Чаму птушкі вяртаюцца штогод усё раней?

 Што дакладна з’яўляецца прычынай штогод ранейшых міграцый многіх відаў птушак, доўгі час заставалася таямніцай. 

Эксперты даволі даўно лічаць галоўным чыннікам змены клімату, якія прычыняюцца да добра ўдакументаваных зменаў у тэрмінах пералётаў птушак. Аднак новае даследаванне паказала, што індывідуальныя птушкі мігрыруюць як паводле гадзінніка і прылятаюць практычна ў той самы час штогод. Тым не менш, пацяпленне клімату дазваляе на больш раннія тэрміны гнездавання і вылуплення птушанят, якія потым могуць мігрыраваць раней.  

Д-р Джэні Гіл (Dr Jenny Gill) з універсітэту Ўсходняй Англіі (University of East Anglia) сказала: “Мы ведаем, што птушкі штогод мігруюць раней, асабліва тыя, якія ляцяць на невялікія адлегласці. Аднак прычына гэтага здзіўляла арнітолагаў шмат гадоў. Гэта вельмі важнае пытанне, таму што тыя віды, якія не змяняюць час міграцыі, змяншаюць сваю колькасць”. 

Каманда даследчыкаў назірала за папуляцыяй ісландзкага падвіду вялікага грыцука (Limosa limosa islandica) больш за 20 год. За гэты час дата вясновага прылёту птушак стала ранейшай на два тыдні. “Відавочны адказ павінен атрымацца наступным – тыя самыя індывідуальныя птушкі проста мігрыруюць штогод раней. Аднак нашы назіранні за асобнымі птушкамі паказалі, што гэта не так. Аказалася, што тыя самыя асобіны паводзяць сябе практычна аднолькава з году ў год і прылятаюць амаль у той самы час.” 

Тады каманда стала шукаць сапраўдную прычыну таго, што грыцукі прылятаюць агульна раней. “З-за таго, што мы сочым за тымі самымі птушкамі шмат гадоў, мы дакладна ведаем узрост многіх з іх. Таму мы ўбачылі, што птушкі, якія вылупіліся ў канцы 1990-х, прылятаюць у траўні, а тыя, што вылупіліся ў бліжэйшыя да нас гады, маюць тэндэнцыю прылятаць у красавіку. Такім чынам атрымліваецца, што даты прылёту перасунуліся на больш раннія тэрміны з-за таго, што больш маладыя птушкі вяртаюцца раней. “

“Змены клімату прасоўваюць гэтыя змены, таму што ў цёплыя гады грыцукі гняздуюць раней. Птушаняты, якія вылупіліся раней, будуць мець больш часу каб дасягнуць адпаведнай масы і стану цела для міграцыі, а таксама каб знайсці добрае месца для зімоўкі. Гэта можа ім дапамагчы вярнуцца на Ісландыю раней, калі яны пачынаюць размнажацца.”  

Тым не менш, сярод далёкадыстанцыйных мігрантаў больш раннія прылёты не з’яўляюцца звычайнымі. Многія такія віды прылятаюць так позна на свае гнездавыя тэрыторыі, што маюць вельмі абмежаваныя магчымасці выкарыстаць пацяпленне клімату і пачаць гнездаваць значна раней, чым звычайна. 

Атрыманыя высновы вельмі актуальныя, таму што многія далёкадыстанцыйныя мігранты хутка змяншаюць сваю колькасць. Зразумець, як змены клімату ўздзейнічаюць на гэтыя папуляцыі, можа азначаць разуменне прычын іх змяншэння. 

Даследаванне стала магчымым дзякуючы дапамозе больш чым 2 тысяч бёрдэраў з розных краін Еўропы, якія паведамлялі пра свае рэгістрацыі вялікіх грыцукоў з каляровымі кольцамі амаль на ўсім працяжэнні іх міграцыі: ад Ісландыі ў Гішпанію і Партугалію, а таксама пад час іх масавых прыпынкаў у Вялікабрытаніі. 

 Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

 Здымак вялікага грыцука намінальнага падвіду Дзьмітрыя Вінчэўскага

 

 На гэтую тэму:

ЦІ ІСНУЮЦЬ ПАДВІДЫ Ў ВЯЛІКАГА ГРЫЦУКА? + VIDEO

 Новыя рэкорды куліка-каменешаркі

 БАТАЛЁНЫ ЎСЁ ЧАСЦЕЙ ВЫБІРАЮЦЬ БЕЛАРУСЬ 

 Доўгая дарога дадому

 Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі

 ТЛУСТЫЯ ПТУШКІ МІГРЫРУЮЦЬ ХУТЧЭЙ

Comments

Harrier - 22.11.2013 - 19:52

In reply to by ac/dc (госць)

 Не ведаю, мне не падабаецца "птушкар", як і польскае ptasiarz. Першае нагадвае (вельмі аддалена, канешне :) пляткар. Ну і суфікс разам з літарай караня "кар" = car нагадвае нейкую машыну. Бёдуотчар і бёрдэр гучаць больш загадкава і па-заходняму і паказваюць адкуль прыйшло гэтае хобі да нас.

Але да ўсяго можна прызвычаіцца - галоўнае, ужываць слова ў патрэбным канітэксце.

 Какое обилие англицизмов. И бёдуотчер, и кар - машина. Тогда ведь пляткар - тоже  как машина. А что вам напоминает слово щит?

 пляткар - слова старае і збольшага ўсім зразумелае. птушкар - новатвор.

А чаго беларусам баяцца англіцызмаў? Звычайна адкуль слова прыходзіць упершыню, так яно з невялікай адаптацыяй да мовы і застаецца. Можа праз колькі гадоў ніхто і здзіўляцца не будзе бёдуотчару. як ніхто не пытае што значыць ксэракс ці кампутар. 

Ксерокс - фірма, якая выпускае копіры. Ёсць папулярныя словы, якія выкарыстоўваюцца амаль штодня і вывучыць іх чалавека застпўляе жыццё, у той час як іншыя тыпа арахналогіі, ці секвенцыі ў людзей нават не вызываюць асацыяцый з якой яны галіны, не думаю, што гэта добра. У рускай мове слова птичник ужо выкарыстоўваецца і зусім не сувязана з назіраннямі за дзікімі птушкамі, хаця традыцыі можна спрабаваць паламаць. У нас у гэтым сэнсе больш свабоды. Гэта не перашкаджае выкарыстоўваць паралельна слова бёдуочар (можа якое самастойна выжыве), але не бёдар/бёрдар (у гэтым выпадку трэба тады і глагол бёдзіць/бёдынг выкарастоўваць, што ўжо зусім смешна). Іншая нелагічнасць у тым, што назіранне за птушкамі - не новы занятак для беларусаў, прафесіяналы завуцца арнітолагамі, у Францыі бёдуочары таксама завуцца арніталагістамі.Навошта нам англійскае слова bird адаптаваць да беларускай, хіба ў нас свайго няма? Навошта русіфікаваную мову цяпер яшчэ і англізіраваць? Птушкі, птушкарства)З аўтамабілямі ў мяне не вызывае ніякай асацыяцыі. ав

Harrier - 22.11.2013 - 23:25

In reply to by ав (госць)

 Можа тады варта застацца пры назве "назіральнік птушак"? 

Бо можа быць і назіральніца, і назіральнік. А вось птушкарку мне цяжка ўявіць.

Бёрдэры і бёдуотчары выкарыстоўваю як сінонімы, каб не пісаць увесь час тыя ж словы. 

Адносна тэрміналогіі - актуальная тэма.

Яна занатавана дастаткова выразна ў слоўніку Яна Станкевіча. Таму анічога выдумваць не патрэбна: пташніца - наблюдающая за птицами; адпаведны для мужчыны маем пташнік. Множны лік - пташнікі. Адносна "засидки". Тут прамільгнула слова хованкі. Хованкі - дзіцячая гульня. Схова - тое месца, якім карыстаюцца працяглы час, каб там штосьці хаваць. Адсюль адпаведнікам "засидка" можна выбраць ці схованка, ці захаўка. Беларуская мова, мае разгалінаваную сістэму адценьняў, таму і словы - схованка і захаўка,таксама маюць адценьні: схованка - адпавядае большай працягласьці карыстаньня; захаўка - часова абсталяванае месца, каб схавацца ў ім на непрацяглы час. Большасьць з нас карыстаецца захаўкай. Схованкай карыстаюцца тые, хто паўтарае назіраньні ў тым жа раней абсталяваным месцы, а таксама той, хто возіць/носіць прыладу з сабою і штораз прыстасоўвае яе ў старым альбо новым месцы.  Розніца невялікая, але яна рэальна існуе, і яе ня варта пакідаць па-за ўвагай.  

 А чаму не "птушнік" і "птушніца"? Словы, якімі ніхто не карыстаецца, для мяне гучаць дзіўнавата.  Я за назіральніка і назіральніцу. Ці за ангельскі адпаведнік.

 Дык птушка больш агульны тэрмін, чым птах. Птах хутчэй памяншальнае слова і лебедзя ці арла наўрацці птахам назавеш. 

 Я Вам пра розны сэнс гэтых словаў, а Вы мне пра тое, што гэтыя словы прыводзіць доктар. Мова развіваецца з часам і змяняецца - тады яна жывая. А браць нейкія тэрміны толькі таму, што яны прыводзяцца ў страых слоўніках, але сёння "не гучаць" мне не  ўяўляецца правільным.

А я Вам пра беларускую мову. Пра яе Адам Міцкевіч пісаў у курсе лекцый, прычытаных у Сарбонскім універсітэце "...беларуская мова самая распрацаваная з усіх славянскіх моваў сьвету". Тое, што сёняшняе пакаленьне карыстаецца словам "блін" і стварыла "блінную" мову нікому ня робіць гонару. Падабаецца гэта Вам, ці не - што зробіш? - Анічога. Карыстайцеся.

А я Вам пра птушак. Частку з якіх - самых дробных - можна назваць птахамі. Але далёка не ўсіх.

 Неяк сам Адам Міцкевіч не вельмі ёй карыстаўся? Калі ў яго часы назіральнікаў птушак на мове называлі "пташнікамі", то кіньце спасылку, пліз!

Адна з галоўных функцый мовы - яе зразумеласць. Калі ж гэту функцыю слова не выконвае, то для чаго гэты пурызм ад д-ра Станкевіча? Толькі для таго, што ён так прыдумаў ці так казалі 100 год таму? Часы змяніліся і выкарыстоўваць той ці іншы тэрмін не прымусіш. 

Птах - гэта велічнасьць й прыгажосьць. Птушка - будзённасьць.

Пра Адама - пісаў па-польску, шпрэхаў у Літве па беларуску, і пісаў: "ЛІТВА - РАДЗІМА МАЯ". Гэта там - побач з вамі. Не я і не доктар Станкевіч складалі Адаму Сарбонскі курс лекцый.