Унікальныя здымкі атрымалі навукоўцы дзякуючы невялічкім камерам, якія змясцілі на спінах чорнабровых альбатросаў. Аказалася, што альбатросы харчуюцца разам з касаткамі. Птушкі падбіраюць галоўным чынам тыя рэшткі, што заставяць пасля сябе гэтыя марскія млекакормячыя.
Гэтае адкрыццё дапамагае зразумець, як альбатросы знаходзяць сваю здабычу ў адкрытым акіяне, дзе зрабіць гэта вельмі складана. Чорнабровыя альбатросы (Thalassarche melanophrys) пералятаюць сотні кіламетраў штодзень, каб заўважыць і злапаць нешта. Галоўным чынам, гэта рыба, якую яны павінны прынесці свайму патомству на востраве Bird (“Птушка”) ў берагоў Паўднёвай Джорджыі, Антарктыда. І хаця некалькі папярэдніх даследаванняў прыглядаліся да харчовым паводзінаў альбатросаў, дагэтуль было незразумела якую дакладна стратэгію яны выкарыстоўваюць, каб знайсці ежу ў адкрытым акіяне.
Цяпер навукоўцы паведамілі ў часопісе PLoS ONE, што мініятурныя камеры паказалі, што птушкі лятаюць групамі і харчуюцца разам з касаткамі.
"Мы праглядзелі тысячы здымкаў, зробленых камерамі і былі сапраўды замораныя, таму што большасць здымкаў паказвае “проста акіян”” – сказаў праф. Акіноры Такагашы (Professor Akinori Takahashi) з Нацыянальнага палярнага інстытуту (Токіа, Японія).
"І вось раптам мы ўбачылі перад птушкай з камерай яшчэ аднаго альбатроса і потым – касатку. Знаходка ўзаемадачыненняў альбатросаў з касаткамі ў адкрытым акіяне сапраўды ўнікальная, таму што дазваляе растлумачыць як некаторыя віды рыбы, якія альбатросы не маглі б злапаць пад час нырання, так часта з’яўляюцца ў іх складзе харчавання. Да гэтага лічылі, што такія віды рыбы трапляюць у мэню птушак дзякуючы іх дачыненням з рыбалоўнымі судамі”.
Праф. Такагашы праводзіў даследаванне разам з калегамі з універсітэту Хакайда ў Саппара і British Antarctic Survey (Кэмбрыдж, Вялікабрытанія).
Лятаючы за касаткамі, птушкі мусяць атрымліваць перавагі ад іх паляўнічых паводзінаў і рэштак здабычы. "Альбатросы не могуць глыбока ныраць, і парэшткі “са стала” гэтых кітападобных або рыба, вымушаная ўсплываць пад час палявання касатак, з’яўляюцца добрай крыніцай іх харчавання” – растлумачыў праф.Такагашы.
Навукоўцы ўпэўнены, што адзначаныя імі выпадкі не выключэнне, а сапраўдная стратэгія палявання вялікіх птушак адкрытага акіяну.
Альбатросы таксама могуць эканоміць энергію, даядаючы парэшткі пасля касатак, а не ныраючы за рыбай ці пераследуючы яе ў вадзе.
У студзені 2009г. даследчыкі злапалі 4 дарослых альбатросаў на іх гнездавой тэрыторыі на востраве Бёд і прымацавалі адмысловай водаадпорнай стужкай на спіны птушкам адмыслова створаныя для гэтага камеры. Кожная камера вагой 83г, змяшчалася за шыяй птушак і кожныя 30 секунд рабіла адзін здымак, усяго ж за час працы магла зрабіць 10 тысяч здымкаў. Такім чынам збіралася і інфармацыя пра наваколле, ў якім знаходзіліся альбатросы. Для таго, каб сабраць інфармацыю з камер, навукоўцы чакалі на вяртанне птушак на гнездавую калонію з іх харчовых пошукаў.
"Пасля 2-4 дзён яны вярталіся, мы зноў адлоўлівалі і перакідвалі здымкі, дадзеныя аб глыбіні пагружэнняў і тэмпературы наваколля на кампутары” – паведаміў праф. Такагашы.
Навукоўцы і раней адзначалі цікавасць альбатросаў да касатак, аднак усе іх назіранні тычыліся толькі неглыбокіх месцаў. Міжнародная каманда даследчыкаў спадзяецца даведацца больш аб жыцці гэтых вялікіх птушак з дапамогай яшчэ меншых па памерах камер так, каб апошнія можна было б без шкоды для птушак змяшчаць ім на галаву.
Ў апошні час дзякуючы сучасным тэхнічным прыладам мы шмат даведаліся пра тое, як і куды лятаюць альбатросы. Аднак усё яшчэ вельмі мала вядома што птушкі робяць у адкрытым акіяне.
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АV (госць) - 18.10.2009 - 23:54
вельмі цікава. Каб яны не
Harrier - 19.10.2009 - 00:15
In reply to вельмі цікава. Каб яны не by АV (госць)
здаецца было так: images,
здаецца было так: images, depths and temperatures...
А так яны ж пішуць, што ныраюць, толькі не глыбока.