У ХІ адкрытым чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі удзельнічаюць 10 каманд + іх склад + інтэрв’ю Дзяніса Кіцеля

 Сёлета Чэмпіянат, або Birdrace-2014 адбудзецца ў суботу, 6 верасня на працягу 12 гадзін (з 6.00 да 18.00) па змененых правілах (гл. іх ТУТ).

Рэгістрацыя каманд адбываецца да 10.00 пятніцы, 5 верасня. Для яе трэба паведаміць у Аргкамітэт наступныя звесткі:

Назва каманды;

Склад каманды (4 чалавекі; не больш двух могуць быць маладзейшыя за 18 гадоў, для такіх удзельнікаў у дужках пазначце іх узрост) і капітан;

Месца старту;

Нумар тэлефону для сувязі.

Інфармацыя прымаецца па тэлефонах: 8- 017-263-06-13, +375 29-223-06-13 мтс, +375 29-101-68-87 velcom альбо па электроннай пошце info@ptushki.org (з копіяй на адрас levy@ptushki.org і harrier@tut.by ).

 

На пытанні нашага сайту “Птушкі штодня” адказвае Дзяніс Кіцель, мінулагодні (і не толькі) чэмпіён у складзе каманды “Цмокі”:

Дзяніс, Ты ўжо не першы раз стаў чэмпіёнам, прычым у складзе розных каманд. Якія асноўныя складнікі перамогі і якія парады можаш даць іншым камандам?

Складнікі перамогі: 1. вера ў перамогу ад першай да апошняй хвіліны; 2. падбор каманды, каб ўсе ўмелі "бачыць" і "чуць" птушак; 3. добрае фізічнае і мэнтальнае здароўе каманды (прыходзіцца бегаць, есці на хаду, заўседы быць уважлівым); 4. добры маршрут з улікам як можна большай колькасці розных біятопаў;  5. трошкі вязення. 

Парады: выспацца добра перад гонкай.

Ведаю, што сёлета Ты ствараеш зусім новую каманду. Хто ў ёй будзе і якія будуць планы? Колькі відаў плануеце адзначыць, за якое месца рэальна змагацца?

Так, у гэтым годзе ў мяне будзе зусім новая каманда. Усе навічкі, ніколі яшчэ ў чэмпіянаце не ўдзельнічалі. Але я маю веру ў іх, таму што яны досыць дасведчаные бердвочары. Па відах плануем пераваліць за лічбу 100. І, канешне ж, мы плануем выігрываць! 

Ці праўда тое, што ўдзел у Бёдрэйсе дае навічкам моцны стымул і пасля яго ўдзельнічаць у назіраннях птушак як самастойна, так і з новымі калегамі па камандзе?

Бердвочынг - гэта спорт, які становіцца ладам жыцця. Пра стымул хай апасля адказваюць самі навічкі ) Для мяне назіранне за птушкамі – неад’емная частка мяне самога. Напэўна, сваім прыкладам мы можам заахвочваць людзей да гэтай справы.

Што хацеў бы пажадаць іншым камандам?

Пажаданне камандам: канешне ж прызавога месца... але пасля нас )

 

Каманды, якія выступаюць у Чэмпіянаце-2014:

 

"Палескія зязюлі":

Аляксандр Страчук, капітан;

Аляксандр Кляўцэвіч (16 гадоў);

Юрый Янкевіч;

Аляксандр Кавальчук 

Месца старту: Кобрынскі раен, в.Кляшчы.

 

“Lintu” (Птушка):
Krister Castren (Фінляндыя), капітан;

Seppo Hjerppe (Фінляндыя);

Max Vakiala (Фінляндыя);

Aляксандр Вінчэўскі (Беларусь)

Месца старту: Мінск

 

"Арлы і стрынаткі":

Дзяніс Кіцель (капітан)

Станіслаў Верталь

Ганна Трафімчук

Настасся Кузьмянкова

Месца старту: Пінскі раён, в.Парахонск

 

Rara Avis-2014 (Рэдкая птушка-2014) :

Максім Каласкоў (капітан) 

Дзмітрый Жураўлёў 

Данііл Жураўлёў  

Вольга  Лукшыц 

Месца старту: рыбгас "Чырвоная зорка", Салігорскі раён 

 

"Кронан":

Андрэй Храмогін (капітан)

Дзьмітры Вінчэўскі

Сяргей Саковіч

Уладзімір Вінчэўскі (15)

Месца старту: в.Карозічы Гродзенскі раён і вобласць.    

 BS:

Валерый Кавалёнак (капітан) 

Алег Кальчанка 

Дзяніс Змачынскі

Яўген Ліпскі   

Месца старту: в. Новы Пагост, Шаркаўшчынскі раён

 

"Гарадзенскія Кралькі":

Таццяна Смыкоўская (капітан)

Таццяна Кожан

Таццяна Яварэц

Алеся Яфімава

Месца старту: в.Рудавіцы Гродзенскі раён

 

 "1514":

Дзяніс Табуноў (капітан)

Дзьмітры Харковіч

Іван Багдановіч

Юрка Бакур

Месца старту: рыбгас Страдач, Брэсцкая вобласць

 

"Strix-2014":

Андрэй Абрамчук (капітан)

Марына Абрамчук

Аляксандр Рак

Аляксандр Сербун

Месца старту:  в.Дзяніскавічы Ганцавіцкі раён

 

"Хай Хілз": 

 Вадзім Пракапчук (капітан)

 Васіль Пракапчук 

Алеся Пракапчук

Юлія Пракапчук

Месца старту: г.Камянец

 

Лагатып Чэмпіянату стварыў Дзьмітры Гупянец

 

 На гэтую тэму:

 ПРАВІЛЫ АДКРЫТАГА ЧЭМПІЯНАТУ БЕЛАРУСІ ПА СПАРТЫЎНАЙ АРНІТАЛОГІІ ЗМЕНЕНЫЯ

 Юбілейны Х Чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі выйгралі … тураўскія птушкі + Табліца з адзначанымі відамі

 

ЭСТОНСКІ BIRDRACE - 167 ВІДАЎ У КАМАНДЫ-ЧЭМПІЁНА!

 

Comments