Дзякуючы пільнасці сталічных арнітолагаў з Навукова-практычнага центра па біярэсурсах НАН Беларусі пад час экспедыцыі на Віцебшчыну на Лукомльскім возеры быў заўважаны новы для нашай краіны від птушак – пласканосы плывунчык (Phalaropus fulicarius).
Па словах Паўла Пінчука, аднаго з найлепшых беларускіх спецыялістаў па куліках, які таксама прымае удзел у гэтай экспедыцыі, першым плывунчыка ва аўторак, 4 лістапада, заўважыў Іван Багдановіч. Аднак з-за жахлівага надвор’я – на возеры быў шторм - яму не ўдалося добра разгледзець невялікую птушку, каб з упэўненасцю сцвярджаць яго відавую прыналежнасць. Сёння, 5 лістапада, надвор’е пад Новалукмлем (Чашніцкі раён Віцебшчыны) паправілася і калегі Івана – Павел Пінчук і Віктар Натыканец, а пазней і дэсант арнітолагаў і бёдуотчараў з Мінску змаглі не толькі добра разгледзець маладога плывунчыка ў першым зімовым пяры, але і сфатаграфаваць яго.
Птушка трымаецца недалёка ад берагу возера ў месца, дзе ў возера скідваюць цёплую ваду – там кулічок харчуецца.
Пласканосы плывунчык – трошкі большы за кругланосага плывунчыка, які практычна штогод у невялікай колькасці спыняецца ў нашай краіне пад час міграцый і таксама адрозніваецца ад яго афарбоўкай апярэння і формай дзюбы. Пласканосы плывунчык – тундравы від кулічкоў, як і ў іншых прадстаўнікоў роду, ролі палоў у выхаванні патомства ў іх заменены:самка адкладвае кладку, якую наседжвае і выгадоўвае птушанят выключна самец. З-за гэтага самкі больш ярка афарбаваныя, чым самцы, што не вельмі часта сустракаецца сярод птушак.
http://youtu.be/c0GsnvbIBQA
Від распаўсюджаны на поўначы ўсёй Галарктычнай зоагеаграфічнай вобласці – г.зн. Амерыкі і Еўразіі. Аднак еўрапейскія плывунчыкі з месцаў зімоўкі на Аравійскім моры ляціць практычна без прыпынкаў, таму сустракаюцца ў далечыні ад марскіх узбярэжжаў параўнальна рэдка і вясной рэгіструюцца значна радзей. Так, у Польшчы з 40 рэгістрацый з 1865 па 2003 год 25 зроблены на узбярэжжы Балтыкі (дзе таксама адзначаны 3 спробы зімоўкі) і толькі 15 – ў глыбі сушы, пры чым толькі 3 рэгістрацыі адбыліся пад час вясновай міграцыі.
Калі назіранні новага для Беларусі віду птушак будуць зацверджаны Беларускай арніта-фауністычнай камісіяй, гэта будзе 326 від для нашай краіны за ўсю гісторыю навуковых назіранняў за птушкамі (прыкладна з першай паловы ХІХ ст.) і трэці новы від, адзначаны з пачатку гэтага году!
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымкі Віталя Кашчэева
На гэтую тэму:
НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК – ЧАЙКАНОСАЯ КРЫЧКА – АДЗНАЧАНЫ Ў ТУРАВЕ + VIDEOСенсация: новый для Беларуси вид птиц - белобрюхий стриж - в Минске !
Новы для Беларусі від птушак – камчацкая чайка (Larus schistisagus) – адзначаны ў Гродна
В Списке птиц Беларуси официально появились 3 новых вида: Протокол заседания БОФК от 16.01.2013
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 06.11.2013 - 11:56
Ёсць адно вольнае месца ў
Ёсць адно вольнае месца ў машыне на плывунчыка з Гродна ці Менску. Дакладна будзем ведаць ці паедзем паміж 17 і 18.00, калі Віталь Кашчэеў праверыць, ці яшчэ сядзіць плывунчык на возеры.
Плануемы час выезду з Гродна - 6.00, з Менску- у 9.30 з Каменнай горкі.
Harrier - 06.11.2013 - 12:30
In reply to Ёсць адно вольнае месца ў by Harrier
Вольных месцаў у машыне ўжо
Вольных месцаў у машыне ўжо няма.
svetlana vranova - 06.11.2013 - 14:14
In reply to Ёсць адно вольнае месца ў by Harrier
Віншую з новым відам! І ў
Віншую з новым відам!
І ў нас ён з'явіўся. Калегі гэта даюць у кантэкст з моцнай берэй “Крысціан”, якая ў мінулым тыдні прайшла праз Атлантык і Заходнюю Эўропу. Хуткасць ветру дасягала да 170 км у гадзіну – падобна ён прынёс гэтых птушак. Для Чэхіі гэта трыццате назіранне віду.
Тут можна паглядзець рэпартаж ческага ТБ.
Harrier - 06.11.2013 - 18:34
In reply to Віншую з новым відам! І ў by svetlana vranova
Сёння Віталь Кашчэеў
Сёння Віталь Кашчэеў праверыў старае месца - плывунчык застаўся. Заўтра праверым яго і мы :)
Harrier - 06.11.2013 - 21:03
In reply to Сёння Віталь Кашчэеў by Harrier
http://news.tut.by/society/3
http://news.tut.by/society/373759.html
Harrier - 07.11.2013 - 00:23
In reply to http://news.tut.by/society/3 by Harrier
Вельмі цікавы мараўскі
Вельмі цікавы мараўскі рэпартаж - выдатна зняты плывунчык, бёдуотчары называюцца бёдуотчарамі. Але акрамя іх і арнітолага каментары даюць псіхолаг (!) і прадавачка кнігаў пра птушак, таксама зроблена рэклама мясцоваму вытворцу оптыкі.
svetlana vranova - 07.11.2013 - 13:31
In reply to Вельмі цікавы мараўскі by Harrier
Dzimu, baču, što užo
Dzimu, baču, što užo možaš pierakladac z českaj :-) Cudouna!
Usio napisau pravilna.
Harrier - 08.11.2013 - 20:27
In reply to Dzimu, baču, što užo by svetlana vranova
Дадаў відэа пласканосага
Дадаў відэа пласканосага плывунчыка.
Blackbird - 09.11.2013 - 13:40
І яшчэ адно кароценькае, але
І яшчэ адно кароценькае, але крыху апрацаванае відэа:
Harrier - 09.11.2013 - 14:24
In reply to І яшчэ адно кароценькае, але by Blackbird
Дзякуй, Сяргей! Варта
Дзякуй, Сяргей!
Варта дадаваць у назву лацінскую назву віду.
Blackbird - 09.11.2013 - 15:43
In reply to Дзякуй, Сяргей! Варта by Harrier
Згодзен, што варта было б,
Згодзен, што варта было б, але нажаль праграма, у якой я працую, відаць, троху не дапрацаваная, бо дазваляе дадаваць у назву строга пэўную колькасць сімвалаў. Таму назва віду разам з лацінскай не памясцілася.