Птушкі б’юць рэкорды доўгажыхарства

Новыя дадзеныя Брытанскага орніталагічнага траста (BTO) сведчаць пра тое, што многія птушкі жывуць на шмат даўжэй, чым думалі дагэтуль.  Дадзеныя, атрыманыя з акальцаваных птушак, дазваляюць дакладна акрэсліць іх узрост.
Некалькі відаў брытанскіх птушак пабілі папярэднія вядомыя таксама з кальцавання рэкорды.

Вось іх спіс:
• малы грыцук (Limosa lapponica) быў адзначаны ў Нарфолку праз 34 гады пасля кальцавання у тым жа графстве. Папярэдні рэкорд для гэтага ж віду быў 32 гады жыцця.
• Шызая чайка (Larus canus), закальцаваная ў Ірландыі, пражыла 25 гадоў (самай старой дагэтуль лічылася 22 гадовая птушка таго ж віду).
•  Каменешарка (Arenaria interpres), якая была знойдзена мёртвай у Ірландыі, пражыла 22 гады пасля таго, як была акальцаваная ў паўночным Уэльсе. Папярэдні рэкорд доўгажыхарства для гэтага віду “трымала” 20 гадовая птушка.
• Кругланосы плывунчык (Phalaropus labatus) быў знойдзены мёртвым ва ўзросце 11 год і 10 месяцаў, а найстарэйшы вядомы дагэтуль меў толькі 6 гадоў.
• Леска-завірушка (Sylvia curucca) была знойдзена з кальцом, па якому быў вызначаны яе 9ці гадовы ўзрост, папярэдні рэкорд быў на два гады меншы.

У якасці асноўнай прычыны павелічэння працягласці жыцця “падазраюцца” больш мяккія зімы, якія, ў сваю чаргу, звязаныя з пацяпленнем клімату. Такія зімы дазваляюць большай колькасці птушак перажыць іх.
 

Здымак каменешарак Дзьмітрыя Якубовіча
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Больш на гэтую тэму:
Найстарэйшы арол знойдзены мёртвым

Ружовыя фламінга стануць бацькамі ў сорак гадоў
 У Грэнландыі знайшлі гняздо сокалаў-белазораў, якое займаецца імі на працягу 2500 гадоў!

Самы стары лебедзь-шыпун пражыў у прыродзе 40 год

Comments