй Галарктычнай зоагеаграфічнай вобласці – г.зн. Амерыкі і Еўразіі. Аднак еўрапейскія плывунчыкі з месцаў зімоўкі на Аравійскім моры ляціць практычна без прыпынкаў, таму сустракаюцца ў далечыні ад марскіх узбярэжжаў параўнальна рэдка і вясной рэгіструюцца значна радзей. Так, у Польшчы з 40 рэгістрацый з 1865 па 2003 год 25 зроблены на узбярэжжы Балтыкі (дзе таксама адзначаны 3 спробы зімоўкі) і толькі 15 – ў глыбі сушы, пры чым толькі 3 рэгістрацыі адбыліся пад час вясновай міграцыі.

Калі назіранні новага для Беларусі віду птушак будуць зацверджаны Беларускай арніта-фауністычнай камісіяй, гэта будзе 326 від для нашай краіны за ўсю гісторыю навуковых назіранняў за птушкамі (прыкладна з першай паловы ХІХ ст.) і трэці новы від, адзначаны з пачатку гэтага году!

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by 

Здымкі Віталя Кашчэева

 

На гэтую тэму:

НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК – ЧАЙКАНОСАЯ КРЫЧКА – АДЗНАЧАНЫ Ў ТУРАВЕ + VIDEO

 Сенсация: новый для Беларуси вид птиц - белобрюхий стриж - в Минске !

 Новы для Беларусі від птушак – камчацкая чайка (Larus schistisagus) – адзначаны ў Гродна  

 В Списке птиц Беларуси официально появились 3 новых вида: Протокол заседания БОФК от 16.01.2013 

 

Comments

Ёсць адно вольнае месца ў машыне на плывунчыка з Гродна ці Менску. Дакладна будзем ведаць ці паедзем паміж 17 і 18.00, калі Віталь Кашчэеў праверыць, ці яшчэ сядзіць плывунчык на возеры.

Плануемы час выезду з Гродна - 6.00, з Менску- у 9.30 з Каменнай горкі.

 Віншую з новым відам! 

 І ў нас ён з'явіўся. Калегі гэта даюць у кантэкст з моцнай берэй “Крысціан”, якая ў мінулым тыдні прайшла праз Атлантык і Заходнюю Эўропу. Хуткасць ветру дасягала да 170 км у гадзіну – падобна ён прынёс гэтых птушак. Для Чэхіі гэта трыццате назіранне віду. 

Тут можна паглядзець рэпартаж ческага ТБ.

 Вельмі цікавы мараўскі рэпартаж - выдатна зняты плывунчык, бёдуотчары называюцца бёдуотчарамі. Але акрамя іх і арнітолага каментары даюць псіхолаг (!) і прадавачка кнігаў пра птушак, таксама зроблена рэклама мясцоваму вытворцу оптыкі.

 Згодзен, што варта было б, але нажаль праграма, у якой я працую, відаць, троху не дапрацаваная, бо дазваляе дадаваць у назву строга пэўную колькасць сімвалаў. Таму назва віду разам з лацінскай не памясцілася.