Памер неаперанага ўчастка на галаве аўстралійскай султанкі (Porphyrio p. melanotus) – ярка чырвонай скуры над дзюбай – можа сведчыць пра яе сацыяльны статус. Акрамя гэтага навукоўцы лічаць, што гэта адкрыццё можа быць звязана з больш універсальнай сістэмай падтрымання іерархіі і не толькі ў птушак.
Даследчыкі Код’і Дэй (Cody Dey) і Джым Квін (Jim Quinn) з універсітэту McMaster у Канадзе паказалі, што гэты неапераны ўчастак голай скуры павялічваецца або змяншаецца ў памерах у залежнасці ад групы, ў якой утрымлівалася дадзеная птушка.
“Многія віды жывёлаў могуць сігналізаваць сваю дамінацыю або здольнасць змагацца з іншымі, выкарыстоўваючы адмысловыя сігналы. Гэта як колер пасу каратэкі: без сутыкнення няма доказаў, што той, хто апрануў чорны пас лепшы за таго, хто носіць белы, але ўсе ведаюць градацыю колераў і прытрымліваюцца этыкету паводзінаў” – сказаў Дэй.
Каб праверыць свае здагадкі адносна сігналаў дамінацыі ў султанак, Дэй з калегамі прыехалі ў Новую Зеландыю, дзе ў прыродных умовах адлоўлівалі і замяралі агульныя памеры і плошчу аголенай чырвонай скуры на галаве птушак. Аказалася, што хаця памеры птушак істотна не адрозніваліся, плошча ярка-чырвоных плямаў на іх галаве адрознівалася.
Гэтыя неапераныя ўчасткі скуры сярод цёмна-сіняга апярэння султанак выдатна заўважныя. Іх фізічная функцыя невядомая, таму даследчыкі вырашылі праверыць, ці не нясуць яны сацыяльную функцыю.
Птушкі з большымі неаперанымі плямамі займалі вышэйшае іерархічнае становішча ў сваёй групе і менш часта задзіраліся султанкамі з больш нізкім статусам. Каб праверыць менавіта дзеянне велічыні чырвоных плямаў, навукоўцы адлавілі высокарангавых султанак і замалявалі краі іх аголенай скуры чорнай фарбай так, каб візуальна зрабіць іх меншага памеру.
Пасля гэтага такія султанкі зазналі нашмат больш агрэсіі ў той жа групе і іх сапраўдныя плямы … зменшыліся ў памерах, адлюстроўваючы іх новы іерархічны статус! Такім чынам, змены паказалі не толькі сувязь паміж статусам і памерам голай скуры на галаве, але і тое, што маркер статуса сапраўды паказвае ступень дамінавання птушак у групе.
Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.commons.wikimedia.org
На гэтую тэму:
РАЗУМНЕЙШЫЯ САМЦЫ ПТУШАК МАЮЦЬ БОЛЬШ ШАНЦАЎ У САМАКСАМКІ НІЗКАГА РАНГУ ВЫБІРАЮЦЬ НІЗКАРАНГАВЫХ САМЦОЎ
КАНФЛІКТ ПАЛОЎ І ЯГО НЕЗВЫЧАЙНАЕ РАШЭННЕ Ў КАЧАК
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Falcon - 09.12.2013 - 19:52
Цікавае даследаванне. Але,
Цікавае даследаванне. Але, мабыць, для груп птушак даследаванне было не вельмі карысным - у яго выніку мацнейшыя, высакарангавыя птушкі апынуліся ўнізе іерархічнай лесвіцы, што паменшла іх шанец на прадленне роду.
Harrier - 09.12.2013 - 21:18
In reply to Цікавае даследаванне. Але, by Falcon
Насамрэч вядома, што адбору
Насамрэч вядома, што адбору (і віду) патрэбныя розныя асобіны -і высока, і сярэдне і нізкарангавыя. Бо інакш бы яны не існавалі. Ды і карыстанне рэсурсамі і тэрыторыяй (акваторыяй) у рознарангавых адрозніваецца, што на карысць віду.
ac/dc (госць) - 10.12.2013 - 18:37
ясно, что конкретные птицы
Harrier - 10.12.2013 - 19:28
In reply to ясно, что конкретные птицы by ac/dc (госць)
Канешне, ў Новую Зеландыю
Канешне, ў Новую Зеландыю лётаць было неабавязкова (але там жа не толькі султанкі распаўсюджаны :). Бо султанкі ёсць і бліжэй. А насамрэч, акрамя іх і лысак падобныя яркія кантрастныя з колерам апярэння скураныя вырасты ёсць не толькі ў султанак ды лысак, але і ў іншых водных птушак: чаротніц і якан. Таму механізм выглядае на даволі ўніверсальны.